Антаніна Гарчакова адзначыла васьмідзесяцігоддзе

У жыцці Антаніны Іванаўны Гарчаковай, пра якую сёння хочацца расказаць, было столькі выпрабаванняў, што міжволі думаеш: як толькі ўсё вытрымала… Вытрымала, перажыла, рэалізавалася ў высакароднай прафесіі Настаўніка і годна ідзе па жыцці, на ўсім гэтым шляху дапамагаючы людзям.

І сёння, у сваім паважаным узросце, Антаніна Іванаўна актыўна ўдзельнічае ў многіх гарадскіх мерапрыемствах. Стварыла атрад валанцёраў, дапамагае хворым і нямоглым, кіруе літаратурнай гасцёўняй «Дамінанта душы» пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, выступае перад вучнямі школ горада і раёна. Нягледзячы на ўзрост (12 чэрвеня яна адзначыць васьмідзесяцігоддзе) і хваробы, якія, як сама кажа, «так і лезуць», Антаніна Іванаўна ніколі не губляе аптымізму. Упэўнена: жыццё працягваецца, і трэба радавацца кожнаму дню, працаваць і дапамагаць людзям.

Image2

Сядзім ва ўтульнай кватэры Антаніны Іванаўна. Цяпер тут гаспадарыць яна адна – сем гадоў назад пайшоў з жыцця муж Іван Іванавіч, яе надзейная апора і лепшы сябра. Сына-архітэктара лёс завёў аж у Наварасійск, дзе ён жыве і працуе, а дачка – настаўніца музыкі ў сталіцы.  Як і мама, яна чалавек творчы – піша вершы і музыку. Антаніна Іванаўна жыве клопатамі сваіх дзяцей і дарослых унукаў, радуецца іх дасягненням, перажывае, калі выпадаюць няўдачы. І заўсёды падтрымлівае мудрай парадай, цёплым словам. Гэта вельмі важна – зразумець і падтрымаць.  Так і павінна быць у жыцці, якое ніколі не бывае лёгкім. А ўжо што выпала перажыць у дзяцінстве маёй гераіні…

Яна нарадзілася ў вёсачцы  на Пскоўшчыне ў трыццаць сёмым годзе. Бацька быў калгасным старшынёй, і гэта азначае, што спакойнага жыцця ў сям’і не было – у той час многія былі супраць калгасаў, стараліся ўсяляк нашкодзіць калектыўнай гаспадарцы, а актывістаў нярэдка забівалі. Калі пачалася вайна, бацьку прызвалі на фронт. Дзіцячая памяць малой Тоні захавала эпізод, які памятае ўсё жыццё: бацька прыціскаецца да яе калючай шчакой, выцірае змакрэлыя вочы, цалуе… А пасля паварочваецца да маці:

Image3

– Беражы, Фрося, дзяцей, на вялікую вайну іду. Мо і не ўбачымся… Закончыцца вайна, абавязкова вучы дзяцей, будзь ім і маці, і бацькам.

Неўзабаве ў вёсцы ўжо былі карнікі. Маці з трыма дзеткамі выкінулі з хаты, а пасля,  разам з іншымі сем’ямі, павезлі ў невядомасць. Куды? За што? Так Фрося з дзецьмі трапіла у віцебскі  канцэнтрацыйны лагер.

– Тое, што ў ім перажылі, не забуду ніколі, – вочы Антаніны Іванаўна робяцца вільготнымі. – Кожную раніцу фашысты выганялі ўсіх  на «пераклічку». Кожнага пятага расстрэльвалі, некаторых вялі да шыбеніцы. У бараках панаваў тыф, і людзі мерлі як мухі. У Лётцах была тыфозная бальніца, куды вывозілі хворых. Голад, антысанітарыя, хваробы, здзекі… Мы прайшлі праз усё гэта і дачакаліся вызвалення. Аднак свабода не была такой салодкай, як ўяўлялася. Не вярнуўся з вайны бацька, і на долю ўдавы з дзецьмі выпала многа бед. Асабліва кепска было ў першую пасляваенную вясну. Памятаю, быў голад, і мы, нібыта буслы, хадзілі па адталым бульбянішчы, шукалі леташнюю бульбу. З яе – смярдзючай, гнілаватай – маці пякла чорныя ляпёшкі  – сачні, як мы іх называлі. Голад і холад выклікалі розныя хваробы: сястра Люба пакутвала ад сухотаў, мяне і брата Васілька трэсла малярыя… Аднак неяк выжылі. У горы і цяжкасцях раслі, набіраліся сілы, працавалі.  Мы, бязбацькавічы, рана навучыліся сялянскай працы і ва ўсім дапамагалі маці.  А як хацелі вучыцца! Не хапала паперы, чыталі і пісалі пры цьмяных  газніцах, галадалі, а ўсё роўна з радасцю ішлі ў хаты, якія на той час былі для нас школамі.

Image1

Наказ мужа вучыць дзяцей маці Антаніны Іванаўны, як бы ёй ні было цяжка, выканала – дала дзецям адукацыю. Вось і мая гераіня, закончыўшы сямігодку, паступіла спачатку ў педвучылішча, затым – у інстытут. З далёкага ўжо 1955-га яе жыццё звязана з Вілейшчынай. Працавала ў пачатковых класах у Журыхах, затым – у Нарачанскай васьмігодцы. Выкладала беларускую і рускую мовы і літаратуру, затым доўгі час працавала ў школе рабочай моладзі, намеснікам дырэктара трэцяй, пасля другой гарадскіх школ. У 1987 годзе Антаніну Іванаўну прызначылі дырэктарам сярэдняй школы № 3, дзе яна і адпрацавала да выхаду на заслужаны адпачынак.

– Старалася прывіць вучням любоў да нашай роднай мовы, – расказвае Антаніна Іванаўна. – Цікава ў нас праходзілі ўрокі, пазакласныя заняткі. Мне прыемна, што многія мае вучні палюбілі мае прадметы, размаўляюць на роднай мове. У Вілейцы добра ведаюць Таццяну Захарыч, Людмілу Адамовіч – гэта мае вучаніцы, за якіх я рада. Часта тэлефануе Юрый Альфер, таксама мой вучань. А Ірына Лявіцкая, з якой не бачыліся многа гадоў,  даслала мне ліст – і пачалася ў нас перапіска… Я ўдзячна лёсу за тое,  што падараваў мне магчымасць працаваць побач з цудоўнымі настаўнікамі М. С. Рынкевіч, І. В. Маркевіч, Е. С. Адамовіч, Е. В.  Буданавай, І. І. Луцаевым, І. І. Лашуткам, Т. У. Глушонак, М. М. Гіро і многімі іншымі… Школа – гэта мая другая сям’я, дзе мы працавалі, цікава праводзілі вольны час, сябравалі, дзяліліся вопытам, дапамагалі.

Сумленная праца настаўніка вышэйшай катэгорыі Антаніны Гарчаковай адзначана шматлікімі ўзнагародамі. Сярод іх – Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства адукацыі, медаль «Ветэран працы», значок «Выдатнік народнай асветы БССР і СССР», шматлікія юбілейныя медалі, дыпломы «Лепшы па прафесіі» і «Настаўнік года». Яна двойчы была выбрана дэпутатам гарадскога Савета народных дэпутатаў, з’яўляецца членам рэспубліканскага клуба «Дзеці вайны», ганаровым ветэранам раённага савета Вілейскага аб’яднання ветэранаў. Імя Антаніны Іванаўны занесена ў кнігу «Кто есть кто в Республике Беларусь», якая выйшла ў свет да 70-годдзя Вялікай Перамогі. А яшчэ мая гераіня з’яўляецца аўтарам кніг вершаў «Душа нанізвае радкі» (2011 год) і «Рэха душы» (2014). Яе вершы – да болю пранікнёныя, мудрыя, павучальныя. У адным з іх – жыццёвае крэда настаўніцы, яе наказ маладым:

Жыццё ёсць скарб, бясцэнны, непаўторны,
Умей цаніць яго, вучыся даражыць.
І па зямлі ідзі ўпарта, смела,
Каб шлях нашчадкам у вечнасць пралажыць.
Так яна і жыве.

Ірына БУДЗЬКО.  
Фота прадастаўлена Антанінай ГАРЧАКОВАЙ


Написать комментарий

НОВОСТИ

Віляйчане звяртаюцца: Чаму ў кіёсках «Белсаюздрук» няма ў продажы канвертаў. У жылым мікрараёне няма дзе купіць хлеб

ЕДИ в Вилейке: Основная тема – социокультурная политика. Федерация профсоюзов – о культурной политике

День пожарной службы – отмечают пожарные-спасатели

Сел, вышел, украл, сел: Вилейчанин пробыл на свободе 5 дней

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Вилейчанке Даше за два месяца собрали на лечение более 4000 рублей - 20 Июль 2017 (703)
  • 18-летний минчанин выплеснул злость на чужом автомобиле в Вилейском районе - 20 Июль 2017 (324)
  • Шокирующий репортаж: ​живые щенки найдены в скотомогильнике (ВИДЕО) - 20 Июль 2017 (275)
  • Сел, вышел, украл, сел: Вилейчанин пробыл на свободе 5 дней - 21 Июль 2017 (238)
  • ФОТОФАКТ. В Вилейке появилась информлестница - 21 Июль 2017 (213)
  • Мечта юной вилейчанки осуществилась - 21 Июль 2017 (163)
  • Віляйчане звяртаюцца: Чаму ў кіёсках "Белсаюздрук" няма ў продажы канвертаў. У жылым мікрараёне няма дзе купіць хлеб - 21 Июль 2017 (143)
  • В Вилейском районе мать заступилась за сына и получила перелом ноги - 21 Июль 2017 (110)
  • День пожарной службы – отмечают пожарные-спасатели - 21 Июль 2017 (110)
  • Первый в Беларуси кукурузный лабиринт откроется под Минском 19 августа - 20 Июль 2017 (99)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    ФОТОФАКТ. В Вилейке появилась информлестница

    Вілейка развівае веларух

    Мечта юной вилейчанки осуществилась

    Віляйчане звяртаюцца: Чаму ў кіёсках «Белсаюздрук» няма ў продажы канвертаў. У жылым мікрараёне няма дзе купіць хлеб

    Изменения в детских пособиях. Что нового?

    ЕДИ в Вилейке: Основная тема – социокультурная политика. Федерация профсоюзов – о культурной политике

    За одну смену кондитеры Вилейского хлебозавода выпекают до 120 кг различных лакомств

    Неожиданные результаты. Четвертьфинальные игры сильнейших команд турнира по мини-футболу «Край. Футбол. Вместе»

    Замест баршчэўніка – сотні пунсовых руж

    25 июля проведёт приём граждан депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь ЖИБУЛЬ Наталия Петровна

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ Яндекс.Метрика