Вілейскія казакі ХХІ стагоддзя: Мы будзем радаваць новымі песнямі і новымі праграмамі

У нашай краіне напачатку ХХІ стагоддзя шырока пачала фарміравацца казацкая супольнасць, і хоць беларускія казакі застаюцца ўсё-такі рэччу экзатычнай для нас, але гэта цэлы асобны пласт культуры. Калі крыху крануць гісторыю, то асобна трэба адзначыць, што казакі – гэта этнас, а не саслоўе, як многія сабе ўяўляюць. З цюркскай мовы «казак» азначае «вольны чалавек». Сярэднявекавой гісторыі беларусаў (літвінаў) вядомы многія прыклады суадносін і асіміляцыя з рознымі этнасамі і старажытнымі культурамі, але ўзгадкі пра існаванне сярод адзінаццаці казачых войскаў беларускага (літвінскага) казачага войска пакуль яшчэ не знаходзілася ў гістарычных крыніцах. Існуе шмат розных легендаў і меркаванняў на гэты конт. Усе ведаюць пра ўкраінскіх, кубанскіх казакаў, як і ўсе чулі аб Запарожскай Сечы, аднак некаторыя гісторыкі распавядаюць і пра беларускую сталіцу казацтва горад Чавусы, што, усё ж, у большасці домыслы. Бо трывалыя шляхецкія палкі, фарміраванні, тыя ж самыя “крылатыя” гусары, вядомыя беларускія ваяры з часоў Вялікага княства Літоўскага, а таксама пазнейшыя фарміраванні – знакаміты беларускі гусарскі полк (у якім служыў герой Айчыннай вайны Дзяніс Давыдаў) і Гродзенскі гусарскі полк – маглі быць прататыпамі пэўнай культуры, падобнай на казацтва. Але гэта тэма  гістарычных даследаванняў, якую закранаць не будзем. Мы ж павядзем гаворку пра існаванне ў Беларусі казацтва сёння, што сапраўды стала рэальнасцю. І выдатна, што сучасныя беларускія казакі па сваёй нацыянальнай сутнасці з’яўляюцца беларускі, а не ўкраінскімі ці расійскімі. Як выдатна і тое, што ў свой рэпертуар уключаюць і выбітныя шэдэўры беларускага народнага песеннага фальклору, які, дарэчы, поўніцца казачымі сюжэтамі.  І менавіта гэта з’яўляецца тэмай нашага артыкула – песенныя традыцыі казацтва ў рэпертуары вілейскіх выканаўцаў.

IMG_7660

Ансамбль казачай песні «Вілея казацкая» стаў сапраўдным упрыгожваннем як нашых гарадскіх і раённых мерапрыемстваў, канцэртаў, так і жаданым госцем на многіх абласных і рэспубліканскіх святах, і нават замежных творчых форумах. Калектыў быў створаны па ініцыятыве вядомага апантана-творчага віляйчаніна Андрэя Дударчыка, які доўгі час займаўся творчасцю як самадзейны артыст, а зараз прафесійна – як кіраўнік і ўдзельнік не аднаго творчага калектыву нашага раёна.

«Вілея казацкая» была створана ў 2010 годзе, асновай і касцяком ансамбля былі як прафесійныя, так і самадзейныя артысты, што заўжды надавала яму непаўторны творчы каларыт. Нязменнымі на працягу гэтых шасці год з’яўляюцца кіраўнікі ансамбля – сямейны дуэт Андрэя і Марыны Дударчыкаў.

IMG_7664

– Менавіта захапленне мужа стала асновай для стварэння каларытнага ансамбля, які выконвае казачыя песні, беларускія народныя балады, – адзначыла кіраўнік калектыву Марына Дударчык. –  Пачынаўся ансамбль на базе Шылавіцкага дома культуры ў складзе чатырох чалавек. За шэсць мінулых год нашай дзейнасці ў калектыў паступова далучаліся новыя артысты, няспынна ішоў працэс пошуку і выпрацоўвання свайго рэпертуару, хаця накірунак быў выбраны адразу, і яму мы не змяняем па сённяшні дзень.

– Ад казачай песні распраўляюцца крылы, – як заўжды з усмешкай і чаканнем рэакцыі свайго суразмоўцы выразна адзначае Андрэй Дударчык. – Можна казаць многа, спрачацца па гістарыяграфіі казацтва, але я магу сказаць адно – гэта найвыдатнейшы пласт культуры, прычым культуры сусветнага значэння. Калі чуеш казацкую песню, якую нельга слухаць без слёз, ты разумееш, што тут спалучаюцца і воінская адвага,і жаночая вернасць,і шматвекавыя маральна-духоўныя традыцыі, свая філасофія. Ідэя стварэння падобнага калектыву ў мяне ўзнікла яшчэ падчас майго знаходжання ў складзе добравядомага народнага калектыву «Суквецце». Гэта была цудоўная школа, якая дала мне магчымасць самому стварыць ансамбль і нават кіраваць іншымі калектывамі, а ў свой час з’яднаць і захаваць легендарны хор «Любанія».

Ансамбль казачай песні «Вілея казацкая» быў і пад началам Вілейскага РАУС, і Шылавіцкага дома культуры, а зараз размяшчаецца на базе вілейскага Палаца культуры. Толькі за апошнія гады вілейскія казакі выступалі не толькі ў нас у раёне, але і на сталічных пляцоўках у дзень свята «Дня Расіі», побач з сусветнавядомымі расійскімі казачымі творчымі калектывамі, на днях казацкай культуры і нават падчас здымкаў праграмы розыгрыша «Суперлато». І заўжды ансамбль з Вілейкі, паказваючы сваю творчасць, заваёўвае сэрца гледача сваім выкананнем, падабаецца як арганізатарам, гасцям, так і, асабліва, слухачам мерапрыемстваў.

– У свеце вельмі шмат адмоўнага… Культура ж вядзе да цяпла, святла, дабрыні, а сучасная песня не можа ісці ні ў якое параўнанне з песняй народнай, у тым ліку беларускай, казачай, бо ў ёй захаваны гісторыя і мудрасць пакаленняў, іх запаветы на шчаслівую будучыню, – упэўнены Андрэй Дударчык. – І нават тым, хто скептычна адносіцца да казацтва і яго ўвасаблення ў нашай творчасці, хачу адзначыць, што нашы салісты Аляксандр і Уладзімір Высоцкія маюць казацкія карані. Бацька Аляксандра Высоцкага, вядомага на Вілейшчыне выканаўцы, кампазітара і выхавацеля цэлай плеяды маладых творцаў, паходзіць з Украіны, з казачага пасялення. Вось вам перапетыі гісторыі, і вось вам яскравы прыклад прадстаўніцтва вілейскага казацтва. Дарэчы, Уладзімір Высоцкі валодае выключным вакалам, які не раз адзначалі на абласных і рэспубліканскіх вакальных конкурсах, а гэта, канешне ж, карані.

Бываючы на канцэртах і мерапрыемствах, дзе выступае «Вілея казацкая», нязменна адзначаеш згуртаванасць калектыву, яго асаблівы, можна сказаць, сямейны дух.

– Цяперашні склад ансамбля «Вілея казацкая» сфарміраваўся нядаўна, і свае першыя выступленні такім складам мы пачалі ў лютым мінулага года, – распавядае Андрэй Дударчык. – Гэта адлік часу ў новым складзе, дзе выступаюць акрамя мяне, як я адзначаў, Аляксандр і Уладзімір Высоцкія, а таксама Дзмітрый Баклашоў, Варвара Дударчык і Марыя Гатаўліна. Калектыў – гэта вельмі важна, бо ў песні, калі не адчуваеш дыханне, якое цябе падтрымлівае справа, злева, не будзе цэласнасці. Так, у свой час наш ансамбль быў адным з заснавальнікаў міжнароднага фестывалю казачай песні «Гайда», які праходзіць у Мінску ўжо на працягу шасці год.

– І ўсе гэтыя шэсць год мы нязменна прывозім шэраг дыпломаў з фестывалю «Гайда», – пацвярджае словы сукіраўніку  Марына Дударчык. – У гэтым годзе дыпломамі  адзначаны не толькі калектыў «Вілея казацкая» за ўмацаванне культурных сувязей паміж дзяржавамі, высокае выканаўчае майстэрства і адданасць духоўным традыцыям казацтва, але і саліст Уладзімір Высоцкі, які пакарыў сталічную публіку.  Таксама ў фестывалі ўдзельнічаў і яшчэ адзін наш калектыў – народны хор народнай песні «Любанія», выступленне якога таксама адзначылі арганізатары фестывалю дыпломам. Словам, шмат працуем, пастаянна імкнемся развівацца, а галоўнае,выбудоўваем планы на будучыню. Працуем для свайго слухача, які, я мяркую, яшчэ доўга будзе аддана прыходзіць на нашыя выступленні, і якога мы будзем радаваць новымі песнямі і новымі праграмамі.

Сяргей ГАНЧАР.
Фота аўтара


Написать комментарий

НОВОСТИ

Закрытие детского художественного пленэра имени Н. Силивановича

Родители Насти Питерской просят помочь спасти жизнь их единственной дочери

Вилейский райисполком предлагает заключить целевой договор с выпускниками 2018 года

Сирены, дым и двое потерпевших. В гостинице Вилейки произошёл «пожар»

ВСЕ НОВОСТИ

Водитель снёс остановку в Вилейском районе. ГАИ ищет очевидцев

Сегодня в Вилейке ожидается до плюс 27 градусов тепла

В Вилейке состоялась презентация новой уникальной выставки Владимира Лиходедова, посвящённой Тадеушу Костюшке

Закрытие детского художественного пленэра имени Н. Силивановича

Вилейчан приглашают волонтёрами на археологические раскопки возле деревни Нестёрки

40-летний житель Пуховичского района обвиняется в покушении на убийство и иных тяжких преступлениях

Родители Насти Питерской просят помочь спасти жизнь их единственной дочери

21 июня на мемориале «Памяти бывших деревень» состоится митинг-реквием

Алеся Сачивко достойно представила Вилейский район на областном конкурсе «Автоледи-2018»

Наличие деклараций обязательно

РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
Яндекс.Метрика