Марыла лячыць расліны

Таццяна. Гэта мілагучнае і прыгожае імя дала ёй мама. Першая дзяўчынка ў сям’і Соф’і Прохараўны і Мікалая Іосіфавіча нарадзілася 11 ліпеня 1957 года, а было гэта ў вёсцы Цяпінцы Вязынскага сельсавета. Калі выбіралі імя для дачушкі, рашаючым аказаўся голас мамы: «Няхай будзе Таццяна. Вырасце, можа, і начальнікам вялікім стане, людзі стануць называць: Таццяна Мікалаеўна. Прыгожа…». Так і дамовіліся. Бег час. У сям’і з’явілася другая дачка, Святлана, а потым – Алена, малодшая…

Бацькі працавалі ў гаспадарцы. Як старэйшая, Таццяна дапамагала ім, і змалку ведала, якімі клопатамі жыве чалавек на зямлі. А з сёмага класа ўжо марыла пра прафесію агранома, разумеючы: каб зямелька аддзячыла ўраджаем, ёй спачатку трэба добра пакланяцца. Але для ажыццяўлення мары былі патрэбны пэўныя веды. Імкненне да іх было такім моцным, што, скончыўшы школу і атрымаўшы на рукі атэстат, яна нават не засталася на выпускны. Адна, без бацькоў, паехала на цягніку ў далёкія Горкі – даведацца пра паступленне ў сельскагаспадарчую акадэмію і паспець запісацца на падрыхтоўчыя курсы.

rmrgxFLL6dg

Мара, падмацаваная жаданнем і імкненнем, спраўдзілася – пры конкурсе чатыры чалавекі на месца яна стала студэнткай абранай навучальнай установы. У іх групе было толькі шэсць дзяўчат – астатнія хлопцы, і толькі шасцёра з групы былі нядаўнімі выпускнікамі школы, усе іншыя – або пасля арміі, або выпускнікі дзясяцімесячных курсаў. Вучоба дала не толькі трывалыя веды па прафесіі, гэта была і школа жыцця. А яшчэ тая пара прайшла пад знакам сяброўства. Не ўсе з іх выпуску засталіся ў агранаміі, але кожны знайшоў сябе ў жыцці. Сваімі поспехамі яны дзеляцца падчас юбілейных сустрэч у альма-матар, былыя студэнты трымаюць сувязь і па тэлефоне, надзённыя тэмы – здароўе, дзеці, унукі. А тады, у 1979-м, амаль сорак год таму, атрыманне дыплома аб заканчэнні Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі стала крокам у новае, працоўнае, жыццё. Пытанне з размеркаваннем было адназначным: «Вілія», якая рэкамендавала Таццяну для паступлення ў акадэмію, дала накіраванне і выплочвала ёй стыпендыю, і дзе яна праходзіла практыку, прыняла дзяўчыну і ў якасці маладога спецыяліста. У той час кіраваў гаспадаркай Уладзімір Арлоў, ён і прапанаваў выпускніцы сельскагаспадарчай акадэміі пасаду галоўнага агранома. Маладая, не ўпэўненая яшчэ ў сабе, спрабавала адмовіцца, маўляў, яна яшчэ дзіця. На гэта Уладзімір Арсенцьевіч заўважыў, што дзеці любяць катацца з гары. На гэта яна адказала, што ўжо дарослая… Болей пытанняў не ўзнікала, а тая размова стала ўрокам адказнасці і прызнаннем сябе і спецыялістам, і асобай. З мая па снежань 1979-га ў пары з такой жа, як і яна, нядаўняй студэнткай, працавала ў гаспадарцы. Жылі па-сяброўску і працавалі таксама – у вялікіх цяпліцах вырошчвалі капусту, агуркі, памідоры. Маладых спецыялістаў у той час у гаспадарцы было шмат – і працавалася, і адпачывалася весела. Ужо тады Таццяна дакладна ўсвядоміла – яна выбрала тую прафесію, у якой выхадных і святочных дзён не бывае. Так склалася, што і свайго будучага мужа, Міхаіла, яна сустрэла на працы. Ён працаваў у тэхнаглядзе – прыехаў правяраць камбайны на гатоўнасць да ўборкі ўраджаю. З таго моманту і пачаўся адлік іх сямейнай гісторыі… Ажаніліся, а ў 1981 годзе нарадзіўся сын, Жэня. У дэкрэце маладая мама была нядоўга – калі сыну споўніўся год і два месяцы, выйшла на працу. Успамінаючы гэты час, мая суразмоўца стараецца схаваць няпрошаную слязінку, мяркуючы, што самаму роднаму чалавечку павінна была аддаваць болей і часу, і сваёй увагі… Да насычанасці яе працоўных будняў муж, інжынер па адукацыі, ставіўся з разуменнем, таму што сам заўсёды працаваў у сельскай гаспадарцы. Хапала клопату і акрамя службовых абавязкаў – будаваліся, абжывалі сядзібу, даглядалі.

Са снежня 1979-га па студзень 1994-га была праца аграномам-насенняводам у Сортнасенаб’яднанні, пры яго рэарганізацыі стала працаваць ва упраўленні сельскай гаспадаркі. Шанцавала і на людзей, і на настаўнікаў. З 1994 года і да дня сённяшняга ў працоўнай біяграфіі значыцца інспекцыя па насенняводству, каранціну і абароне раслін, у калектыў якой яна прыйшла ў якасці начальніка.

Ужо дарослы сын Таццяны Мікалаеўны, як і бацька, Міхаіл Мікалаевіч, ён атрымаў прафесію інжынера, зараз працуе ў Вілейскім філіяле Маладзечанскага малочнага камбіната, мае сваю сям’ю. Нявестка, Людміла Францаўна, па адукацыі біёлаг, працуе ў школе №3, таму ў іх сям’і цяпер два «батанікі» і шмат агульных тэм. Пра адно шкадуе бабуля дзвюх цудоўных дзяўчынак Насці і Яны – што бачыцца з імі ўдаецца толькі па выхадных, і то непрацяглы час. «Асноўная нагрузка падчас летніх канікул прыходзіцца на маю сваццю, Марыю Тарасаўну, якая жыве ў Калядах Вілейскага раёна, амаль на тры месяцы яна становіцца «мама-бабуля», – кажа яна ў той час, калі ад празрыстых слёз неўзабаве вільгатнеюць вочы. А я пераводжу тэму на кветкі – якія любімыя? І тут высвятляецца, што любімых няма – усе расліны аднолькава радуюць і вока, і душу. На прысядзібным участку добра адчуваюць сябе і ружы, і ліліі, і півоні, і нават тыя расліны ў квецені, якія лічацца пустазеллем, а рука на прыгажосць не падымаецца. Гаворачы пра працоўныя клопаты, яна адзначае, што кожны сельскагаспадарчы год асаблівы і не падобны на папярэднія. А сваю прафесію параўноўвае з прафесіяй доктара – «здагадацца, што баліць, і дапамагчы». Толькі калі доктару, які лечыць людзей, можа падказаць сам пацыент, то ў «доктара», які лечыць расліны, такой падказкі няма. Веды, вопыт і аналіз тут галоўныя памочнікі.

…»Таццяна Мікалаеўна» – з гэтага звароту пачынаецца яе дзень і заканчваецца, як толькі яна пераступае парог свайго дома. Там яна ўжо не «начальнік», а жонка, мама і бабуля. Так меркаванне-пажаданне матулі супала з лёсам гераіні майго аповеду – Таццяны Мікалаеўны Анасовіч, начальніка інспекцыі па насенняводству, каранціну і абароне раслін. Кім бы ты ні быў, дзе б ні вучыўся, важна, каб заўсёды заставаўся чалавекам – і ў адносінах да людзей, і да працы. Гэтым прынцыпам аднойчы яна вырашыла для сябе кіравацца ў жыцці, такога накірунку і прытрымліваецца сёння. Напэўна, таму калектыў у інспекцыі пастаянны – спецыялісты адсюль ідуць або ў дэкрэт, або на пенсію. Атрымліваецца ўзаемадзейнічаць з людзьмі такім чынам, каб разумець самому і быць зразумелым. І таму, нядаўна адзначыўшы прыгожы юбілей, Таццяна Мікалаеўна кажа «дзякуй» усім людзям, якія сустракаюцца ёй у жыцці.

Таццяна ШАРШНЁВА.
Фота з сямейнага архіва Таццяны АНАСОВІЧ


Написать комментарий

НОВОСТИ

Вілейка развівае веларух

Віляйчане звяртаюцца: Чаму ў кіёсках «Белсаюздрук» няма ў продажы канвертаў. У жылым мікрараёне няма дзе купіць хлеб

ЕДИ в Вилейке: Основная тема – социокультурная политика. Федерация профсоюзов – о культурной политике

День пожарной службы – отмечают пожарные-спасатели

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • ФОТОФАКТ. В Вилейке появилась информлестница - 21 Июль 2017 (329)
  • Сел, вышел, украл, сел: Вилейчанин пробыл на свободе 5 дней - 21 Июль 2017 (289)
  • Мечта юной вилейчанки осуществилась - 21 Июль 2017 (284)
  • 12 августа - уха-фест в Вилейском районе: краски Холи, конкурс русалок, приготовление ухи, погружение с водолазами и др. - 22 Июль 2017 (222)
  • Віляйчане звяртаюцца: Чаму ў кіёсках "Белсаюздрук" няма ў продажы канвертаў. У жылым мікрараёне няма дзе купіць хлеб - 21 Июль 2017 (187)
  • День пожарной службы – отмечают пожарные-спасатели - 21 Июль 2017 (178)
  • В Вилейском районе мать заступилась за сына и получила перелом ноги - 21 Июль 2017 (146)
  • Вілейка развівае веларух - 21 Июль 2017 (93)
  • Неожиданные результаты. Четвертьфинальные игры сильнейших команд турнира по мини-футболу "Край. Футбол. Вместе" - 21 Июль 2017 (46)
  • ЕДИ в Вилейке: Основная тема – социокультурная политика. Федерация профсоюзов – о культурной политике - 21 Июль 2017 (37)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    12 августа — уха-фест в Вилейском районе: краски Холи, конкурс русалок, приготовление ухи, погружение с водолазами и др.

    ФОТОФАКТ. В Вилейке появилась информлестница

    Вілейка развівае веларух

    Мечта юной вилейчанки осуществилась

    Віляйчане звяртаюцца: Чаму ў кіёсках «Белсаюздрук» няма ў продажы канвертаў. У жылым мікрараёне няма дзе купіць хлеб

    Изменения в детских пособиях. Что нового?

    ЕДИ в Вилейке: Основная тема – социокультурная политика. Федерация профсоюзов – о культурной политике

    За одну смену кондитеры Вилейского хлебозавода выпекают до 120 кг различных лакомств

    Неожиданные результаты. Четвертьфинальные игры сильнейших команд турнира по мини-футболу «Край. Футбол. Вместе»

    Замест баршчэўніка – сотні пунсовых руж

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ Яндекс.Метрика