Вечар «Песні над Віліяй»

…Чалавек адраджаецца ў наступных пакаленнях, рака ж абнаўляецца ад свайго вытока і плыве па свайму руслу на працягу многіх тысяч  год… (з кнігі «Вілія і яе берагі»).

У першы дзень наведвання юбілейнай дзясятай экспедыцыі «Шляхам графа Тышкевіча-2017» Вілейкі, 4 чэрвеня, для яе ўдзельнікаў была падрыхтавана культурная праграма, падчас якой быў канцэрт турысцкай і аўтарскай песні «Песні над Віліяй». На працягу больш як дзвюх гадзін са сцэны Вілейскага Палацу культуры мясцовыя артысты праз слова, песню і танец праслаўлялі беларускую нацыянальную культуру, яе гісторыка-культурныя традыцыі і турысцкі каларыт Вілейскага краю.

DSCF5997

Увесь канцэрт, які складаўся з некалькі тэматычных частак (блокаў), суправаджалі тэкставыя ўрыўкі з кнігі графа К. Тышкевіча «Вілія і яе берагі». Прагучаў іх запіс у выкананні дыктара Беларускага радыё Алега Вінярскага.

DSCF5967

Распачаў блок канцэрта, прысвечаны беларускай нацыянальнай культуры, ансамбль народнай песні «Перапёлачка» Вілейскай гімназіі №1 «Логас» (кіраўнік Святлана Гакуць), затым прадоўжыў яго ансамбль танца «Карагод» Вілейскай гімназіі №2 (кіраўнік Ірына Новік). Падтрымаў фальклорную частку мастацкім чытаннем урыўку з паэмы Я. Коласа «Сымон-музыка» і Амраан Аль-Хлейфат, удзельнік студыі мастацкага чытання «Ветразь» Вілейскай гімназіі №2 (кіраўнік – Мікалай Іваненка), а таксама народны калектыў аўтарскай песні «Элегія» Вілейскага Цэнтра эстэтычнага выхавання (кіраўнік Таццяна Захарыч). У выкананні апошняга на працягу ўсяго вечара гучалі песні на вершы беларускіх, мясцовых паэтаў, а таксама на ўласныя тэксты і музыку.
Дэбют у саставе калектыва «Элегія» адбыўся ў маладога выканаўцы Мікіты Аўрэйцэвіча. Ён праспяваў песню  «Ты неси меня река» з рэпертуара групы «Любэ». Наступны ўжо, турыстычны, блок канцэрта прадоўжыў Уладзімір Балбачан, стваральнік першага вакальна-інструментальнага ансамблю ў Вілейцы.

DSCF5978

– Панавала вельмі душэўная атмасфера ў зале, было сапраўднае яднанне людзей, – адзначыла мастацкі кіраўнік народнага калектыву аўтарскай песні «Элегія» Таццяна Захарыч. – Культурная праграма для ўдзельнікаў экспедыцыі прадоўжылася і на наступны дзень. Разам з краязнаўчым музеем ля помніка Вільяне зладзілі пазнавальную міні-праграму, што складалася з экскурсіі па гораду, якую правяла Вольга Коласава, старшы навуковы супрацоўнік музея, і танцавальных, музычных нумароў. Вядучай праграмы выступіла Святлана Доўгая, удзельніца студыі «Дамісолька» Цэнтра эстэтычнага выхавання, вучаніца сярэдняй школы №5.

Кацярына КАРПІК.
Фота Аляксея Камінскага

DSCF5986


1 Ответ в “Вечар «Песні над Віліяй»”

  1. Уладзімір Балбачан, стваральнік першага вакальна-інструментальнага ансамблю ў Вілейцы.
    Автор и исполнитель собственных песен, лучших песен известных бардов, а также популярных шлягеров советской и зарубежной эстрады. Музыкант (гитара, саксофон, электронно-цифровой баян и другие музыкальные инструменты

Написать комментарий

НОВОСТИ

«Белтелеком» увеличил максимальную сумму обещанного платежа

Мужчина ехал в Вилейку и попал в ДТП. Автомобиль опрокинулся на крышу

Из-за бесхозной сумки в Вилейке перекрывали улицу

Милиция разыскивает вилейчанина, обвиняемого в совершении кражи

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Рыбак угорел в палатке на водохранилище - 22 января 2018 (504)
  • Возле ж/д переезда в Вилейке столкнулись два автомобиля - 22 января 2018 (239)
  • Налог на пластиковые пакеты могут ввести в Беларуси - 22 января 2018 (36)
  • Соглашение о детях в Беларуси можно будет заключать не состоящим в браке парам - 22 января 2018 (21)
  • 26 января в Вилейке пройдёт акция "Вместе за безопасность дорожного движения" - 22 января 2018 (21)
  • День спасателя - 22 января 2018 (20)
  • Во время пожара в Молодечно был спасен мужчина - 22 января 2018 (16)
  • "Белая Русь" определилась с приоритетами на пятилетку - 22 января 2018 (15)
  • 27 января состоится «прямая телефонная линия» председателя  райисполкома КОТА Виктора Иосифовича - 22 января 2018 (11)
  • 26 января начальником главного управления юстиции Минского облисполкома БАЧИЛО Александром Александровичем будет проведен прием граждан и представителей юридических лиц - 22 января 2018 (9)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Рыбак угорел в палатке на водохранилище

    26 января в Вилейке пройдёт акция «Вместе за безопасность дорожного движения»

    Во время пожара в Молодечно был спасен мужчина

    Налог на пластиковые пакеты могут ввести в Беларуси

    Соглашение о детях в Беларуси можно будет заключать не состоящим в браке парам

    Возле ж/д переезда в Вилейке столкнулись два автомобиля

    День спасателя

    27 января состоится «прямая телефонная линия» председателя  райисполкома КОТА Виктора Иосифовича

    26 января начальником главного управления юстиции Минского облисполкома БАЧИЛО Александром Александровичем будет проведен прием граждан и представителей юридических лиц

    «Белая Русь» определилась с приоритетами на пятилетку

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.