Ад вызвалення Вілейкі да Незалежнасці краіны

Глыбока сімвалічна, што Дзень Незалежнасці нашай краіны адзначаецца адначасова з Днём вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Лёсавызначальным падчас аперацыі “Баграціён” па вызваленні Беларусі стаў для Вілейшчыны другі ліпеньскі дзень, калі войскі 35-й гвардзейскай танкавай брыгады пад камандаваннем генерал-маёра Азі Асланава сумесна з артылерыяй і партызанамі вызвалілі наш горад. І менавіта 2 ліпеня адзначаецца віляйчанамі як Дзень горада. Дзякуючы той Вялікай Перамозе сёння мы маем усе ўмовы для дынамічнага і паспяховага сацыяльна-эканамічнага развіцця як нашай краіны ў цэлым, так і нашага раёна ў прыватнасці. Плённай і добрасумленнай працай у розных сферах дзейнасці штогод свой уклад у дасягненні краіны ўносіць наша Вілейшчына.

DSCF6854

Святкаванне Дня горада распачалося ў Вілейцы яшчэ загадзя. Шэраг разнастайных святочных мерапрыемстваў 30 чэрвеня распачаў маштабны маладзёжны фестываль “Энергія маладосці” ў гарадскім парку, затым эстафету прыняў фестываль сярэднявечнай культуры “Гонару продкаў”, які сабраў дзясяткі рыцарскіх клубаў з Беларусі і Расіі 1-2 ліпеня на беразе Віліі ў Ніжнім парку Вілейкі.

IMG_8045

І вось надышоў святочны Дзень горада, калі 2 ліпеня ўрачысты мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 73-й гадавіне вызванення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сабраў ля помніка вызваліцелям на плошчы Свабоды кіраўніцтва раёна, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, малалетніх вязняў, працаўнікоў тылу і ветэранаў лакальных войн, а таксама прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, ваеннаслужачых, моладзь, гасцей свята. Ля Вечнага агню ў ганаровай варце спыніліся нашчадкі тых, хто здзейсніў гераічны подзвіг, завяшчаў нам жыць у міры і згодзе. І нават тое, што надвор’е ў гэты дзень было не зусім спрыяльнае, было відавочна, што пераменны дождж не перашкодзіць віляйчанам аддаць даніну памяці і павагі, а таксама з радасным і святочным настроем адзначыць свята.

IMG_8050

Словы віншаванняў да ветэранаў і віляйчан прагучалі ад старшыні Вілейскага раённага выканаўчага камітэта Віктара Ката.

IMG_8053

– Сёння мы адзначаем адну з найвялікшых дат у гісторыі нашай дзяржавы. Свята Незалежнасці аб’ядноўвае тых, хто захоўвае гісторыю сваёй Айчыны і верыць у яе будучыню, – адзначыў у сваім выступленні старшыня райвыканкама. – Любоў да роднага краю робіць нас больш моцнымі, мудрымі, згуртаванымі, здольнымі на здзяйсненні. Вілейшчына годна нясе сцяг Перамогі праз гады, а мы як нашчадкі гэтай перамогі зробім усё магчымае, каб наша маладая дзяржава і надалей была незалежнай, эканамічна моцнай, а грамадзяне – забяспечанымі і шчаслівымі.

IMG_8057

Словы падзякі кіраўнік раёна адрасаваў ветэранам за іх мужнасць і стойкасць у часы ваеннага ліхалецця, віляйчанам – за плённую працу на карысць раёна, моладзі – за ўпэўнены рух наперад. Пасля віншаванняў старшыні райвыканкама з галоўным святам беларускай дзяржаўнасці ад імя ветэранаў вайны і працы да прысутных звярнулася Ганна Шэпелева, старшыня Вілейскага раённага савета ветэранаў. Выступоўца выказала надзею, што непарыўная памяць пакаленняў захаваецца і надалей будзе мацнець справа дзядоў і прадзедаў. Падзякавала Ганна Пятроўна ад імя ветэранаў і кіраўніцтву раёна за той клопат і дапамогу, якая штогадова праяўляецца ў дачыненні да кожнага ветэрана. Падчас свайго выступлення Ганна Шэпелева ўзнагародзіла граматамі тых удзельнікаў раённай арганізацыі, хто быў актыўным удзельнікам абласных конкурсаў па лініі ветэранскай арганізацыі і адзначыла юбіляраў і актывістаў.

IMG_8070

На свяце прысутнічалі і ганаровыя госці – азербайджанская дыяспара і прадстаўнікі азербайджанскага пасольства на чале з надзвычайным і паўнамоцным паслом Латыфам Гандзілавым. Выступаючы перад віляйчанамі Латыф Сейфадзін аглы адзначыў, што памяць, якую шчыра зберагаюць у нашым горадзе аб генерал-маёры Азі Асланаве годна вялікай падзякі. Нашы народы захоўваюць і тыя братэрскія адносіны, якія склаліся яшчэ ў Савецкім Саюзе і, асабліва, падчас агульнанароднай барацьбы супраць фашысцкай навалы. Напрыканцы свайго выступлення пасол павіншаваў віляйчан са святам і пажадаў ветэранам доўгіх гадоў жыцця, а пакаленню-пераемніку Перамогі – захоўваць тыя мір і дабрабыт, якія пануюць зараз на беларускай зямлі.

IMG_8072

Затым была хвіліна маўчання, як даніна павагі і памяці ад сучаснікаў усім тым, хто не вярнуўся з вайны, і ўсім тым, хто здабыў нам вызваленне, але ўжо не з намі. Удзельнікі мітынгу ўсклалі вянкі і кветкі да помніка, і з гэтага моманту семдзясят трэцяя гадавіна вызвалення Беларусі пачала свой адлік. Затым усе прысутныя перамясціліся да помніка Азі Асланаву па вуліцы Савецкай, дзе таксама ўсклалі кветкі і аддалі даніну павагі легендарнаму камбрыгу, які накіраваў свае танкі ў пылаючы горад, каб праз суткі Вілейка стала вольнай. Свой верш-прысвячэнне Асланаву каля помніка прачытаў вілейскі паэт Уладзімір Цанунін, увекавечыўшы павагу віляйчан у паэтычных радках.

IMG_8077

Гарадскі парк тым часам жыў сваім насычаным жыццём. Гасцінна ўсіх запрашалі традыцыйныя пляцоўкі. Народныя ўмельцы з цудоўнымі вырабамі ручной работы з горада і раёна, выставы-продажы вырабаў, зробленых рукамі дзяцей і людзей сталага ўзросту, пляцоўкі з музейнымі выставамі, з працамі гурткоўцаў Цэнтра эстэтычнага выхавання, як заўжды, адмысловыя і крэатыўныя экспазіцыі і інсталяцыі вілейскага каледжа, гульнёвыя пляцоўкі і многае іншае. І, канешне, гандаль на любы густ спажыўца. Крыху і тут планы сапсаваў дождж, але той, хто хацеў адпачыць з густам і добра правесці час, змог знайсці сваё і ў зменлівае надвор’е.

IMG_8090

Падчас галоўнага ў краіне свята як не шанаваць песняй Бацькаўшчыну, як не адрасаваць шчырыя, поўныя ўдзячнасці словы працаўнікам сваёй зямлі. На сцэнічнай пляцоўцы, якая размясцілася на Цэнтральнай плошчы, ужо ўвечары ўшаноўвалі тых, хто аддана і рупліва працаваў, хто сёлета ўнёс найбольшы ўклад у развіццё Вілейшчыны. На пачатку ўрачыстасці са словамі віншавання да ўсіх прысутных звярнуліся: старшыня Вілейскага райвыканкама Віктар Кот, настаяцель храма прападобнай Марыі Егіпецкай, благачынны Вілейскай акругі іераманах Аляксандр Шмырко і дзекан Вілейскага дэканата ксёндз Аляксандр Барыла.

IMG_8092

Ад імя жыхароў нашага горада-пабраціма Мажайска Расійскай Федэрацыі да віляйчан звярнуліся госці нашага свята: Ганаровы грамадзянін горада Мажайска, мастацкі кіраўнік дзіцячага духавога аркестра Мікалай Фомчанка і сябра мажайскага аддзялення саюза жанчын Падмаскоўя Валянціна Фомчанка, якія перадалі віншаванні ад кіраўніцтва гарадскога пасялення і асабліва ад новастворанай і нядаўна афіцыйна адчыненай вуліцы “Вілейка” ў Мажайску.

IMG_8254

У рамках святкавання Дня Незалежнасці Беларусі ў нашым горадзе праводзіўся “Парад парасонаў”, якія сталі вельмі дарэчы падчас святочных мерапрыемстваў. Яго арганізатары: аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама раённае аб’яднанне прафсаюзаў, раённыя арганізацыі “Саюз жанчын”, “Беларускі дзіцячы фонд”, “Беларускі фонд міра”, раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”. Колькасць удзельнікаў конкурса вельмі парадавала арганізатараў, бо адразу было бачна, колькі неабыякавых і творчых грамадзян ёсць у нашым раёне. А разнастайнасць кампазіцый парасонаў з паперы, саломкі, жывых кветак, аплікацыі з тканіны, вышыўкі, у тэхніцы вязання кручком, што ўвасаблялі – ад буслянак, фларыстычных кампазіцый і да карты горада, усёй Беларусі, сімвала ракі – Вілляны, марскіх караблёў, з зашыфраванымі пасланнямі гораду, з сімвалічнымі пажаданнямі, з сімваламі здаровага ладу жыцця і шмат чаго іншага. Журы конкурсу было надзвычай цяжка вызначыць пераможцу, але без увагі не застаўся ніводны ўдзельнік, атрымаўшы свой падарунак. А пасля доўгіх разваг і спрэчак усё ж пераможцам стаў калектыў Нарочскага дзіцячага сада са сваёй работай “Пад мірным парасонам”.

IMG_8155

Пасля таго, як прагучалі словы віншаванняў, былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды і ўшанаваны лепшыя нашы землякі, вядучыя запрасілі на сцэну сямейныя пары, якія ў гэтым годзе адзначылі пяцідзясяцігоддзе свайго сумеснага жыцця – гэта сямейная пара Івана і Яўгеніі Жданеняў, а таксама Расціслава і Алены Лаўрыновічаў. Словы віншаванняў ад імя кіраўніцтва раёна і ад ЗАГСа адрасавала юбілярам начальнік аддзела Вольга Мароз, якая адзначыла, што ёй удвая прыемна віншаваць гэтыя цудоўныя пары, бо менавіта ў гэтым годзе адзначаецца стагоддзе з дня заснавання органаў ЗАГС.

IMG_8191

І яшчэ адным прыемным сюрпрызам стала тое, што 2 ліпеня, на Дзень горада і напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі,у вілейскім раддоме нарадзіўся яшчэ адзін маленькі віляйчанін. Віншаванні ў гэты дзень атрымаў шчаслівы бацька Андрэй Вазняк з Шылавіч. Пажадаем немаўляці расці сапраўдным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь і адданым жыхаром Вілейшчыны.

IMG_8192

А затым надышоў час песняй і цудоўнымі вакальнымі і спартыўнымі нумарамі ўславіць прыгажосць роднага краю, адкрытасць і добрасардэчнасць беларусаў. Лепшыя калектывы горада і раёна, выканаўцы з розных устаноў і прадпрыемстваў зрабілі адпачынак віляйчан незабыўным і насычаным. Ад шасці вечара і за гадзіну наступнага дня працягваўся святочны канцэрт, дзе яркімі момантамі стала акцыя “Спяём гімн Разам!” і яскравай кульмінацыйнай нотай вячэрняй праграмы стаў святочны салют і канцэрт запрошанай зоркі беларускай эстрады – Аляксея Хлястова.

IMG_8210

У такія хвіліны, напэўна, кожны можа адказаць на адвечнае, рытарычнае пытанне: “З чаго пачынаецца Радзіма?”. Яна пачынаецца з такіх вось момантаў, калі плыве ў блакіт нябёсаў чырвона-зялёнае палотнішча сцяга Радзімы, калі мы спяваем, калі нашы дзеці бачаць, як мы шануем ветэранаў, працаўнікоў, як святкуем дзяржаўныя святы.

3 ліпеня – дата, якая пацвердзіла гераізм і стойкасць нашага народа, яго волю да Перамогі і жаданне самастойна вызначаць сваю будучыню. Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 73-я гадавіна вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Дзень горада Вілейкі – важныя і радасныя падзеі ў жыцці кожнага яго жыхара. І кожны год Вілейшчына сустракае жыхароў і гасцей утульнымі і добраўпарадкаванымі паркамі і скверамі, чыстымі вуліцамі, акуратнымі газонамі і яркімі кветнікамі. А сам горад Вілейка ўжо за некалькі тыдняў быў яскрава і прыгожа па традыцыі расквечаны сцягамі ў нацыянальнай сімволіцы, і што асабліва прыемна, такое ўбранства было не толькі на цэнтральных вуліцах, але і на кожнай вулачцы мікрараёнаў. Вілейшчына годна святкуе, бо ўмее і годна працаваць. Росквіту і дабрабыту табе, родны край.

Сяргей ГАНЧАР.
Фота аўтара і Аляксея КАМІНСКАГА


Написать комментарий

НОВОСТИ

Хотите принять участие в районном конкурсе «Русалка-2017»? Читайте условия здесь

Пособия на детей до трех лет увеличатся в Беларуси с 1 августа

На трассе Молодечно-Вилейка едва не произошло ДТП (ВИДЕО)

Мужчина, который украл телефон в «Евроопте», пришёл с повинной

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • На трассе Молодечно-Вилейка едва не произошло ДТП (ВИДЕО) - 26 Июль 2017 (524)
  • Ушли в лес и не вернулись! Их разыскивает Вилейский РОВД - 27 Июль 2017 (512)
  • Мужчина, который украл телефон в "Евроопте", пришёл с повинной - 26 Июль 2017 (405)
  • Пособия на детей до трех лет увеличатся в Беларуси с 1 августа - 26 Июль 2017 (294)
  • Хотите принять участие в районном конкурсе "Русалка-2017"? Читайте условия здесь - 27 Июль 2017 (176)
  • Трое жителей Молодечненского района воровали телят с ферм и продавали мясо в рестораны - 26 Июль 2017 (172)
  • У Вилейки есть шанс сохранить статус «зеленого города». Схему озелененных территорий Вилейки вынесут на общественное обсуждение - 27 Июль 2017 (94)
  • Самый лучший лагерь был у нас! - 26 Июль 2017 (57)
  • Легендарная вилейчанка отметила 90-летний юбилей - 26 Июль 2017 (37)
  • Работники Вилейского лесхоза оказывают помощь в спасении леса от жука-короеда - 26 Июль 2017 (36)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Канікулы без дыму і агню

    Торговле запретят требовать у покупателя паспорт при возврате денег за товар

    Ушли в лес и не вернулись! Их разыскивает Вилейский РОВД

    В Столбцовском районе двое мужчин убили односельчанина и сбросили тело в колодец

    Правила перемещения товаров через границу ЕАЭС

    У Вилейки есть шанс сохранить статус «зеленого города». Схему озелененных территорий Вилейки вынесут на общественное обсуждение

    Хотите принять участие в районном конкурсе «Русалка-2017»? Читайте условия здесь

    Работники Вилейского лесхоза оказывают помощь в спасении леса от жука-короеда

    2 августа в Ильи состоится фестиваль «Гумару і смеху»

    Пожарная безопасность в период уборочной кампании

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ Яндекс.Метрика