Топ-5 мерапрыемстваў фэсту «Гонару Продкаў — 2017», якія неабходна пабачыць кожнаму. Канчатковая праґрама

У другі раз збярэ аматараў гістарычнай рэканструкцыі і прыхільнікаў альтэрнатыўных фестываляў Вілейка — рыцарскі фэст “Гонару продкаў” адбудзецца у нашым горадзе 1-2 ліпеня. Пляцоўкай для насычанай падзеямі праграмы фестывалю стане Ніжні парк. Тут вырасце штучны замак, ля якога і будзе праходзіць асноўная дзея. Фэст адкрыецца штурмам замка. А затым у рэжыме нон-стоп пройдуць: рыцарскія турніры, бугурты, турнір лучнікаў, сярэднявечныя танцы, канцэрт і вогненнае шоу.

Па словах аднаго з арганізатараў фестывалю, удзельніка клуба гістарычнай рэканструкцыі “Паходня” Юрыя Палонскага, для удзелу ў фэсце зарэгістраваліся 17 клубаў (а рэгістрацыя на момант напісання матэрыялу працягвалася). Прыедуць клубы, што займаюцца рэканструкцыяй ВКЛ, Русі, Залатой Арды, краін Заходняй Еўропы перыяду другой паловы 14 – канца 15 стагоддзяў. Ужо вядома, што прыбудуць ваяры ВКЛ, крыжакі, татары, англійскія лучнікі пазначанага перыяду.

Юрый расказаў, што ўсе дзеі будуць “прывязаны” да пэўнай гістарычнай падзеі, аб якой гледачам, безумоўна, патлумачаць. “Галоўная мэта нашага фэсту – асветніцкая, такім чынам мы хочам прыцягнуць увагу людзей на сваёй гісторыі. І таксама прадэманстраваць альтэрнатыўны варыянт сучасным фестывалям”, — падкрэсліў ён.

На гэты раз “асветніцкая частка” фэсту значна пашырылася. Згодна абвестцы, у двухдзённай праграме фестывалю пазначаны 10(!) семінараў і майстар-класаў. Нумізматыка, гісторыя даспехаў, народны строй, ткацтва на дошчачках – вось толькі некаторыя тэмы.

А яшчэ адкрыецца этна-пляцоўка музычных і тэатральных выступленняў, будзе блок беларускіх народных танцаў. І адмысловая анімацыйная праграма. І продаж вырабаў рамеснікаў. Выбраць можна будзе на любы густ.

Даведка: Бугурт – рыцарскі турнір, бітва не ва ўмовах вайны, праводзіцца з трэніровачнай, затупленай альбо драўлянай зброяй.

Ірына ТРУБАЧ

Топ-5 мерапрыемстваў фэсту ад Юрыя Палонскага, якія неабходна пабачыць кожнаму:

1.Яшчэ вечарам напярэдадні, 30 чэрвеня а 20.00 гадзіне ля замку, адбудзецца семінар Дзмітрыя Гулецкага “Нумізматыка Усходняй Еўропы эпохі Сярэднявечча”. Дзмітрый вядомы даследчык нумізматыкі і матэрыяльнай культуры. Аўтар збору, даследавання і апісання тэматычнага раздзялення розных тыпаў штэмпеляў паўгрошай Жыгімонта Старога. Удзельнік многіх нумізматычных канферэнцый.

Яшчэ я раіў бы наведаць семінар “Паміж уніяй і незалежнасцю – першая феадальная вайна ў ВКЛ 1432-1438 гадах”, які правядзе Вадзім Дамарад. Ён выкладчык Мозырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. Шамякіна, краязнаўца, публіцыст. Галоўны рэдактар гістарычнай газеты “Лабірынт”. Яго ведаюць таксама, як стваральніка і кіраўніка студэнцкага гістарычнага клуба “Аматары Беларускай Гісторыі імя Вацлава Ластоўскага”, адміністратара гістарычнай суполкі “Гісторыя Беларусі/HistoryOfBelarus”.

2.Рыцарскія баі. І адмыслова — лясныя бугурты, якія, дарэчы, будуць праводзіцца ўпершыню.

3.Штурмы. Бо яны пройдуць з прымяненнем артылерыі і лучнікавай падтрымкай.

4.Цікава будзе на этна-пляцоўцы.

5.І, канешне, наведайце канцэрт – не пашкадуеце.

Канчатковая праґрама фэсту «Гонару Продкаў — 2017».

30 чэрвеня (дзень заезду ўдзельнікаў). 

СЭМІНАРЫ:
20.00-21.00 — Сэмінар 1: «Нумізматыка Ўсходняе Эўропы эпохі Сярэднявечча».
21.00-22.00 — Сэмінар 2: «Паміж вуніяй і Незалежнасьцю-першая феадальная вайна ў ВКЛ 1432-1438 г.».

1 ліпеня.

АСНОЎНАЯ ПЛЯЦОЎКА:

11.00-11.30 — Адкрыццё фэсту.
11.30-12.20 — Штурм замка.
12.40-13.40 — Пешы рыцарскі турнір.
14.30-15.00 – Майстар-клас па стральбе з лукаў.
15.00-16.00 – Лясны бугурт па спрошчаным правілам (захоп сьцяга, караля).
17.00-17.40 — Турнір 5х5, 3х3.
18.20-19.00 – Бугурты па спартовым правілам («белыя» і поўнакантактныя).
19.00-19.30 — Блёк сярэднявечных танцаў.
19.00-21.00 — Турнір лучнікаў.
19.30-01.00 – Канцэрт і вогненае шоў.

ЭТНА-ПЛЯЦОЎКА:
12.20-12.40 – Муз./тэатр. выступ.
13.30-13.50 — Тэатар батлейка гурта «Горынь» з пастаноўкай «Пра дзеда і яго дачку».
16.00-17.00 — Блёк беларускіх народных танцаў.
17.30-17.50 — Тэатар батлейка з пастаноўкай «Пра дзеда і яго дачку».
17.50-18.05 — Муз./тэатр. выступ.
18.05-18.20 — Муз./тэатр. выступ.

АНІМАЦЫЙНАЯ ПЛЯЦОЎКА: 
13.00-19.00 – Анімацыйная праґрама.

СЭМІНАРЫ:
13.30-14.10 — Сэмінар 3: «Спиральный налеп как способ изготовления посуды начиная с бронзового века и по настоящее время. История и методика лепки».
13.50-14.30 — Сэмінар 4: «Выцінанка — Сусьвет створаны нажніцамі».
14.30-15.10 — Сэмінар 5: «Беларускі народны строй, рэґіянальныя асаблівасьці.»
16.00-16.40 — Сэмінар 6: «Эволюция пластинчатого доспеха раннего-позднего средневековья».
17.40-18.20 — Сэмінар 7: «Ткацтва на дошчачках. Эўрапэйскія паясы 9-13 стг».
19.00-19.40 — Сэмінар 8: «Способы разжигания огня в древности и в средневековье.»

2 ліпеня

АСНОЎНАЯ ПЛЯЦОЎКА:

09.00-11.00 — Турнір лучнікаў.
10.30-11.00 — Турнір збраяносцаў
11.00-11.40 — Штурм замка
12.40-13.20 — Бугурты
14.00 — Закрыцьцё фэсту.

АНІМАЦЫЙНАЯ ПЛЯЦОЎКА:

11.40-12.30 – Муз./тэатр. выступ.

СЭМІНАРЫ:

11.40-12.40 — Сэмінар 9: «Традыцыйныя купальскія песьні Падзьвіньня.»
13.20-14.00 — Сэмінар 10: «Практическое владение средневековым оружием: мечем, копьем, боевой цепью и др.»


Написать комментарий

НОВОСТИ

Службу скорой помощи в Вилейке планируют обновить 2-мя автомобилями

На следующей неделе в Вилейке ожидается снег и даже метель

В Вилейском районе завели дело по факту фиктивного устройства на работу

В Вилейке с завтрашнего дня подорожает проезд в городском транспорте

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • В Вилейском районе завели дело по факту фиктивного устройства на работу - 20 Октябрь 2017 (713)
  • В Вилейке с завтрашнего дня подорожает проезд в городском транспорте - 20 Октябрь 2017 (630)
  • На следующей неделе в Вилейке ожидается снег и даже метель - 20 Октябрь 2017 (598)
  • В детских садах открываются платные группы по выходным. Можно ли водить туда несадовского ребенка? - 20 Октябрь 2017 (366)
  • Под Молодечно раненый ножницами мужчина бежал навстречу скорой и попал под авто - 20 Октябрь 2017 (225)
  • Службу скорой помощи в Вилейке планируют обновить 2-мя автомобилями - 20 Октябрь 2017 (150)
  • Сегодня ночью белорусы смогут увидеть звездопад и загадать много желаний - 20 Октябрь 2017 (114)
  • Обеспечены ли мы сегодня достаточным количеством топлива? Какие работы выполнены при подготовке к отопительному сезону? - 20 Октябрь 2017 (63)
  • Як сцвярджае гісторыя, у 1812 годзе ў маёнтку Стайкі прыпыняўся нанач імператар Напалеон, падчас свайго адступлення з Масквы - 20 Октябрь 2017 (54)
  • Уже на протяжении 30 лет они помогают людям не только освоить новые профессии, но и повышать квалификацию - 20 Октябрь 2017 (37)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Совершенствование и развитие ЖКХ Беларуси

    Ребёнок-пассажир-пешеход. ГАИ рассказала, когда происходит больше ДТП с детьми?

    В детских садах открываются платные группы по выходным. Можно ли водить туда несадовского ребенка?

    Обеспечены ли мы сегодня достаточным количеством топлива? Какие работы выполнены при подготовке к отопительному сезону?

    Уже на протяжении 30 лет они помогают людям не только освоить новые профессии, но и повышать квалификацию

    О делегировании полномочий

    В парке Молодечно состоялся областной праздник, посвященный дню рождения Белорусской молодежной общественной организации спасателей-пожарных

    Як сцвярджае гісторыя, у 1812 годзе ў маёнтку Стайкі прыпыняўся нанач імператар Напалеон, падчас свайго адступлення з Масквы

    26 октября приём граждан проведёт главный правовой инспектор труда Минской городской организации Белорусского профсоюза работников строительства и промышленности строительных материалов ДЕМИНСКАЯ Алла Игоревна по вопросам, касающимся разъяснений норм законодательства, регулирующих сферу трудовых и связанных с ними правонарушений

    Сегодня ночью белорусы смогут увидеть звездопад и загадать много желаний

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ Яндекс.Метрика