Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Факультэт ПіМ: знаёмства на выставе

Упершыню за 20-гадовую гісторыю Міжнароднай спецыялізаванай выставы «СМІ ў Беларусі» ў ёй прынялі ўдзел супрацоўнікі факультэта Прынттэхналогій і медыякамунікацый (ПіМ) Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (БДТУ), якія прэзентавалі ўнікальныя распрацоўкі кніжных, часопісных, газетных, картаграфічных выданняў, што былі выкананы студэнтамі падчас падрыхтоўкі дыпломных праектаў. Акрамя гэтага выкладчыкі кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій (РВТ) факультэта на галоўнай сцэне выставы ўручылі дыпломы і граматы пераможцам першага Міжнароднага конкурсу навуковых работ студэнтаў ВНУ і вучняў агульнаадукацыйных школ у галіне прынттэхналогій і медыякамунікацый «500-годдзе беларускага кнігадрукавання».

IMG_7843
Загадчык кафедры РВТ У. Куліковіч і дэкан факультэта ПіМ Т. Далгова

— Сучасныя прынтэхналогіі, — адзначыла  дэкан факультэта ПіМ Таццяна Далгова, — гэта стварэнне разнастайнай выяўленчай і тэкставай інфармацыі на любой паверхні (папера, тканіна, метал, кераміка, кампазіцыйныя матэрыялы). Яны сёння актыўна выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы ўпаковак для ўсіх тавараў, што вырабляюцца нашай прамысловасцю, пры вырабе сувенірнай прадукцыі (друк на майках, кубках, значках і г. д.), у вытворчасці друкаванай электронікі (транзістары, сэнсарныя экраны, друкаваныя батарэйкі і шмат іншага). Усё гэта з поспехам могуць рабіць старанныя выпускнікі факультэта спецыяльнасцей інжынер-тэхнолаг і інжынер-электрамеханік.

— А вось сучасныя медыякамунікацыі, — патлумачыў загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій (РВТ) Уладзімір Куліковіч, — гэта не толькі пошук, але і падрыхтоўка спецыялістамі-рэдактарамі інфармацыі, значымай для грамадства і канкрэтнай асобы, распаўсюджванне гэтай інфармацыі з дапамогай тэхнічных сродкаў паміж групамі і асобнымі людзьмі. Гэтым з поспехам займаюцца рэдактары-тэхнолагі, выпускнікі нашай кафедры па спецыяльнасці “выдавецкая справа”, якіх мы вучым быць стваральнікамі і кіраўнікамі выдавецкіх арганізацый, аналізаваць структуру і змест інфармацыйнай прасторы, даследаваць псіхалогію творчасці, праектаваць і рабіць дасканалым твор аўтара, ажыццяўляць дызайн, рэкламу і продаж кніжна-часопіснай, газетнай, тэле- і радыёпрадукцыі, веб сайтаў.

У.КУЛІКОВІЧ, Загадчык кафедры РВТ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 115 queries