Дзве падзеі ў Вязыні: Усталяваны інфармацыйны стэнд з гісторыяй вёскі і, магчыма, знойдзены найвялікшы камень Вілейскага раёна

Днямі сябры вілейскай суполкі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў, што носіць імя вілейскага краязнаўца Аляксея Лужынскага, устанавілі чарговы стэнд з краязнаўчай інфармацыяй. На гэты раз – у Вязыні.

P_20170611_100228

Адразу хацелі ўладкаваць яго на месцы паркоўкі, аднак прыслухаліся да меркавання старшыні сельскага Савета Ігара Судніковіча, што акрамя рыбакоў яго ніхто не пабачыць. І ўстанавілі ля царквы, каля скрыжавання галоўных вязынскіх вуліц. Праца хлопцаў не засталася незаўважанай мясцовымі жыхарамі. Актыў вёскі ў складзе Раісы Філістовіч, Ніны Гладкевіч, Раісы Пакладок не толькі  ўхваліў справу хлопцаў на словах, а і нават аддзячыў смачным абедам.

P_20170611_102410

Жанчыны зазначылі, што лічаць ініцыятыву суполкі важнай і карыснай для вёскі. І з гэтым нельга не пагадзіцца. Такія стэнды проста знаходка для турыстаў, што вандруюць індывідуальна. Бо лаканічна і ёмка прадстаўляюць гісторыю вёскі, падаючы інфармацыю аб самых важных падзеях, фактах і асобах, звязаных з мясцінай.

P_20170611_110042

Па словах кіраўніка суполкі Дзяніса Канецкага, такой працай яны займаюцца з 2013 года.  За гэты час інфармацыйныя стэнды з’явіліся ў 11 вёсках раёну. І спыняцца на дасягнутым суполка не збіраецца. Таксама Дзяніс Канецкі шчыра дзячыць усім тым, хто дапамагае ў гэтай справе, асабліва Дзмітрыю Гарланаву, Аляксандру Плавінскаму і ўсім удзельнікам суполкі.

P_20170611_110312

Яшчэ адной мэтай вандроўкі сяброў вілейскай суполкі ў Вязынь быў пошук  каменя, што некалі размяжоўваў тэрыторыі маёнткаў Вязынь і Ляўкова. Дзеля гэтага да хлопцаў далучыўся знакаміты ў раёне і за яго межамі даследчык камянёў Аляксандар Зайцаў.

Ab0N7ORAq1E

Межавы камень знайшлі. З зямлі відаць толькі пляскатая частка памерам 3,9 м на 3,6 м. Углыб камень адкапаны на 40 см. Магчыма, знойдзены найвялікшы камень Вілейскага раёна. Аднак пакуль гэта толькі гіпотэза, якая патрабуе доказу.

Z_0XGly49vo

Ірына ТРУБАЧ.
Фота прадастаўлены Дзянісам КАНЕЦКІМ


1 Ответ в “Дзве падзеі ў Вязыні: Усталяваны інфармацыйны стэнд з гісторыяй вёскі і, магчыма, знойдзены найвялікшы камень Вілейскага раёна”

  1. Алесь Раткевіч:

    Малайцы хлопцы! Віншую з чарговай перамогай над неабыякавасьцю да гісторыі роднага краю!

Написать комментарий

НОВОСТИ

Службу скорой помощи в Вилейке планируют обновить 2-мя автомобилями

На следующей неделе в Вилейке ожидается снег и даже метель

В Вилейском районе завели дело по факту фиктивного устройства на работу

В Вилейке с завтрашнего дня подорожает проезд в городском транспорте

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • В Вилейском районе завели дело по факту фиктивного устройства на работу - 20 Октябрь 2017 (713)
  • В Вилейке с завтрашнего дня подорожает проезд в городском транспорте - 20 Октябрь 2017 (630)
  • На следующей неделе в Вилейке ожидается снег и даже метель - 20 Октябрь 2017 (598)
  • В детских садах открываются платные группы по выходным. Можно ли водить туда несадовского ребенка? - 20 Октябрь 2017 (366)
  • Под Молодечно раненый ножницами мужчина бежал навстречу скорой и попал под авто - 20 Октябрь 2017 (225)
  • Службу скорой помощи в Вилейке планируют обновить 2-мя автомобилями - 20 Октябрь 2017 (150)
  • Сегодня ночью белорусы смогут увидеть звездопад и загадать много желаний - 20 Октябрь 2017 (114)
  • Обеспечены ли мы сегодня достаточным количеством топлива? Какие работы выполнены при подготовке к отопительному сезону? - 20 Октябрь 2017 (63)
  • Як сцвярджае гісторыя, у 1812 годзе ў маёнтку Стайкі прыпыняўся нанач імператар Напалеон, падчас свайго адступлення з Масквы - 20 Октябрь 2017 (54)
  • Уже на протяжении 30 лет они помогают людям не только освоить новые профессии, но и повышать квалификацию - 20 Октябрь 2017 (37)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Совершенствование и развитие ЖКХ Беларуси

    Ребёнок-пассажир-пешеход. ГАИ рассказала, когда происходит больше ДТП с детьми?

    В детских садах открываются платные группы по выходным. Можно ли водить туда несадовского ребенка?

    Обеспечены ли мы сегодня достаточным количеством топлива? Какие работы выполнены при подготовке к отопительному сезону?

    Уже на протяжении 30 лет они помогают людям не только освоить новые профессии, но и повышать квалификацию

    О делегировании полномочий

    В парке Молодечно состоялся областной праздник, посвященный дню рождения Белорусской молодежной общественной организации спасателей-пожарных

    Як сцвярджае гісторыя, у 1812 годзе ў маёнтку Стайкі прыпыняўся нанач імператар Напалеон, падчас свайго адступлення з Масквы

    26 октября приём граждан проведёт главный правовой инспектор труда Минской городской организации Белорусского профсоюза работников строительства и промышленности строительных материалов ДЕМИНСКАЯ Алла Игоревна по вопросам, касающимся разъяснений норм законодательства, регулирующих сферу трудовых и связанных с ними правонарушений

    Сегодня ночью белорусы смогут увидеть звездопад и загадать много желаний

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ Яндекс.Метрика