Ад маёнтка Мацькаўцы застаўся толькі паравы млын, паўразбураныя гаспадарчыя пабудовы і рэшткі векавога парку

Першапачаткова Мацькаўцы былі часткай больш буйнога комплексу, вылучанага з асноўнай сядзібы, куды ўваходзілі Двор Стайкі, Мацькаўцы і Зацемень, што належалі на працягу некалькіх пакаленняў роду Багдановічаў герба Багорыя. Першым уладальнікам вялікай сядзібы быў Севярын Багдановіч-Дварэцкі з роду гербу Багорыя і Магіла. У канцы XIX стагоддзя адбыўся падзел сядзібы, тады ж Мацькаўцы былі выдзелены і ў спадчыну дасталіся Юзафу Багдановічу, жанатаму на Ізе Раўэ.

Сядзібны дом Багдановічаў маёнтка Мацькаўцы. Фота пач. ХХ ст

Сядзібны дом Багдановічаў маёнтка Мацькаўцы. Фота пач. ХХ ст.

У 1890-1900 гадах у маёнтку Мацькаўцы быў пабудаваны сядзібны дом у стылі эпохі класіцызму. Палац быў каменным, у плане прамакутным, па фасадзе дзевяціасявы. Асноўны аб’ём будынка быў аднапавярховы, а галоўны фасад з цэнтральнай павышанай да двух паверхаў часткай, з порцікам на чатырох калонах. Па гэтай жа восі на фасадзе знаходзілася тэраса з балконам на другім паверсе. Франтон трохкутнага шчыта фасада быў упрыгожаны ляпнінай радавога герба Багорыя. Вуглы і сярэдзіна будынка былі аздоблены рустам. Як асноўны корпус, гэтак і двухпавярховы, мелі двухскатную страху.

Палац быў велічны, а ўнутраныя памяшканні былі багата аздобленыя. Сярэдзіну дома на ўсю яго глыбіню займаў вялікі салон, падлога якога была выкладзена паркетам светла-цёмных парод драўніны з вялікіх квадратаў. Памяшканні пакоя мелі цёмныя лакіраваныя дзверы з багата аздобленымі гранямі. Сцены салона мелі светлы колер і былі  ўпрыгожаны багатай разьбой. Вялікі пакой салона ўмоўна падзяляўся на две часткі пілястрамі на сценах і дзвюма акруглымі калонамі, стылізаванымі карынскімі капітэлямі, якія падтрымлівалі порцік аздоблены вытанчанай разьбой. Са столі салона звісалі дзве масіўныя крыштальныя жырандолі, а сцены былі дэкараваны ў падобным стылі бра, а паміж кандэлябраў і мармуровага каміна віселі ў залачоных рамах люстэркі. Салон быў аздоблен мэбляй у стылях ракако і класіцызму. Крыху меншай у палацы з’яўлялася сталовая зала, якая была аздоблена ў асобным «народным стылі», а сцены пакоя ўпрыгожвалі сямейныя партрэты, дзе паабапал у вітрынах стаяў фарфор.

Салон ў маёнтку Мацькауцы. Фота 1920-я гг

Салон ў маёнтку Мацькаўцы. Фота 1920-я гг

Парадная частка маёнтка мела сіметрычна-асявую пабудову, дзе ў глыбіні і размяшчаўся сядзібны дом (будынак не захаваўся да нашага часу). Рашэнне параднага ўезда сядзібы было даволі ўнікальнае і выдзялялася сярод беларускіх сядзібна-паркавых ансамбляў таго часу. Шырокая ўязная алея была аформлена двухраднай абсадкай елкі, якая была фармаванай. Сіметрычна ёй размяшчаліся два баскеты з садам. Традыцыйнае аб’язное кола перад сядзібным домам было вялікае і ў дыяметры складала каля 80 метраў, а па перыметры было абсаджана двума радамі елкі і радам таполі канадскай. Дрэвы з часам разрасталіся, елкі і дрэвастой сядзібы ў 1920-30-я гады дасягнуў магутнасці і суцэльнай сцяной атачаў газон парку, надаючы маёнтку рысы шляхецкай велічы.

Адначасова з будаўніцтвам сядзібнага дома ў канцы ХІХ стагоддзя закладаўся і пейзажны парк, што размясціўся на роўнай, крыху пляскатай, тэрыторыі. Пры афармленні парку часткова захавалі стары дрэвастой, што падтрымліваўся навакольнымі маляўнічымі краявідамі. У плане парк меў форму прамакутніка, размешчанага ўздоўж шырокай цэнтральнай алеі сядзібы, якая раздзяляла яе на паркавую, каля 17 гектараў, і гаспадарчую часткі.

Выгляд палацавага салона маёнтка Мацькаўцы з мармуровым камінам. Фота пач. ХХ ст.

Выгляд палацавага салона маёнтка Мацькаўцы з мармуровым камінам. Фота пач. ХХ ст.

За велічным сядзібным домам размяшчаўся пейзажны парк з ахоўнай пасадкай таполі канадскай. Хоць у рысах пейзажнага парку прасочваліся рысы часоў эклектыкі, але сфармаваны ён быў класічнымі прыёмамі. Вось сіметрыі на паркавым партэры была падкрэслена дзвюма клумбамі ліпы (захаваліся часткова да нашага часу). Мелася тут і паркавая скульптура, відавочней, калі меркаваць па старых фотаздымках, што гэта быў бюст Адама Міцкевіча. Дрэвастой парку ў асноўным складаўся з мясцовых відаў, а ўлічваючы паніжанасць тэрыторыі, многа ўвагі надавалася елкам (зараз растуць адзінкавыя вялікія дрэвы гэтага віду). У якасці салітэраў – асобна стаячых дрэў у сядзібным парку – раслі буйныя дрэвы вяза. Пасадка елак акаймляла паляну каля маленькага авальнага вадаёма, яны раслі ўздоўж канала, утваралі суцэльную лінейную абсадку (з трох бакоў) уздоўж баскета з пладовым садам. Сад займаў паўночна-заходнюю тэрыторыю сядзібы. На сёння парк захаваўся прыблізна ў былых межах на плошчы каля 17 га, ён у большай частцы забудаваны сучаснай вёскай, а парадны партэр сядзібы займае прыватны дом.

Паравы млын гаспадарчага двара маёнтка Мацькаўцы. Сучасны выгляд

Паравы млын гаспадарчага двара маёнтка Мацькаўцы. Сучасны выгляд

Па ўсходняй ускраіне сядзібы размяшчалася складаная водная сістэма, што ўключала 5 сажалак (ставоў). Цэнтральная сажалка была значных памераў і захавалася да сённяшняга часу, толькі ў выніку апошняй чысткі ў савецкі час сярод яе ўтварылася вялікая выгнутая выспа, якая глыбока сягае ў люстра вады. Самы меншы авальны вадаём (амаль не захаваўся) размяшчаўся на паляне парка з елкамі і меў бетанаванае дно, у ім разводзілі рыбу. Усе ставы злучаліся пратокамі, у якія паступала вада з каналаў, што дрэнавалі сядзібны парк. Зараз добра прасочваецца адзін папярочны канал у цэнтральнай частцы парку. Адводзілася вада з сядзібы праз невялікі вадаём каля млына, у апошні час ён быў часткова павялічаны.

Да нашага часу ў больш-менш прымальным стане захаваўся будынак паравога млына, што быў пабудаваны ў 1901 годзе ў маёнтку Мацькаўцы архітэктарам Лампрэхтам. Млын, хоць і быў пабудаваны побач са ставамі, у дзеянне прыводзіўся паравым рухавіком. У 1920-я гады млын служыў і паркавым павільёнам, што адпавядала садова-паркавай модзе таго часу. Будынак млына ў плане прамакутны, асноўнае памяшканне двухпавярховае, з роўнымі радамі вокнаў. З паўночнай часткі да асноўнага будынка прыбудавана паніжанае памяшканне, што знаходзіцца пад адзінай двухскатнай страхой і мае агульны фасад. Млын прадстаўляе лепшы ўзор прамысловай архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя, яго сцены складзены з бутавага і колатага каменя. Франтоны, вуглы, аконныя праёмы выкладзены з чырвонай цэглы, а кладка з вапны мае ўкрапаванні чорнага друзу. На ўсходнім франтоне ўмураваны камень з надпісам «1901 Rok ICY».

Уяздная брама перад палацам маёнтка Мацькаўцы. Фота пач.ХХ ст

Уяздная брама перад палацам маёнтка Мацькаўцы. Фота пач. ХХ ст

З іншых збудаванняў гаспадарчага двара да сённяшняга часу захаваліся поўнасцю ці часткова цагляны аднапавярховы будынак стайні і невялікі цагляны будынак былой пральні.

Апошняй уладальніцай маёнтка Мацькаўцы была Марыя Багдановіч, дачка Юзафа Багдановіча і Ізы Раўэ. Мар’я Багдановіч не пакінула сваю радавую сядзібу ў 1939 годзе і тут сустрэла Айчынную вайну. Яна сярод многіх іншых прадстаўнікоў вілейскай шляхты супрацоўнічала з рухам супраціўлення і савецкімі партызанамі. У ліпені 1942 года, калі адбылося выкрыццё канспіратыўнай сеткі і быў арыштаваны яе кіраўнік Тадэвуш Козел-Паклеўскі з маёнтка Кастыкі, пачаліся масавыя арышты. Летам 1942 года вілейскае гестапа, якое было сфарміравана з прыбалцкіх немцаў з Латвіі, пад кіраўніцтвам шэфа Грубэ арыштавала каля сарака асоб. Менавіта тады спадарыню Мар’ю Багдановіч з Мацькаўцаў гестапаўцы застрэлілі па дарозе ў Вілейку. Так мужна загінула апошняя ўладальніца Мацькаўскай сядзібы.

Апошняя ўладальніца маёнтка Мацькаўцы Мар'я Багдановіч (па сярэдзіне)

Ад былой велічы маёнтка Мацькаўцы застаўся толькі паравы млын і паўразбураныя гаспадарчыя пабудовы, а таксама рэшткі векавога парку.

Сяргей ГАНЧАР.
Фота з прыватнай калекцыі Анатоля Парахневіча і сайта radzima.org


Написать комментарий

НОВОСТИ

Пьяный 18-летний водитель не уступил дорогу пожарной машине. Произошло столкновение

Автомобиль «Евроторга» в Вилейском районе занесло на дороге и выбросило в кювет

На пл.Свободы произошло ДТП с участием 3-х автомобилей

На перекрёстке столкнулись два автомобиля в Вилейском районе

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • На пл.Свободы произошло ДТП с участием 3-х автомобилей - 11 декабря 2017 (686)
  • Пьяный 18-летний водитель не уступил дорогу пожарной машине. Произошло столкновение - 11 декабря 2017 (677)
  • Автомобиль "Евроторга" в Вилейском районе занесло на дороге и выбросило в кювет - 11 декабря 2017 (351)
  • Предновогодний обзор "ШП": Куда пойти с ребенком? - 11 декабря 2017 (188)
  • Рыбак на берегу Вилии возле "Стройдеталей" обнаружил тело утонувшего мужчины - 11 декабря 2017 (175)
  • У любого жителя Вилейки есть возможность стать Дедом Морозом - 11 декабря 2017 (159)
  • У баявой гатоўнасці - 11 декабря 2017 (25)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Предновогодний обзор «ШП»: Куда пойти с ребенком?

    Рыбак на берегу Вилии возле «Стройдеталей» обнаружил тело утонувшего мужчины

    Пьяный 18-летний водитель не уступил дорогу пожарной машине. Произошло столкновение

    У баявой гатоўнасці

    Автомобиль «Евроторга» в Вилейском районе занесло на дороге и выбросило в кювет

    У любого жителя Вилейки есть возможность стать Дедом Морозом

    На пл.Свободы произошло ДТП с участием 3-х автомобилей

    На перекрёстке столкнулись два автомобиля в Вилейском районе

    В деревне Речки Вилейского района после службы горела церковь

    В прокуратуре Минской области состоялось совещание Минского областного объединения профсоюзов и прокуратуры Минской области

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.