1 чэрвеня віляйчаніну Анатолю Рогачу споўнілася б 70 год

1 чэрвеня 1947 года ў вёсцы Каралеўцы Вілейскага раёна нарадзіўся Анатоль Валянцінавіч Рогач – інжынер-энергетык, краязнаўца, дэпутат Вілейскага раённага Савета дэпутатаў, майстар спорту па шашках па перапісцы.

Анатоль Валянцінавіч Рогач скончыў Іжанскую сярэднюю школу, затым служыў у радах Савецкай Арміі. З 1967 года пачаў працаваць у Вілейскім раёне электрычных сетак, дзе прайшоў шлях ад простага электрыка да кіраўніка прадпрыемства (з 1988 г.). У 1972 годзе завочна скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі.

kryzhСваю прафесійную дзейнасць Анатоль Валянцінавіч актыўна спалучаў з краязнаўствам. Яго грунтоўныя веды гісторыі Вілейшчыны і, навогул Павілля, здзіўлялі нават прафесійных гісторыкаў. Анатоль Валянцінавіч адкрыў мноства невядомых фактаў з гісторыі Вілейскага раёна, актыўна публікаваў свае гістарычныя артыкулы з адкрыццямі ў друку. Пры стварэнні гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Вілейскі раён» Анатоль Рогач уваходзіў у склад яе камісіі, і для гэтай кнігі напісаў больш за 30 гістарычных артыкулаў. Ён актыўна займаўся і даследчыцка-пошукавай дзейнасцю ў архівах Вільні, Гродна, Маладзечна, Мінска.

Анатоль Валянцінавіч Рогач з’яўляецца адным з самых аўтарытэтных даследчыкаў жыцця і творчасці нашых землякоў: Нікадзіма Сілівановіча, Піліпа Орліка, Івана Кандрацьева, Адама Гурыновіча, Ігнація Ходзькі, Эдварда Жалігоўскага і інш. Дзякуючы яго намаганням, разам з кагортай аднадумцаў, на тэрыторыі Вілейскага раёна былі адкрыты дзесяткі памятных знакаў і створаны ўнікальныя мемарыяльныя месцы і гісторыка-турыстычныя комплексы, што звязаныя з гістарычнымі падзеямі і з імёнамі знакамітых выхадцаў нашага раёна. Пералічыць усе факты і гістарычныя падзеі, якія адкрыў і даследаваў Анатоль Рогач не магчыма. У 2013 годзе з друку выйшла кніга, напісаная ў суаўтарстве Анатолем Рогачам і Сымонам Борысам «Нарачанка і яе берагі» – гэта сапраўдная энцыклапедыя гісторыі, дзе распавядаецца пра мінулае і сучаснасць Нарачанскага краю, з вялікай колькасцю цікавых гістарычных фактаў, аповедаў пра знакамітых уражэнцаў, звычаях і традыцыях края.

Акрамя таго, Анатоль Рогач – майстар спорту па шашках па перапісцы. Ён з’яўляецца пераможцам рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў.

У 2014 годзе ў памяць аб апантанным краязнаўцы, энергетыку і гісторыку на будынку Вілейскіх электрасетак была адчынена мемарыяльная дошка ў яго гонар. Галоўнымі словамі на ёй з’яўляюцца: «Вяртаў гістарычную памяць землякам» – і гэта сапраўды так.

Падрыхтаваў Сяргей ГАНЧАР.

Фота з архіва рэдакцыі


Написать комментарий

НОВОСТИ

«Агрофирма «Илья» выставлена на торги

Циклон «Фредерик» немного ухудшит погоду в выходные

Крещенские купания и освящение воды прошли в Вилейке (ФОТО,ВИДЕО)

В Вилейском районе завершилась регистрация кандидатов в депутаты в местные Советы

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (12 –28 января) - 19 января 2018 (2018)
  • Крещенские купания и освящение воды прошли в Вилейке (ФОТО,ВИДЕО) - 19 января 2018 (1192)
  • Автомобиль сделал "сальто" во время ДТП. Женщина по счастливой случайности не пострадала - 18 января 2018 (493)
  • О своих штрафах и задолженностях белорусы теперь могут узнавать онлайн  - 18 января 2018 (386)
  • Новая машина в Вилейском РОЧС. Именно она будет первой выезжать на все ЧС в районе - 18 января 2018 (227)
  • Дом остался без кровли в Вилейском районе - 18 января 2018 (216)
  • Жительница Вилейского района пошла доить корову и увидела, что горит сарай - 18 января 2018 (191)
  • Из общежития в Вилейке у пенсионера украли велосипед - 18 января 2018 (172)
  • В Вилейском районе завершилась регистрация кандидатов в депутаты в местные Советы - 19 января 2018 (152)
  • Гимназисты в Вилейке "оживляют" роботов - 18 января 2018 (130)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Не рискуй своей жизнью…

    Контрольное мероприятие «Наши дети»

    Милиция разыскивает вилейчанина, обвиняемого в совершении кражи

    За 2017 год по Вилейскому району выявлено 56 случаев хищений электроэнергии

    Егор РОВДО: «Отдыхая у воды, не теряйте голову»

    «Агрофирма «Илья» выставлена на торги

    22 января на радиостанции «Минская волна» состоится выступление кандидатов в депутаты Минского областного Совета депутатов

    В главном финале Рождественского турнира команда «ЖКХ» обыграла энергетиков

    Циклон «Фредерик» немного ухудшит погоду в выходные

    Количество разыгрываемых наград на II Евроиграх увеличится

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.