«Шляхам графа Тышкевіча»: Воднае падарожжа па Віліі працягваецца. ПаралелІ 1857 – 2017

28 мая 1857 года жыхары вёскі Камена, што размешчана на маляўнічым беразе Віліі, сталі сведкамі незвычайнай карціны: група людзей бадзёра грузілася на ветразнікі. Весляры ўсцягвалі на борт «Марыі» і чатырох астатніх судоў сакваяжы, футляры з інструментам, эцюднік для карцін. Пасля чаго экзатычная флатылія рушыла ўніз па плыні, сярод якой можна было разглядзець паважную постаць вельмі знатнага чалавека – графа Канстанціна Тышкевіча.

А паплыў Тышкевіч разам з аднадумцамі не толькі за навуковымі даследаваннямі, а і за песнямі і байкамі. Краязнаўчы экіпаж падчас высадак на бераг збіраў народныя матывы, паданні, фальклор. Поўны энтузіязму,граф асабіста запісваў у нататнік гісторыі навакольных замкаў, велічных храмаў, курганоў, гарадзішчаў. Натхнёныя мастакі-пасажыры тут жа бралі маляўнічыя краявіды на аловак. Вынікам чатырохмесячнага паходу – а гэта 682 пройдзеныя вярсты – стала скончаная ў 1858 годзе кніга «Вілія і яе берагі», выдадзеная ў Дрэздэне праз тры гады пасля смерці аўтара, у 1871 годзе, на польскай мове.

cfJJdtZw_hE

«… Шмат людзей сабралася ў. в. Камена каля моста цераз Вілію. Тут сабралася нешта незвычайнае: на вадзе калыхалася цэлая флатылія, падрыхтаваная да плавання. Было відавочна: ладзілася не якая-небудзь вандроўка, а сапраўдная навуковая экспедыцыя». Так апісвае пачатак шляху ў сваёй кнізе граф Тышкевіч. «Флатылію складалі ажно 5 новенькіх, знарок пабудаваных, суднаў. Найбольш уражваў галоўны карабель, названы «Марыяй»… Другое судна – «Ад’ютант» – прызначалася для мерных прылад і даследчых работ. Трэцяе – «Выгода», крытае, з печкай, высокім комінам і кухняй. Меліся яшчэ асобныя лодкі – для прыпасаў і для сувязі з берагам і паміж суднамі».

Аднак з-за таго, что судны былі з вострым кілем – толькі для глыбокай вады, а не для мелкаводнай Віліі, многія з іх прыйшлося замяніць. Замест «Выгоды» ў выніку з’явілася звычайная пласкадонная лайба, якую ўступіў уласнік суседняга з в. Камена маёнтка. У выніку яна аказалася настолькі зручнай і ўмяшчальнай, што замяніла яшчэ дзве малыя лодкі.

axR7JfJNSMY

Праз 150 гадоў, у 2007 годзе, энтузіясты з Літвы і Беларусі вырашылі паўтарыць шлях графа па рацэ – ад вёскі Камена да літоўскага Каунаса. З тых часоў кожны год турысты-воднікі праводзяць экспедыцыю «Шляхам графа К. Тышкевіча». А 3 чэрвеня 2017 года пачалося новае, юбілейнае, дзясятае па ліку падарожжа. Да пачатку старту ўдзельнікі экспедыцыі здзейснілі экскурсію да знакамітага Сцёп-каменя ля вытокаў Віліі ў Докшыцкім раёне, ад якога 160 гадоў таму пачынаў спачатку сваё пешае падарожжа граф Тышкевіч. «Верхнюю частку Віліі да в. Камена ў маі даследавала іншая каманда, ідучы пехатой. Яна складала тапаграфічную карту адрэзка ракі – 77 кіламетраў, правяла нямала археалагічных раскопак, запісала легенды, песні і паданні. Было зроблена шмат малюнкаў, вёўся падрабязны дзённік…», – піша ў сваёй кнізе граф.

У в. Камена ўдзельнікі экспедыцыі-2017 таксама схадзілі да апісаннага Тышкевічам вялікага валуна з выяваю крыжа, так званага Варацішынага крыжу. Легенда гаворыць, што тутэйшы мужык араў сахой з парай валоў у першы дзень Вялікадня, за што Бог пакараў чалавека і скаціну, ператварыўшы іх у камень. З пакалення ў пакаленне перадаецца гэтае паданне. Пасля ўрачыстага старту з в. Камена, вечарам экспедыцыя прыйшла да наступнай стаянкі ў в. Сутокі. На наступны дзень каманда трымала накірунак ўжо да Вілейкі.

83-0tmrnbgY

А вось што ўспамінае пра першыя тры дні воднага падарожжа ўдзельнік экспедыцыі-2017 Дзяніс Канецкі, старшыня вілейскай суполкі “Таварыства аховы помнікаў”: «2 чэрвеня, у пятніцу, я са сваім сябрам і яго дачкой прыбылі ў в. Камена, адкуль і пачалася 10-я юбілейная экспедыцыя. На месцы мы апынуліся першымі. У нас было шмат часу агледзець мясцовыя славутасці, а менавіта Варацішын крыж, татарскія могілкі і курганы. Пасля пяці гадзін пачалі прыязджаць іншыя ўдзельнікі экспедыцыі. Атрымалася пазнаёміцца з эколагамі. Пад вечар правялі замеры вады ў студнях, зрабілі запісы ў нататнікі. Пасля каля вогнішча абмеркавалі заўтрашні дзень. Наступны дзень пачаўся з экскурсіі да Сцёп-каменя, які знаходзіцца ля вытоку ракі Вілія. Правадніком нашай экскурсіі быў мясцовы ляснічы. Экскурсаводам па нашым раёне – старшы навуковы супрацоўнік краязнаўчага музея Вольга Коласава, якая распавядала пра гісторыю Вілейскага раёна. Па вяртанні ў лагер пачалі рыхтавацца да адкрыцця экспедыцыі. Пасля ўрачыстага старту, калі трохі адплылі, нас чакала першае выпрабаванне – вясновай паводкай намыла дрэў у адно месца ракі. Прыйшлося перацягваць байдаркі па забалочаным месцы. На шляху да в.Сутокі нам адкрываліся прыгожыя пейзажы, высокія берагі, балоцістыя мясціны. Вечарам прыбылі на месца, дзе ўжо быў разбіты лагер. У Сутоках нас сустрэлі з песнямі і танцамі ўдзельнікі народнай самадзейнасці з вёсак Ерхі і Людвінова. Так прайшоў другі дзень. Дарэчы, в. Сутокі з’яўляецца адным з самых рыбных месцаў Вілейскага вадасховішча. Раніцай трэцяга дня прачнуліся ад дзіўных гукаў. Аказалася, побач ужо падкормлівалі і лавілі рыбу рыбакі. У 9 гадзін раніцы быў збор, адплылі з Сутокаў. У гэты дзень нам трэба было «прайсці» каля 22 км па Вілейскім вадасховішчы. Дзень выдаўся цяжкім – нам перашкаджаў ісці сустрэчны вецер. А 12-й гадзіне мы дабраліся да в. Сосенка, што склала 1/3 шляху трэцяга дня. На пляжы каля в. Рабунь нас чакаў абед. Увечары, пасля пяці, мы прыбылі да памятнага знаку ў в. Малмыгі, дзе нас сустракаў транспартны сродак, які перавез да Ніжняга парку Вілейкі».

Вілейку граф Тышкевіч у кнізе апісваў як «вёску, горадам названую». Від горада з боку ракі, па яго словах, прадстаўляў сабою ўбогія халупы, агароды і агароджы. «Ад Сосенкі плывём у горад Вілейку. Вілія набывае характар сапраўднай гандлёвай ракі: плывём амаль што цэлы дзень сярод лаў, плытоў і каробак, павязаных з таварнага дрэва…». «Ад Камена на працягу амаль што 40 вёрстаў на правым беразе сустрэлі только адно паселішча – Старынкі – сядзібу памешчыка Тукалы, размешчаную сярод раскошнай дубравы. Дно ракі ў гэтых месцах вельмі небяспечнае з-за дубовых карчоў, якія перакрываюць рэчышча то ўздоўж, то ўпоперак. Пасля гандлёвых – людных і шумных – прыстаней пачынаецца іншая Вілія: самотная, панурая, з нізкімі, пустэльнымі берагамі. Нечакана па-над берагавой лініяй, на ўзгорку, з’яўляецца нейкі белы аб’ект, які з гэтага моманту ўжо не знікае з нашых вачэй, нават калі мы мяняем напрамак. А за тым узгоркам, уздоўж Віліі, адкрыліся чорныя дахі ўбогага драўлянага паселішча. Гэта павятовы горад Вілейка. Сонца было яшчэ высока, калі мы кінулі якар каля горада».

У нядзелю вечарам, па прыбыцці ў Вілейку, удзельнікаў экспедыцыі-2017 чакаў вечар-канцэрт аўтарскіх і турыстскіх песен «Песні над Віліяй». На наступны дзень – экскурсія па гораду, а таксама да мемарыяльнага комплексу «Памяці былых весак» каля вескі Снежкава. На зваротным шляху каманда прыпынілася каля помніку Вілляне з памятнай дошкай у гонар 150-годдзя экспедыцыі Канстанціна Тышкевіча. Пасля, у цэнтры эстэтычнага выхавання, каманду экспедыцыі чакалі музычныя нумары народнага калектыву аўтарскай песні «Элегія» і экскурсія па двух фотавыставах. Першая – з калекцыі фотаздымкаў кіраўніка экспедыцыі Міхаіла Петуха «Праз 10 год», другая – «Вілія і яе берагі», вядомага вілейскага фатографа Міхаіла Куляша. Таксама ў гэты дзень удзельнікі экспедыцыі паглядзелі фільм «Горад на Вяллі – Вілейка», прысвечаны светлай памяці ініцыятара першай экспедыцыі 2007 года, турысту Віталю Кастэнка, і краязнаўцу Анатолю Рогачу.

Вечарам, 5 чэрвеня, экспедыцыя-2017 адплыла з Вілейкі да наступнай стаянкі каля в. Мамаі, апошняй на тэрыторыі Вілейскага раёна, дзе зрабіла прывал. А ўжо ў аўторак каманда прыбыла да вёскі Залессе. Тут удзельнікі экспедыцыі пазнаёміліся з жамчужынай Смаргоншчыны – палацава-паркавым ансамблем Агінскіх. Займальную экскурсію па «Паўночным Афінам» правёў краязнаўца Сяргей Верамейчык, а пасля запрасіў да сябе дахаты, дзе спяваў гасцям свае ўласныя песні. У сераду, ужо недалёка ад вёскі Вайнідзяняты, удзельнікі экспедыцыі наведалі знакамітую «Залатую горку», на якой адбылася кровапралітная бітва ў Першую сусветную вайну, дзе таксама для каманды правялі экскурсію па лініі ўмацаванняў Першай сусветнай вайны. Пасля в. Залессе, у чацвер, удзельнікі прыбылі да в. Жодзішкі.

– Колькасць каманды зараз складае 14 чалавек і асобна 8 чалавек эколагаў з Цэнтра экалагічных рашэнняў, – расказала памочнік кіраўніка экспедыцыі Ларыса Якавюк. – Настрой у каманды цудоўны, і нават дождж, які быў на днях, не перашкодзіў яму. Што датычыцца нейкіх цяжкасцяў, то іх амаль няма. Адзінае, эколагі плывуць на катамаране, з якім часам узнікаюць пытанні. Напрыклад, пры пад’ездзе да Вілейкі, на вадасховішчы, прыйшлося звярнуцца за дапамогай да Вілейскага райвыканкама, у прыватнасці да аддзела адукацыі, спорту і турызму. Нам дапамаглі перацягнуць катамаран праз дамбу і прывезці яго ў ніжні парк горада. Таму каманда экспедыцыі выказвае падзяку аддзелу адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкам за дапамогу, а таксама краязнаўчаму музею і цэнтру эстэтычнага выхавання, у асобе Тацяны Захарыч, за культурную праграму.

Ларыса Якавюк таксама адзначыла, што па шляху руху эколагі даследуюць якасць вады ракі Вілія. Згодна іх дадзеным, калі каманда стартавала з в. Камена, якасць вады там была ў два разы лепшай, чым пры падыходзе да Вілейскага вадасховішча. Таксама сярод каманды Цэнтра экалагічных рашэнняў ёсць вучоны з інстытута батанікі, які расказвае пра ўнікальныя расліны, што сустракаюца экспедыцыі на шляху.

– Таму мы пьем гарбату, не только набытую ў краме, але і заварваем яе з розных траў, што растуць на берагах Віліі. А вечарамі заслухваемся спевамі салаўёў, – падзялілася Ларыса Якавюк, удзельніца экспедыцыі-2017.

Кацярына КАРПІК.
Фота прадастаўлена Ларысай ЯКАВЮК


Написать комментарий

НОВОСТИ

Пьяный 18-летний водитель не уступил дорогу пожарной машине. Произошло столкновение

Автомобиль «Евроторга» в Вилейском районе занесло на дороге и выбросило в кювет

На пл.Свободы произошло ДТП с участием 3-х автомобилей

На перекрёстке столкнулись два автомобиля в Вилейском районе

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • На пл.Свободы произошло ДТП с участием 3-х автомобилей - 11 декабря 2017 (686)
  • Пьяный 18-летний водитель не уступил дорогу пожарной машине. Произошло столкновение - 11 декабря 2017 (677)
  • Автомобиль "Евроторга" в Вилейском районе занесло на дороге и выбросило в кювет - 11 декабря 2017 (351)
  • Предновогодний обзор "ШП": Куда пойти с ребенком? - 11 декабря 2017 (188)
  • Рыбак на берегу Вилии возле "Стройдеталей" обнаружил тело утонувшего мужчины - 11 декабря 2017 (175)
  • У любого жителя Вилейки есть возможность стать Дедом Морозом - 11 декабря 2017 (159)
  • У баявой гатоўнасці - 11 декабря 2017 (25)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Предновогодний обзор «ШП»: Куда пойти с ребенком?

    Рыбак на берегу Вилии возле «Стройдеталей» обнаружил тело утонувшего мужчины

    Пьяный 18-летний водитель не уступил дорогу пожарной машине. Произошло столкновение

    У баявой гатоўнасці

    Автомобиль «Евроторга» в Вилейском районе занесло на дороге и выбросило в кювет

    У любого жителя Вилейки есть возможность стать Дедом Морозом

    На пл.Свободы произошло ДТП с участием 3-х автомобилей

    На перекрёстке столкнулись два автомобиля в Вилейском районе

    В деревне Речки Вилейского района после службы горела церковь

    В прокуратуре Минской области состоялось совещание Минского областного объединения профсоюзов и прокуратуры Минской области

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.