Максім Танк і вілейскі ўспамін

Максім Танк і вілейскі ўспамін

Восенню 1939 года ў Вілейку прыехаў паэт Максім Танк (Яўген Скурко). Яму было 27 гадоў. Але яго ведалі як аўтара шэрагу кніг. Пры сабе меў пісталет, які забраў у польскіх памежнікаў. Патрэбы ў ім вялікай мо і не было. Таму хутка здаў зброю.

j6aY4rTrXHc

Прыехаў у Вілейку на працу ў аддзеле асветы. Аддзел асветы ледзьве не праз некалькі дзён змяніў на рэдакцыю газеты “Вілейская праўда”. У рэдакцыі працавала і паэтава будучая жонка – Любоў Асаевіч.

mwhQJEgMeJ8

Год Максім Танк правёў у Вілейцы. Гэта быў ці не самы складаны перыяд у жыцці. Пад уладай Саветаў уз’ядналася Беларусь, чаго ён так прагнуў. А аднымі з ахвяраў новага рэжыму сталі бацькі паэта. Было прынятае рашэнне аб іх раскулачванні. Ім пагражала высылка.

8W_k6XkJ_1Q

Пагроза арышту навісла і над самім Танкам. У канцы кастрычніка 1940 г. паэт пакінуў Вілейку – пераехаў у яшчэ беларускі Беласток.

Сям’ю паэта не рэпрэсавалі – Танк дагрукаўся да высокіх начальнікаў. Самога таксама не арыштавалі, хоць такая верагоднасць захоўвалася яшчэ і пасля вайны.

qnwqIS0ntDU

Але з Вілейкі ён усё-ткі вывез адзін, як мінімум, пазітыўны ўспамін. У чэрвені 1940 г. Яўген і Любоў пабраліся шлюбам. Распісаліся толькі – святкавання не было…

У наш горад Максім Танк вяртаўся хіба толькі аднойчы. Гэта была вымушаная паездка да доктара з хворай дачкой. Магчыма, не было проста іншай нагоды. А мо і не хацеў успамінаць той страшны час, пра які ў Вілейцы нагадвала б усё.

4IAgioj7XkE

На фотаздымках – Максім Танк і яго жонка Любоў Скурко (Асаевіч), якімі яны былі ў Вілейцы, а таксама больш позняе сумеснае фота; дакументы з пачатку 1940-х.

Источник: Вілейскі-Павет Гадавік-Лакальнай-Гісторыі


Написать комментарий

НОВОСТИ

Пьяный 18-летний водитель не уступил дорогу пожарной машине. Произошло столкновение

Автомобиль «Евроторга» в Вилейском районе занесло на дороге и выбросило в кювет

На пл.Свободы произошло ДТП с участием 3-х автомобилей

На перекрёстке столкнулись два автомобиля в Вилейском районе

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • На пл.Свободы произошло ДТП с участием 3-х автомобилей - 11 декабря 2017 (686)
  • Пьяный 18-летний водитель не уступил дорогу пожарной машине. Произошло столкновение - 11 декабря 2017 (677)
  • Автомобиль "Евроторга" в Вилейском районе занесло на дороге и выбросило в кювет - 11 декабря 2017 (351)
  • Предновогодний обзор "ШП": Куда пойти с ребенком? - 11 декабря 2017 (188)
  • Рыбак на берегу Вилии возле "Стройдеталей" обнаружил тело утонувшего мужчины - 11 декабря 2017 (175)
  • У любого жителя Вилейки есть возможность стать Дедом Морозом - 11 декабря 2017 (159)
  • У баявой гатоўнасці - 11 декабря 2017 (25)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Предновогодний обзор «ШП»: Куда пойти с ребенком?

    Рыбак на берегу Вилии возле «Стройдеталей» обнаружил тело утонувшего мужчины

    Пьяный 18-летний водитель не уступил дорогу пожарной машине. Произошло столкновение

    У баявой гатоўнасці

    Автомобиль «Евроторга» в Вилейском районе занесло на дороге и выбросило в кювет

    У любого жителя Вилейки есть возможность стать Дедом Морозом

    На пл.Свободы произошло ДТП с участием 3-х автомобилей

    На перекрёстке столкнулись два автомобиля в Вилейском районе

    В деревне Речки Вилейского района после службы горела церковь

    В прокуратуре Минской области состоялось совещание Минского областного объединения профсоюзов и прокуратуры Минской области

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.