Нарадзіліся ў адзін дзень. Пяцьдзясят гадоў сумеснага жыцця

У сямейнай пары Лаўрыновічаў, пра якіх раскажу ў гэтым матэрыяле, вельмі многа агульнага.  Нібыта і сапраўды калісьці яны былі асобнымі палавінкамі, якіх раздзялялі многія кіламетры, а вось жа было наканавана сустрэцца, зразумець, што яны –  адно цэлае, і ўжо разам пайсці па жыцці. Не заўсёды была ўслана кветкамі іх агульная дарога, выпадала перажываць многае… Урэшце, як і кожнай сям’і. Як бы там ні было, а Лаўрыновічы заўсёды знаходзілі выйсце з любой няпростай сітуацыі,  і ў памяці захоўваюць толькі добрае і светлае. На днях Алена Сідараўна і Расціслаў Уладзіміравіч адзначаюць пацідзесяцігадовы юбілей сумеснага жыцця.  Разам з імі святкуюць гэту дату іх блізкія:  дзве дачкі, зяці,  чатыры ўнукі і маленькі праўнук. Напярэдадні сямейнага свята мы зазірнулі ў Порсу, дзе жывуць Лаўрыновічы.

IMG_3804

Ідучы да дома, які стаіць воддаль ад вуліцы, любаваліся падворкам: невялічкі ставок, далей –  дагледжаны агарод, цяпліцы, прыгожая бульбачка ў белай квецені. Нідзе лішняй травінкі, усюды след дбайных гаспадарскіх рук. На падворку ўбачылі і саміх юбіляраў. Яны ўжо чакалі нас на лавачцы. Прыгожа апранутыя, у стыльных капялюшыках, якія для такога сонечнага дня – самае тое. Запрасілі ў хату, дзе ўсё аздоблена нястомнымі  рукамі гаспадыні-творцы: тут і вышываныя ёю рэчы, і вязаныя.

– Мала што з маіх работ пазаставалася, – падзялілася Алена Сідараўна. – Раздарыла ўнучкам – на шчасце і долю.

IMG_3795

Лаўрыновічы ў маладосці

Гаспадыня беражліва дастала з шафы тоўсты сямейны альбом, дзе кожная староначка – частка гісторыі. Вось доказы сумленнай працы і прафесіяналізму Алены Сідараўны: пасведчанне ордэна «Знак пашаны», якога яна, тагачасны аграном дзяржсортстанцыі, была ўдастоена ў далёкім 1976-ым; пасведчанне медаля «За доблестный труд»; мандат дэлегата раённай партыйнай канферэнцыі; фотаздымкі з турыстычных паездак, канцэртаў, з выстаўкі  дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве, дзе была ў камандзіроўцы… На наступнай старонцы  – памятныя дакументы і ўзнагароды Расціслава Уладзіміравіча, які за жыццё папрацаваў і ў дзяржсортастанцыі, і ў «Водаканале», і ў «ДБУ-13» . Гэта ўжо, так сказаць, у вілейскі перыяд свайго працоўнага шляху. А ў маладосці ён працаваў у воінскай часці ва Уруччы, адкуль аднойчы быў накіраваны ў камандзіроўку на Гродзеншчыну.  Там і адбылася іх лёсавызначальная сустрэча, пра якую гаворка пойдзе ніжэй.

IMG_3796

Дзядуля і бабуля Алены Сідараўны

А цяпер – невялічкі экскурс  у дзяцінства маіх герояў. Алена Сідараўна нарадзілася на Гродзеншчыне ў вёсачцы з прыгожай назвай Александрова. Зусім побач  нясе свае воды Нёман. Прыгажосць тых мясцін узгадвае жанчына і цяпер. У вёсцы калісь жылі польскія паны – рэшткі трох маёнткаў, багатыя сады нагадвалі пра гэта. Дзяўчынка была малодшай у  сям’і. Калі пачалася вайна, ёй споўнілася толькі два гады.

– Малая была, нічога не памятаю, – расказвае Алена Сідараўна. – Мама толькі казала, што я тады, у пачатку вайны, хварэла на запаленне лёгкіх. Яна хацела мяне несці ў Гродна да лекараў, а тут якраз наляцелі нямецкія самалёты, пачалі бамбіць. Мама са мной ледзь выратавалася. Якія ўжо тут лекары, не загінуць бы пад бомбамі… Вярнулася тады дамоў, пачала лячыць мяне народнымі сродкамі… І я паправілася.  Дарэчы, болей запаленнем не хварэла ніколі.

Дзяўчына вырасла працавітай, неабыякавай, сапраўднай актывісткай. Давялося папрацаваць на Гродзеншчыне і брыгадзірам, і ў сельсавеце. Была дэпутатам. Закончыла сельскагаспадарчы інстытут, набыла прафесію агранома. Ужо на Вілейшчыне працавала ў дзяржсортстанцыі болей за чвэрць стагоддзя, тут жа на працягу сямнаццаці гадоў была сакратаром партыйнай арганізацыі.
Расціслаў Уладзіміравіч нарадзіўся тут, у Порсе – старэнькая бацькоўская хата захавалася да гэтага часу.

– Гадавала нас маці, – прыгадвае ён. – Бацька, як, дарэчы,  і жончын бацька, загінуў у вайну. Ведаю, што сваю смерць ён сустрэў у Літве, нават знайшлі мы ў інтэрнэце апісанне яго подзвігу –  падарваў варожы бліндаж, за што быў удастоены медаля «За адвагу». Пасведчанне, дарэчы, мне аддалі, а вось медаля – не. А так хацелася б, каб бацькава ўзнагарода захоўвалася ў нашай сям’і, яе бачылі і бераглі дзеці і ўнукі.

Што ў сям’і сапраўды берагуць памяць пра сваіх продкаў, мы пераканаліся. У альбоме бачылі мноства фотаздымкаў розных гадоў, акуратна падпісаных і  прадатаваных. Асаблівую цікавасць выклікала фота, падпісанае 1916 годам. На ім – прыгожая маладая пара.

– Гэта мае дзядуля з бабуляй, – убачыўшы цікавасць да здымка, растлумачыла Алена Сідараўна. – У Царскім Сяле жылі, ён быў афіцэрам. Берагу гэта фота, сведчанне майго роду, няхай ведаюць нашчадкі, адкуль ідуць нашы карані.

І ўсё ж вернемся да шасцідзясятых, калі мае героі сустрэліся. Нядоўгай была тая камандзіроўка Расціслава на Гродзеншчыну, але прыгажуня Алена запала яму ў душу.  І трэба ж было так здарыцца (хіба ж гэта не лёс!), што, неяк гуляючы па Мінску, хлопец выпадкова сустрэў яе ля цырка. Толькі што закончылася прадстаўленне, Алена выбегла на вуліцу, а тут – ён. Проста тут праходзіў – і такая сустрэча.  У хуткім часе маладыя распісаліся і пераехалі жыць у Порсу, дзе Расціслаў яшчэ халасцяком пачаў узводзіць свой дом.  Заканчвалі будавацца ўжо разам.

Яшчэ адна цікавая дэталь: мае героі нават нарадзіліся ў адзін дзень – 10 красавіка. Жартуюць, што вельмі зручна дзецям і ўнукам – усе віншаванні ў адзін дзень. Вось і сёлета ўнучачка Юля прывезла зробленыя сваімі рукамі медалі з надпісамі «Самай лепшай бабулі» і «Самаму лепшаму дзядулю», якія яны таксама вельмі берагуць.

Пяцьдзясят гадоў сумеснага жыцця. Прыгожая гэта дата і ганаровая – не ўсім шчасціць яе адзначаць. Па самых розных жыццёвых сітуацыях. Калі ж выпала, значыць, заслужылі людзі. Сваім жыццём заслужылі.

На днях у рэдакцыю патэлефанавала жыхарка вёскі Кульшыно Алімпіяда Аляксандраўна Рогач, інвалід першай групы па зроку. Яна добра ведае герояў гэтай публікацыі і папрасіла павіншаваць іх ад яе з юбілейнай датай, пажадала ім моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах і доўгіх-доўгіх гадоў жыцця. Далучаемся да гэтых пажаданняў.

Ірына БУДЗЬКО.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА


Написать комментарий

НОВОСТИ

Віляйчане звяртаюцца: Чаму ў кіёсках «Белсаюздрук» няма ў продажы канвертаў. У жылым мікрараёне няма дзе купіць хлеб

ЕДИ в Вилейке: Основная тема – социокультурная политика. Федерация профсоюзов – о культурной политике

День пожарной службы – отмечают пожарные-спасатели

Сел, вышел, украл, сел: Вилейчанин пробыл на свободе 5 дней

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Вилейчанке Даше за два месяца собрали на лечение более 4000 рублей - 20 Июль 2017 (703)
  • 18-летний минчанин выплеснул злость на чужом автомобиле в Вилейском районе - 20 Июль 2017 (324)
  • Шокирующий репортаж: ​живые щенки найдены в скотомогильнике (ВИДЕО) - 20 Июль 2017 (275)
  • Сел, вышел, украл, сел: Вилейчанин пробыл на свободе 5 дней - 21 Июль 2017 (238)
  • ФОТОФАКТ. В Вилейке появилась информлестница - 21 Июль 2017 (213)
  • Мечта юной вилейчанки осуществилась - 21 Июль 2017 (163)
  • Віляйчане звяртаюцца: Чаму ў кіёсках "Белсаюздрук" няма ў продажы канвертаў. У жылым мікрараёне няма дзе купіць хлеб - 21 Июль 2017 (143)
  • В Вилейском районе мать заступилась за сына и получила перелом ноги - 21 Июль 2017 (110)
  • День пожарной службы – отмечают пожарные-спасатели - 21 Июль 2017 (110)
  • Первый в Беларуси кукурузный лабиринт откроется под Минском 19 августа - 20 Июль 2017 (99)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    ФОТОФАКТ. В Вилейке появилась информлестница

    Вілейка развівае веларух

    Мечта юной вилейчанки осуществилась

    Віляйчане звяртаюцца: Чаму ў кіёсках «Белсаюздрук» няма ў продажы канвертаў. У жылым мікрараёне няма дзе купіць хлеб

    Изменения в детских пособиях. Что нового?

    ЕДИ в Вилейке: Основная тема – социокультурная политика. Федерация профсоюзов – о культурной политике

    За одну смену кондитеры Вилейского хлебозавода выпекают до 120 кг различных лакомств

    Неожиданные результаты. Четвертьфинальные игры сильнейших команд турнира по мини-футболу «Край. Футбол. Вместе»

    Замест баршчэўніка – сотні пунсовых руж

    25 июля проведёт приём граждан депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь ЖИБУЛЬ Наталия Петровна

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ Яндекс.Метрика