На полі з раніцы да вечара…

Дамаўляючыся пра сустрэчу з кіраўніком ААТ «Сцешыцы» Ігарам  Багданавым, пачула ад яго: «Прыязджайце  ў любы час. Я на полі з раніцы да вечара». У гэтых кароткіх словах – галоўнае,  надзвычайна важнае,  што характарызуе кіраўніка. Быць у гушчыні падзей, сярод людзей, на свае вочы бачыць рэальную карціну кожнага дня і кожнай справы – гэта, як мне здаецца, якраз і адрознівае кіраўніка, сапраўднага гаспадара ад абыякавага начальніка.

Напярэдадні ў Вілейцы прайшоў дождж, праляцела бура, а тут, у Сцешыцах, надвор’е было сонечнае. Нібыта прырода наўмысна не пажадала парушаць клопаты тутэйшых сяльчан.
Галоўная тэма ў гаспадарках раёна сёння, вядома, нарыхтоўка кармоў. Пра яе завялі гаворку са старшынёй.

IMG_3565

– У нас склалася добрае супрацоўніцтва з «Першым Беларускім», – пачаў расказваць Ігар Віктаравіч. – Працуем цяпер на нарыхтоўцы кармоў як адна сям’я. То ў іх косяць нашы і іх агрэгаты, то ў нас. Скасілі, дапусцім,  травы на іх палях, і пакуль там парадкуюцца, тэхніка перамяшчаецца на нашы.  Вось такая сумесная дзейнасць дзвюх гаспадарак.

І сапраўды, на полі, дзе мы прыпыніліся на хвілінку, каб пагутарыць з трактарыстамі і вадзіцелямі,  занятымі на касьбе, сустрэлі і людвіноўскіх працаўнікоў. Падумалася, што ёсць у гэтай практыцы нешта ад  нашай спаконвечнай беларускай талакі, калі рабілі справы разам, і яны ладзіліся.

IMG_3569

Сустракаючыся з працаўнікамі ААТ «Сцешыцы», міжволі адзначаеш, што яны ў асноўным маладога ўзросту. Урэшце, як і сам кіраўнік гаспадаркі. Але ж, як высветлілася, не толькі ўзрост бярэцца тут да ўвагі. Хутчэй,  назіраецца разумнае супрацоўніцтва маладых ініцыятыўнасці, запалу з багатым вопытам. Вось, да прыкладу, аграном па корманарыхтоўках Генадзь Корбіт адпрацаваў у гаспадарцы болей за тры дзясяткі гадоў. Дваццаць адзін год загадваў жывёлагадоўчай фермай і вось ужо дзясятак гадоў адказвае  за корманарыхтоўкі. Што і казаць, разумнае рашэнне прынялі:  хто лепш ведае ўсё пра «меню» для буйной рагатай жывёлы, як не чалавек, які столькі гадоў непасрэдна з ёй працаваў?

IMG_3578

– Травы добрыя, тэхналагічныя параметры закладкі сенажу – належныя, тэмпература і вільготнасць масы – захоўваюцца, працуем з шасці раніцы, – так акрэсліў сітуацыю з корманарыхтоўкай Генадзь Васільевіч. – Так што ўсё ў нас нармальна.

Акінуўшы вокам скошанае поле, убачыла, як працаўнік гаспадаркі абкошвае ўручную чубы травы ля слупоў, куды тэхнікай не дабрацца. Што ж, калі рабіць справу, дык па-гаспадарску.

Ля сянажнай траншэі, якую толькі-толькі пачалі запаўняць, сустрэліся з галоўным энергетыкам гаспадаркі Маркам Наркевічам і загадчыцай участка Ірынай  Азончык. У іх цяпер адказная справа – сачыць, каб маса, што ўтрамбоўваецца, была належнай вільгаці.

IMG_3562

Марк Наркевіч працуе ў гаспадарцы каля двух гадоў. Сам з Вілейкі, але і сельскі ўклад жыцця яму па душы.  А чаму б і не? Праца тых, хто выконвае яе сумленна і прафесіянальна, аплочваецца дастойна. Для маладых сямей будуецца жыллё. Усе аб’екты сацкультбыту таксама ёсць. А галоўнае – такая навокал прырода!

– І ўсё ж пра самае галоўнае не сказалі – пра людзей,– дадаў на развітанне Ігар Багданаў. – Яны тут цудоўныя – працавітыя, спагадлівыя, чулыя.

За гады працы ў гаспадарцы малады кіраўнік, відаць па ўсім,  палюбіў гэты край і яго людзей. «Мы – як адна сям’я»… Словы, сказаныя Ігарам Віктаравічам, азначаюць вельмі многае. Таму, пэўна, і справы ў гаспадарцы ладзяцца.

Ірына БУДЗЬКО.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА


Написать комментарий

НОВОСТИ

«Белтелеком» увеличил максимальную сумму обещанного платежа

Мужчина ехал в Вилейку и попал в ДТП. Автомобиль опрокинулся на крышу

Из-за бесхозной сумки в Вилейке перекрывали улицу

Милиция разыскивает вилейчанина, обвиняемого в совершении кражи

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Рыбак угорел в палатке на водохранилище - 22 января 2018 (522)
  • Возле ж/д переезда в Вилейке столкнулись два автомобиля - 22 января 2018 (245)
  • Налог на пластиковые пакеты могут ввести в Беларуси - 22 января 2018 (36)
  • Соглашение о детях в Беларуси можно будет заключать не состоящим в браке парам - 22 января 2018 (22)
  • 26 января в Вилейке пройдёт акция "Вместе за безопасность дорожного движения" - 22 января 2018 (22)
  • День спасателя - 22 января 2018 (20)
  • Во время пожара в Молодечно был спасен мужчина - 22 января 2018 (18)
  • "Белая Русь" определилась с приоритетами на пятилетку - 22 января 2018 (15)
  • 27 января состоится «прямая телефонная линия» председателя  райисполкома КОТА Виктора Иосифовича - 22 января 2018 (11)
  • 26 января начальником главного управления юстиции Минского облисполкома БАЧИЛО Александром Александровичем будет проведен прием граждан и представителей юридических лиц - 22 января 2018 (9)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Каталог рукописных партизанских журналов Минской области будет представлен 25 января в Молодечно

    Ермошина на местных выборах-2018 проголосует досрочно

    Ермошина: кандидаты в депутаты местных Советов помолодели и прибавили в уровне образования

    Рыбак угорел в палатке на водохранилище

    26 января в Вилейке пройдёт акция «Вместе за безопасность дорожного движения»

    Во время пожара в Молодечно был спасен мужчина

    Налог на пластиковые пакеты могут ввести в Беларуси

    Соглашение о детях в Беларуси можно будет заключать не состоящим в браке парам

    Возле ж/д переезда в Вилейке столкнулись два автомобиля

    День спасателя

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.