На Вілейшчыне ўсталяваны памятны знак спаленай у вайну вёсцы Боркі

У суботу, 2 чэрвеня, здзейснілася даўняя мара Фаіны Сяргееўны Анасовіч (КУЧКО), — напісаў у рэдакцыю «Шп» актывіст  Алесь Раткевіч. – Яе родная вёска Боркі, якая была спаленая разам з яе жыхарамі фашысцкімі карнікамі, 4 мая 1943 года яна  адрадзілася!

З лева,старшыня БФМ Місько Максім і аўтар гэтых радкоў,а так сама ўсіх Боркаўскіх праэктаў і суботняга ў тым ліку. DSCN0566

Калісьці даўно, пры сустрэчы з Фаінай Сяргееўнай, адзінай жыхаркай Борак, якая засталася ў жывых, зайшла размова пра аднаўленне вёскі. Ці магчымы варыянт, каб вёска зноў ажыла? Памеркаваўшы, прышлі да высновы, хутчэй за ўсё што не, бо будавацца няма каму –  ўсе загінулі! Ды й самі падмуркі спаленых хат ужо беззваротна праглынуў лес, пасаджаны лясгасам.

Тады Алесь Раткевіч паабяцаў Фаіне Сяргееўне, што Боркі паспрабуе адрадзіць хоць на паперы.

З лева,Місько Максім (старшыня БФМ) і Павел Місько (дырэктар прадпрыемства) DSCN0564

З таго часу мінула ладна гадоў. Грамадства і ўлада ўклалі шмат намаганняў на ўшанаванне памяці па загінуўшых боркаўцах і самой вёсцы. Вілейскі райвыканкам пабудаваў дарогу да мемарыяла, грамадства перабудавала наноў помнік, Хаценчыцкі сельсавет назваў адну з вуліц у Лукаўцы «Любчанска-Боркаўскай», па просьбе тады яшчэ намесніка старшыні БССК Максіма Місько, ДРБУ усталявала ўказальнік (Любча-Боркі) на шашы Мінск-Мядзель. Хаценчыцкім сельсаветам так сама былі ўсталяваны мемарыяльныя дошкі на месцы гібелі боркаўцаў і на магіле Сташкевіча Вікенція.

Боркi памятны знак.

І вось, у мінулую суботу ў Борках, нарэшце быў усталяваны мемарыяльны бонінг з схематычным планам даваеннай забудовы спаленай вёскі Боркі. Ажыццяўляўся гэты праект, пры актыўнай падтрымцы Вілейскага райвыканкама і Хаценчыцкага сельсавета. У ролі выканаўца праекта выступіў Беларускі Фонд Міру. А яго старшыня, кандыдат юрыдычных навук, дэпутат Беларускага парламенту, Максім Місько, асабіста прыняў удзел на усталяванні стэнда. Але гэта яшчэ не ўсё. Пры падтрымцы Вілейскіх улад, Беларускага Фонда Міру, на сабраныя грамадствам сродкі, ў Пляшчанах і Навасёлках (Хаценчыцкага сельсавета) неўзабаве будуць усталяваныя мемарыяльныя дошкі з прозвішчамі загінуўшых жыхарах гэтых вёсак, пад час Другой Сусветнай вайны. Фонд Міру і надалей будзе ўдзяляць асобую ўвагу Вілейшчыне, бо добра ведае яе трагічнае мінулае.

Алесь РАТКЕВІЧ


3 Ответов в “На Вілейшчыне ўсталяваны памятны знак спаленай у вайну вёсцы Боркі”

  1. Плавинский Александр:

    Молодцы! Поздравляю! Люди живы, пока о них помнят — Вы дали им бессмертие!

    • Алесь Раткевіч:

      Дзякуем Вам,спадар Аляксандар,за падтрымку і такія шчырыя і цёплыя словы ў наш адрас! Падобная падтрымка і ўвага яшчэ больш натхняя ў гэтым накірунку.Дзейнасць мае працяг.

  2. Таццяна Кліменак:

    АД імя Анасовіч Фаіны Сяргееўны і ўсёй яе сям’і вялікі дзякуй вам, людзі добрыя, за памяць, працу . Асаблівыя словы ўдзячнасці хочацца выказаць Аляксандру Раткевічу, Макіму Місько, жыхарам вёскі Сакалоўка . Добрыя справы заўжды адплоцяцца дабрынёй.З павагай Таццяна

Написать комментарий

НОВОСТИ

Віляйчане звяртаюцца: Чаму ў кіёсках «Белсаюздрук» няма ў продажы канвертаў. У жылым мікрараёне няма дзе купіць хлеб

ЕДИ в Вилейке: Основная тема – социокультурная политика. Федерация профсоюзов – о культурной политике

День пожарной службы – отмечают пожарные-спасатели

Сел, вышел, украл, сел: Вилейчанин пробыл на свободе 5 дней

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Вилейчанке Даше за два месяца собрали на лечение более 4000 рублей - 20 Июль 2017 (693)
  • ФОТОРЕПОРТАЖ. Как проходит реконструкция городского стадиона в Вилейке - 19 Июль 2017 (525)
  • Бонстики подвели итоги творческого конкурса: участница из Вилейки заняла второе место и выиграла велосипед - 19 Июль 2017 (432)
  • 18-летний минчанин выплеснул злость на чужом автомобиле в Вилейском районе - 20 Июль 2017 (322)
  • Шокирующий репортаж: ​живые щенки найдены в скотомогильнике (ВИДЕО) - 20 Июль 2017 (272)
  • Вилейчанка собрала коллекцию из более чем 1000 спичечных коробков - 19 Июль 2017 (248)
  • Сел, вышел, украл, сел: Вилейчанин пробыл на свободе 5 дней - 21 Июль 2017 (232)
  • ФОТОФАКТ. В Вилейке появилась информлестница - 21 Июль 2017 (201)
  • Фотоэлектростанция открывается в сентябре в Вилейском районе - 19 Июль 2017 (155)
  • Мечта юной вилейчанки осуществилась - 21 Июль 2017 (148)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    ФОТОФАКТ. В Вилейке появилась информлестница

    Вілейка развівае веларух

    Мечта юной вилейчанки осуществилась

    Віляйчане звяртаюцца: Чаму ў кіёсках «Белсаюздрук» няма ў продажы канвертаў. У жылым мікрараёне няма дзе купіць хлеб

    Изменения в детских пособиях. Что нового?

    ЕДИ в Вилейке: Основная тема – социокультурная политика. Федерация профсоюзов – о культурной политике

    За одну смену кондитеры Вилейского хлебозавода выпекают до 120 кг различных лакомств

    Неожиданные результаты. Четвертьфинальные игры сильнейших команд турнира по мини-футболу «Край. Футбол. Вместе»

    Замест баршчэўніка – сотні пунсовых руж

    25 июля проведёт приём граждан депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь ЖИБУЛЬ Наталия Петровна

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ Яндекс.Метрика