Вілейшчына напярэдадні Вялікай Рэвалюцыі

Працягваем гаворку пра падзеі 1917 года на Вілейшчыне і той сітуацыі, што была напачатку ХХ стагоддзя. Якія бы «віхуры гісторыі» не адбываліся на той час, але гэта значны перыяд у гісторыі Вілейшчыны, Беларусі і наогул Еўропы. Гэта частка сямейнай гісторыі віляйчан, частка нашай агульнай гісторыі, што неразрыўна звязана з падзеямі тых часоў у Петраградзе, падзеямі на заводах, фабрыках і ў гарадах усёй былой імперыі. Але што папярэднічала падзеям рэвалюцыі, якім было становішча ў мястэчках, вёсках і самім горадзе Вілейцы напярэдадні «Вялікай Рэвалюцыі». Падзеі гэтага часу мы разглядаем у нашай рубрыцы «10 дзён, якія змянілі свет», разглядаем праз прызму гістарычных дакументаў таго часу, праз успаміны тагачасных сведкаў – жыхароў і выхадцаў з Вілейшчыны. Звернемся да гісторыі края ў перыяд Першай суcветнай вайны.

Не прайшло дзесяці гадоў пасля руска-японскай вайны, як зноў пачалася мабілізацыя. Беларусам, як жыхарам Расійскай імперыі трэба было таксама станавіцца пад трохлінейку. 1 жніўня 1914 года Германія аб’явіла вайну Расіі. Летам 1915 года ваенныя дзеянні пачаліся і на Беларусі. Праз пэўны час пасля пачатку Першай сусветнай, ці, як яе называлі на той час, Мікалаеўскай, разбурэнні і страх прыйшлі і на Вілейшчыну. Тэрыторыя ўсёй сучаснай Беларусі знаходзілася на ваенным становішчы, лінія фронту набліжалася з кожным днём да Вілейкі. Яшчэ напярэдадні акупацыі немцамі Вілейшчыны пачалася паніка сярод насельніцтва, яго запозненая эвакуацыя. Людзі пакавалі маёмасць на вазы і хаваліся па лясах. Кароў выпускалі ў поле, дзе яны самастойна пасвіліся. 14 верасня 1915 года кайзераўцы захапілі горад, перарэзаўшы дарогі адступлення тым, хто не паспеў эвакуіравацца. Артылерыйскі агонь выклікаў вялікія спусташальныя пажары. Па ўспамінах відавочцаў горад выглядаў жудасна: вуліцы павятовага горада гарэлі, дамы былі разрабаваны, каля будынка гарадскога казначэйства дагаралі горы грошай, якія не паспелі вывезці, была разбіта чыгуначная станцыя і вадакачка, паўсюль ляжалі трупы. 7 дзён акупанты гаспадарылі на занятай тэрыторыі, тэрарызіруючы і рабуючы мірнае насельніцтва. У вёсках у сялянскіх гаспадарках немцы забіралі хатнія рэчы, прадукты, адзенне і абутак, канфіскоўвалі коней, жывёлу і ўсё астатняе, што можна было вынесці і вывезці.

Выгляд вуліцы Вілейкі (зараз Савецкая) пасля вераснёўскіх баёў 1915 года

Выгляд вуліцы Вілейкі (зараз Савецкая) пасля вераснёўскіх баёў 1915 года

Вызваленне нашага горада стала слаўнай старонкай у гісторыі Першай сусветнай вайны пры ліквідацыі Свянцянскага прарыву і ўвайшло ў гісторыю пад назвай Вілейская аперацыя. Баі былі кровапралітныя і знішчальныя. Артылерыя ўраганным агнём па паўднёва-заходняй частцы Вілейкі нанесла немцам вялікія страты, а пехацінцы зноў і зноў рушылі ў новыя атакі. Горад пылаў ад пажараў і разбурэнняў, у ходзе артылерыйскіх абстрэлаў значныя пашкоджанні атрымаў вілейскі касцёл. Выбіты з пазіцый праціўнік адступіў у цэнтр, чапляючыся за кожны дом. Пасля вызвалення Вілейкі 23 верасня 1915 года ў баі было захоплена акрамя трафеяў каля 200 палонных і значныя запасы харчавання і фуражу. Так пераможна і бліскуча закончыўся першы наступальны бой пасля працяглых цяжкіх адступленняў рускай арміі. А Вілейка стала горадам-героем Першай сусветнай. І сённяшні помнік-брама ў выглядзе капліцы на могілках па вуліцы 1 Мая – гэта наша запозненая даніна павагі сотням загінуўшых у гэтых баях, прозвішчы якіх мы часткова ведаем.

Горад Вілейка і ваколіцы сталі прыфрантавой паласой. Тут размясціўся армейскі корпус, былі пабудаваны склады забеспячэння войскаў. Мірнае насельніцтва па патрабаванні камандавання ваюючых армій пакінула свае хаты і маёмасць і ператварылася ў бежанцаў. Некаторыя сем’і пераехалі ў бліжэйшы тыл да сваіх сваякоў і знаёмых, іншыя апынуліся далёка ў Расіі. Усе мужчыны Вілейшчыны прызыўнога ўзросту былі мабілізаваны і накіраваны ў франтавыя або тылавыя часці рускага войска. Многія так і не вярнуліся дамоў.

Адноснае зацішша ў пазіцыйнай вайне, якая распачалася з перыядычнымі гарматнымі дуэлямі і вылазкамі разведчыкаў, доўжылася ўсю восень і зіму 1915–1916 гадоў, што выдалася надзвычай марознай і снежнай. 18–28 сакавіка 1916 года было здзейснена наступленне, якое атрымала назву Нарачанская аперацыя. Яе вынікі аказаліся больш чым сумныя. Аднак у час правядзення Нарачанскай аперацыі рускія адцягнулі на сябе значную колькасць нямецкіх рэзерваў, аблегчыўшы тым самым становішча французскай арміі. Наступ рускіх пад Нараччу прымусіў Германію перакінуць значныя сілы з-пад Вердэна на Рускі фронт. Усё гэта адбылося вялікаю цаною – каля 100 000 страчаных салдат і афіцэраў расійскай арміі за час баёў пад Нараччу. Гэта стала сапраўднай «Бітвай за Парыж пад Нараччу».

З цягам часу мяняліся настроі ў войсках, патрыятызм пачатку вайны знікаў. Патрабаванне скончыць вайну стала палітычным лозунгам шырокіх мас працоўных. Пачаліся стыхійныя хваляванні салдат, прапаганда і агітацыя партый. Дысцыпліна ў арміі была падарвана. Пачаліся масавыя дызертырствы, братанне з аўстрыйскімі і германскімі салдатамі, невыкананне загадаў. Вось што ўспамінаў адзін з салдат, які знаходзіўся на той час на Вілейшчыне: «У час сустрэчы нямецкія, аўстрыйскія і нашы салдаты гутарылі на розныя тэмы, у тым ліку і на палітычныя. Частавалі адзін аднаго і нават абменьваліся падарункамі. Задушэўныя гутаркі зводзіліся да таго, што не патрэбна забіваць адзін аднаго… Пасля гэтага мы сустракаліся з немцамі яшчэ некалькі разоў неафіцыйна, цішком ад камандавання.» Першыя арганізацыйныя масавыя братанні адбыліся 1 мая 1917 года на ўчастку Заходняга фронту паміж азёрамі Нарач і Вішнеўскае. Здарылася гэта каля вёскі Спягла сучаснага Вілейскага раёна.

На фронце вялікую агітацыйную работу вялі бальшавікі, праводзячы ідэю ператварэння вайны імперыялістычнай ў вайну грамадзянскую. Рэвалюцыйная сітуацыя стала выспявацца з кожным месяцам і днём. Улада пачала арышты, вілейская турма прымала ўсё новых і новых бальшавікоў-агітатараў. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя і звяржэнне царызму паскорылі працэсы рэвалюцыянізацыі. Неўзабаве і радыётэлеграфіст Вілейкі атрымаў радыёграму аб звяржэнні цара. Улада перайшла да Часовага ўрада, які вёў палітыку працягвання вайны і давядзення яе да пераможнага канца. Напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі па тэрыторыі краю раз’язджаў нават сам А.Ф. Керанскі. Так, летам 1917 года ён наведаў Вілейку, дзе на мітынгу членаў палкавых камітэтаў на Георгіеўскай плошчы (цяпер Свабоды) заклікаў працягваць вайну, дабіваючыся перамогі.  Але ў шырокіх масах Часовы ўрад не карыстаўся значнай падтрымкай. Эканамічныя цяжкасці і шматлікія ахвяры рабілі вайну ўсё больш непапулярнай.
Працяг будзе.

Сяргей ГАНЧАР.
Фота з архіва краязнаўчага музея


Написать комментарий

НОВОСТИ

Віляйчане звяртаюцца: Чаму ў кіёсках «Белсаюздрук» няма ў продажы канвертаў. У жылым мікрараёне няма дзе купіць хлеб

ЕДИ в Вилейке: Основная тема – социокультурная политика. Федерация профсоюзов – о культурной политике

День пожарной службы – отмечают пожарные-спасатели

Сел, вышел, украл, сел: Вилейчанин пробыл на свободе 5 дней

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Вилейчанке Даше за два месяца собрали на лечение более 4000 рублей - 20 Июль 2017 (703)
  • 18-летний минчанин выплеснул злость на чужом автомобиле в Вилейском районе - 20 Июль 2017 (324)
  • Шокирующий репортаж: ​живые щенки найдены в скотомогильнике (ВИДЕО) - 20 Июль 2017 (275)
  • Сел, вышел, украл, сел: Вилейчанин пробыл на свободе 5 дней - 21 Июль 2017 (238)
  • ФОТОФАКТ. В Вилейке появилась информлестница - 21 Июль 2017 (213)
  • Мечта юной вилейчанки осуществилась - 21 Июль 2017 (163)
  • Віляйчане звяртаюцца: Чаму ў кіёсках "Белсаюздрук" няма ў продажы канвертаў. У жылым мікрараёне няма дзе купіць хлеб - 21 Июль 2017 (143)
  • В Вилейском районе мать заступилась за сына и получила перелом ноги - 21 Июль 2017 (110)
  • День пожарной службы – отмечают пожарные-спасатели - 21 Июль 2017 (110)
  • Первый в Беларуси кукурузный лабиринт откроется под Минском 19 августа - 20 Июль 2017 (99)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    ФОТОФАКТ. В Вилейке появилась информлестница

    Вілейка развівае веларух

    Мечта юной вилейчанки осуществилась

    Віляйчане звяртаюцца: Чаму ў кіёсках «Белсаюздрук» няма ў продажы канвертаў. У жылым мікрараёне няма дзе купіць хлеб

    Изменения в детских пособиях. Что нового?

    ЕДИ в Вилейке: Основная тема – социокультурная политика. Федерация профсоюзов – о культурной политике

    За одну смену кондитеры Вилейского хлебозавода выпекают до 120 кг различных лакомств

    Неожиданные результаты. Четвертьфинальные игры сильнейших команд турнира по мини-футболу «Край. Футбол. Вместе»

    Замест баршчэўніка – сотні пунсовых руж

    25 июля проведёт приём граждан депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь ЖИБУЛЬ Наталия Петровна

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ Яндекс.Метрика