“Йоган” з Вілейшчыны

Расійскі тэлевізійны праект «Чакай мяне» глядзяць людзі розных узростаў з вялікім задавальненнем. Я таксама стараюся не прапусціць ніводнай перадачы. Глядзіш чарговы выпуск – і перажываеш разам з героямі сюжэтаў, разам з мільёнамі гледачоў.

Колькі людзей – столькі і лёсаў. Часам мы бачым на экране і слухаем здавалася б зусім фантастычныя, прыгодніцкія гісторыі. Па іх можна пісаць кнігі, здымаць фільмы.

Вось і зараз я хачу расказаць адну нявыдуманую гісторыю пра простага хлопца з маленькай беларускай вёсачкі Буцькі Хаценчыцкага сельсавета на Вілейшчыне. «Такога быць, напэўна, не магло», – падумала я ў першае імгненне. Але пасля размоў са сведкамі, суседзямі і роднымі гэтага хлопца пераканалася, што ў жыцці можа быць усё, прычым самае неверагоднае…

Іван Трафімавіч Кулеш нарадзіўся ў 1923 годзе ў мнагадзетнай сям’і ў вёсцы Рабцы. Ён зведаў нелёгкае, паўгалоднае дзяцінства. Але яно, нягледзячы на ўсе праблемы, было радасным, звонкім. Іван рос працавітым, чулым і вясёлым хлопцам. Бацькі радаваліся, што ёсць каму дапамагчы па гаспадарцы, ёсць каму прыгледзець за малодшымі братамі і сёстрамі, ёсць каму перадаць сваю справу.

Карцінкі з таго далёкага дзяцінства і юнацтва пазней многа разоў ўсплывалі ў вачах маладога хлопца. А дзіцячыя і юнацкія праблемы здаваліся нейкай гульнёй ці простай недарэчнасцю ў параўнанні з тым, што Івану прыйшлося перажыць пазней.

…1941 год перавярнуў многае ў спакойным размераным жыцці савецкіх людзей. Нямецка-фашысцкія войскі 22 чэрвеня распачалі вайну супраць СССР. За два месяцы яны захапілі ўсю Беларусь і ўсталявалі тут жорсткі акупацыйны рэжым. Многія жыхары былі вывезены на прымусовыя работы у Германію. У лік 380 тысяч чалавек, адпраўленых з Беларусі, трапіў і падлетак Іван Кулеш.

Большасць вывезеных юнакоў і дзяўчат не вярнуліся з нямецкага палону. Іван жа пасля вайны прыехаў у родную вёску. І выжыць яму дапамог … немец. Мне колькі разоў хацелася напісаць у перадачу «Чакай мяне», зрабіць заяўку на пошук чалавека, які, рызыкуючы сам трапіць у рукі гестапа, не пабаяўся схаваць і выхадзіць хлопца з Беларусі. Ды вось толькі калі я пачула аповед, Іван Трафімавіч Кулеш пайшоў ужо з жыцця. Ды і не запытаў дакладна ніхто з родных ні імя таго немца, ні назву мясціны, дзе той жыў. А вось сёння зноў думаю, можа, і трэба было б звярнуцца да гэтага ўчынку, рызыкнуць і знайсці хаця б блізкіх немца, пакланіцца ім за чалавечнасць іх прашчура ад імя многіх беларусаў.

Іван Трафімавіч расказаў, што з нямецкага лагера, у якім ён знаходзіўся, палонных перыядычна забіралі да сябе працаваць некаторыя немцы-фермеры. Праўда, калі палонны нечым не прыходзіўся да спадобы гаспадару, то той мог яго проста выгнаць, вярнуць у лагер ці закатаваць.

Івана, маладога, дужага беларускага хлопца, таксама забралі. Гаспадар-немец ставіўся да хлопца як да якога-небудзь быдла. Карміў раз у дзень адходамі. Біў бясконца. Іван не выжыў бы той восенню 1944 года, калі б яго выпадкова не заўважыў сусед немца-ката.

…Халодны вецер калоў твар, дзьмуў прама ў вочы, рэзаў павекі. Кругом стаяла нязвыклая цішыня. Івану ўспомнілася яго дзяцінства. Нечакана падумалася пра прыгожыя беларускія палі, лясы і дубравы, пра цёплую печ у ціхай бацькоўскай хаце. А ці ёсць яна, тая хата? Ці застаўся хоць хто-небудзь у жывых з родных? Гэтага Іван не ведаў…

Раптам ён адчуваў, што губляе сілы і прытомнасць. Ён ляжаў, выкінуты на звалку, як якая-небудзь непатрэбная рэч, як смецце. Нязграбныя худыя рукі і акрываўленыя ногі не слухаліся. І ён разумеў, што гэта ўсё…

Ачнуўся Іван ад таго, што нехта цёплаю рукою ледзь чутна правёў па яго твары. Ён падумаў, што гэта сон. Пасля вайны яму часта сніліся сны, вельмі падобныя да гэтага. У снах усё паўставала яшчэ ярчэй, чым ва ўспамінах.

Цяпер, калі мінула многа дзясяткаў год, можна сабе ўявіць, як рызыкаваў некалі ў 1944-м той самы немец, што выратаваў жыццё простаму беларускаму хлопцу. Ён забраў да сябе амаль непрытомнага Івана, вылячыў ледзьве жывое ад ран цела. Хаваў хлопца. Немец даў яму імя Йоган, бо Іван нават размаўляць напачатку не мог. Былі паранены вусны, выбіты некалькі зубоў. Ён і сам не верыў, што зможа выжыць, а тым больш вярнуцца дадому і пабачыць родных. Ды вось яму пашанцавала сустрэць на сваім шляху чалавека з вялікай адкрытай душой, чалавека, які ў нечалавечых умовах фашысцкага рэжыму праявіў гуманізм, здзейсніў сапраўдны подзвіг. І такі выпадак быў не адзін. Вельмі шкада, што мы не ведаем імя гэтага адважнага чалавека, не можам расказаць пра яго лёс, пра яго сям’ю.

Новае імя Йоган замацавалася за Іванам Трафімавічам назаўсёды. Дый сам ён прывык да гэтага настолькі, што калі пасля вайны вярнуўся дадому, то лёгка, без крыўды адгукаўся на гэта нямецкае імя.

Іван Трафімавіч змог пабачыць пасля вайны блізкіх яму людзей. Яму пашчаслівілася вярнуцца ў бацькоўскую хату. Вёску Буцькі немцы не чапалі. А вось чатыры вёскі ў Хаценчыцкім сельсавеце – Любчу, Боркі, Брыгідава, Старынкі  –немцы спалілі ў адзін дзень: 5 мая 1943 года. У Хаценчыцкім сельскім Савеце ўвогуле загінула 357 мірных жыхароў. Жыццё многіх скончылася ў вогнішчы. Больш за 200 чалавек загінулі на франтах ці прапалі без вестак. На сённяшні дзеньна тэрыторыі сучаснага Хаценчыцкага сельсавета пражывае 6 інвалідаў вайны, 7 удзельнікаў вайны і 26 малалетніх вязняў.

У хуткім часе пасля вайны Іван Трафімавіч ажаніўся. Яго жонкай стала Альбіна Ксавераўна Шахура. Павянчаліся яны восеньскім днём у Радашковічах. Цікава, што калі ксёндз запытаў у Івана яго імя, то той па звычцы адказаў: «Йоган». Так да канца сваіх дзён беларускі хлопец Іван заставаўся Йоганам з Вілейшчыны. Вяскоўцы інакш яго і не звалі. У Івана і Альбіны нарадзілася чацвёра дзяцей: Валянціна, Леанід, Валерый і Міхаіл.

І я вось што думаю. Ва ўсе часы існавалі і будуць існаваць такія паняцці, як спачуванне, дабрыня, чалавечнасць. Лёс бывае парою бязлітасны да людзей, момантамі бясконца шчыры. Нельга прадугадаць, каго ты сустрэнеш на сваім жыццёвым шляху, якія выпрабаванні цябе чакаюць. Ніколі не ведаеш, ці лёс цябе пакарае альбо выратуе і захавае, падорыць радасную сустрэчу з тымі, каго любіш. І як многа залежыць ад звычайнага выпадка, ад таго, хто ў пэўны час апынуцца побач з табой.

Наталля СЯНЬКО


Написать комментарий

НОВОСТИ

Віляйчане звяртаюцца: Чаму ў кіёсках «Белсаюздрук» няма ў продажы канвертаў. У жылым мікрараёне няма дзе купіць хлеб

ЕДИ в Вилейке: Основная тема – социокультурная политика. Федерация профсоюзов – о культурной политике

День пожарной службы – отмечают пожарные-спасатели

Сел, вышел, украл, сел: Вилейчанин пробыл на свободе 5 дней

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Вилейчанке Даше за два месяца собрали на лечение более 4000 рублей - 20 Июль 2017 (693)
  • ФОТОРЕПОРТАЖ. Как проходит реконструкция городского стадиона в Вилейке - 19 Июль 2017 (525)
  • Бонстики подвели итоги творческого конкурса: участница из Вилейки заняла второе место и выиграла велосипед - 19 Июль 2017 (432)
  • 18-летний минчанин выплеснул злость на чужом автомобиле в Вилейском районе - 20 Июль 2017 (322)
  • Шокирующий репортаж: ​живые щенки найдены в скотомогильнике (ВИДЕО) - 20 Июль 2017 (272)
  • Вилейчанка собрала коллекцию из более чем 1000 спичечных коробков - 19 Июль 2017 (248)
  • Сел, вышел, украл, сел: Вилейчанин пробыл на свободе 5 дней - 21 Июль 2017 (232)
  • ФОТОФАКТ. В Вилейке появилась информлестница - 21 Июль 2017 (197)
  • Фотоэлектростанция открывается в сентябре в Вилейском районе - 19 Июль 2017 (155)
  • Мечта юной вилейчанки осуществилась - 21 Июль 2017 (145)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    ФОТОФАКТ. В Вилейке появилась информлестница

    Вілейка развівае веларух

    Мечта юной вилейчанки осуществилась

    Віляйчане звяртаюцца: Чаму ў кіёсках «Белсаюздрук» няма ў продажы канвертаў. У жылым мікрараёне няма дзе купіць хлеб

    Изменения в детских пособиях. Что нового?

    ЕДИ в Вилейке: Основная тема – социокультурная политика. Федерация профсоюзов – о культурной политике

    За одну смену кондитеры Вилейского хлебозавода выпекают до 120 кг различных лакомств

    Неожиданные результаты. Четвертьфинальные игры сильнейших команд турнира по мини-футболу «Край. Футбол. Вместе»

    Замест баршчэўніка – сотні пунсовых руж

    25 июля проведёт приём граждан депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь ЖИБУЛЬ Наталия Петровна

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ Яндекс.Метрика