Дзень падатковай службы: Іх справа – папярэдзіць

«А ты заплаціў падаткі?» Гэты слоган вядомы кожнаму. Таму што іх плацім мы ўсе. Людзі дарослыя і сумленныя, разумеем, што сістэма падаткаабкладання ў кожнай краіне свету – рэч неабходная. Таму што сабраныя сродкі накіроўваюцца на патрэбнае – фінансаванне эканамічных і сацыяльных патрэбаў грамадства, якія аб’ядноўваюцца адным паняццем – «бюджэт».

IMG_6696

Падчас фарміравання дзяржаўнай падатковай сістэмы, у Вілейскім раёне функцыянавалі два адміністрацыйныя органы – гарвыканкам і райвыканкам. У сувязі з гэтым у той час былі створаны і працавалі дзве падатковыя службы – Дзяржаўная падатковая інспекцыя па гораду Вілейка, створаная ў верасні 1990 года, якую ўзначаліў Аляксандр Кунцэвіч, і Дзяржаўная падатковая інспекцыя па Вілейскім раёне, створаная ў жніўні гэтага ж года, якую ўзначаліў Міхаіл Цімашоў. У 1995 годзе падчас аптымізацыі падатковай сістэмы дзяржавы яны былі аб’яднаны, інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах узначаліў Міхаіл Цімашоў, які ўжо больш за 25 год знаходзіцца на гэтай пасадзе. За немалы прамежак часу склаўся мэтанакіраваны калектыў прафесіяналаў, які забяспечвае своечасовае і поўнае паступленне падаткаў і збораў у бюджэт. Забягаючы наперад, скажу, што кожны з іх – не толькі работнік, які выконвае пэўную функцыю, але і чалавек, бо, прызнаюцца супрацоўнікі інспекцыі, пакінуць работу па-за дамашнім парогам атрымліваецца не заўсёды. А высветлілася гэта падчас нашай размовы напярэдадні Дня работнікаў падатковых органаў, які сёлета адзначаецца 9 ліпеня.

2IMG_5828

У 2015 годзе калектыў адзначыў юбілей інспекцыі – 25-годдзе. З гэтай нагоды за добрасумленную працу ганаровымі граматамі былі адзначаны супрацоўнікі гэтай фіскальнай установы. Гэта зразумела – таму што падаткі і зборы трапляюць ў бюджэт не самі, гэта вынік карпатлівай і ўважлівай працы людзей, якія не хочуць нікога пакараць ці пакрыўдзіць, як часам мяркуюць, а проста выконваюць свае працоўныя абавязкі. Больш вопытныя супрацоўнікі працуюць поруч з маладымі – і такая пераемнасць прыносіць свой плён. Згуртаванню калектыва служыць дзейнасць прафсаюзнай арганізацыі, якую ўзначальвае Людміла Дзік, спецыяліст аддзела кіравання і ўліку. Арганізацыя цікавых мерапрыемстваў, падарожжаў па цікавых куточках нашай радзімы, віншаванні супрацоўнікў са святамі і важнымі датамі, дабрачыннай дзейнасцю – гэтым і не толькі напоўнена прафсаюзнае жыццё. Што датычыць структуры раённай падатковай інспекцыі, гэта чатыры аддзелы, якія абслугоўваюць розныя групы суб’ектаў. Начальнікам упраўлення ўліку і спагнання плацяжоў працуе Людміла Шупенька, якая прыйшла ў інспекцыю ў красавіку 2001 года з пасады галоўнага бухгалтара сістэмы спажыўкааперацыі – і працуе тут па сёння. Людміла Станіславаўна валодае ўсімі нюансамі працы з бюджэтнымі сродкамі. Іна Саўчыц – начальнік аддзела падаткаабкладання фізічных асоб. Электроннае дэклараванне, падаходны падатак, рамесніцкая дзейнасць, пераводы з-за мяжы і мноства іншых разнастайных пытанняў знаходзіцца ў полі зроку Іны Аляксандраўны. Па стане на 1 ліпеня бягучага года на ўліку ў падатковай інспекцыі знаходзяцца 28060 фізічных асоб. Аддзел падаткаабкладання індывідуальных прадпрымальнікаў узначальвае Галіна Кавалёва. 829 – такая іх колькасць на сёння па нашым раёне. Акрамя таго, 64 фізічныя асобы падалі заявы на аплату адзінага падатку. Гэта значыць, што яны займаюцца адным з наступных відаў дзейнасці: продажам вырашчаных раслін, гатаваннем ежы, рэалізацыяй шчанят, узворваннем зямлі на прысядзібных участках, кіна- або відэаздымкамі і г.д. Кантроль за арганізацыямі ажыццяўляе аддзел, які ўзначальвае Марыя Яхімовіч. І тут супрацоўнікі інспекцыі кіруюцца адным (нават калі і выкрыты нейкія парушэнні з боку падаткаплацельшчыка) – не дапусціць, каб спыніўся вытворчы працэс.

У кожным з названых аддзелаў працуюць спецыялісты сваёй справы і людзі розных пакаленняў. Яны, у першую чаргу, папярэджваюць правапарушэнні, а не выяўляюць іх, ажыццяўляюць кансультацыі кожны па сваім накірунку дзейнасці, удакладняюць, тлумачаць. Ім у дапамогу – новыя тэхналогіі. Для спрашчэння работы і пазбаўлення ад чэргаў. Так, як расказала Леанарда Мілюк, намеснік начальніка інспекцыі – начальнік упраўлення кантролю за падаткаабкладаннем індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб, 1400 фізічных асоб, 441 арганізацыя і 655 індывідуальных прадпрымальнікаў Вілейшчыны ўжо падключаны да сістэмы электроннага дэкларавання – але гэта не мяжа. Таму ў гэтым накірунку ёсць куды рухацца, а кампетэнтныя супрацоўнікі інспекцыі абавязкова дапамогуць.

Таццяна ШАРШНЁВА.

Фота аўтара


Написать комментарий

НОВОСТИ

Пьяный 18-летний водитель не уступил дорогу пожарной машине. Произошло столкновение

Автомобиль «Евроторга» в Вилейском районе занесло на дороге и выбросило в кювет

На пл.Свободы произошло ДТП с участием 3-х автомобилей

На перекрёстке столкнулись два автомобиля в Вилейском районе

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • На пл.Свободы произошло ДТП с участием 3-х автомобилей - 11 декабря 2017 (686)
  • Пьяный 18-летний водитель не уступил дорогу пожарной машине. Произошло столкновение - 11 декабря 2017 (677)
  • Автомобиль "Евроторга" в Вилейском районе занесло на дороге и выбросило в кювет - 11 декабря 2017 (351)
  • Предновогодний обзор "ШП": Куда пойти с ребенком? - 11 декабря 2017 (188)
  • Рыбак на берегу Вилии возле "Стройдеталей" обнаружил тело утонувшего мужчины - 11 декабря 2017 (175)
  • У любого жителя Вилейки есть возможность стать Дедом Морозом - 11 декабря 2017 (159)
  • У баявой гатоўнасці - 11 декабря 2017 (25)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Предновогодний обзор «ШП»: Куда пойти с ребенком?

    Рыбак на берегу Вилии возле «Стройдеталей» обнаружил тело утонувшего мужчины

    Пьяный 18-летний водитель не уступил дорогу пожарной машине. Произошло столкновение

    У баявой гатоўнасці

    Автомобиль «Евроторга» в Вилейском районе занесло на дороге и выбросило в кювет

    У любого жителя Вилейки есть возможность стать Дедом Морозом

    На пл.Свободы произошло ДТП с участием 3-х автомобилей

    На перекрёстке столкнулись два автомобиля в Вилейском районе

    В деревне Речки Вилейского района после службы горела церковь

    В прокуратуре Минской области состоялось совещание Минского областного объединения профсоюзов и прокуратуры Минской области

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.