ФОТОРЕПОРТАЖ. День апостолов Петра и Павла в Косуте

12 ліпеня ў прыходзе Святых Першавярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Касута прайшоў штогадовы фэст. Гэта свята на працягу многіх гадоў збірае вялікую колькасць вернікаў і ўраджэнцаў тых мясцін, бо кожны лічыць сваёй святой справай працягнуць традыцыі дзядоў і прадзедаў, якія адзначалі гэта прастольнае свята. І хоць з ранку надвор’е было не самае спрыяльнае, ужо бліжэй да палудня з’явілася сонца, і наведвальнікі ў большай колькасць сталі прыбываць на свята.

– Мы кожны год з сям’ёй прыходзім на Пятро. Тут нарадзіліся і жылі мае дзяды, тут былі ахрышчаны і вянчаліся мае бацькі, а таксам я і мае дзеткі, – распавядае ўраджэнка гэтых мясцін Галіна Іванаўна. – Для нас вельмі важна на 12 ліпеня прыехаць на гэта свята, пабываць на набажэнстве, прайсці з роднымі і сябрамі тры разы вакол царквы хрэсным ходам, накупляць сабе і сваякам салодкіх вырабаў, а самае галоўнае – мець дачыненне да прадаўжэння цудоўнай традыцыі нашых бацькоў і дзядоў.

Так было і ў гэтым годзе. Святочнае набажэнства, вялікі кірмаш з разнастайнымі вырабамі для дзяцей, з выязным гандлем таварамі на любы густ, з арганізаванымі выставамі і прыездам украінскай дылегацыі, традыцыйна суправаджаў фэст. Паўсюль было бачна, як вітаюцца і абдымаюцца старыя знаёмыя, родныя і сваякі, бо ўжо цэлы год не сустракаліся і не бачыліся – усіх сабраў фэст.

Як і мінулыя гады,праграма фэсту была насычана і выставамі краязнаўчага музею, дзе былі прадстаўлены дзіцячыя работы з краявідамі Касуты з нядаўняга,раённага дзіцячага пленэру, і выставай украінскіх народных строяў і партрэтаў гетманаў Украіны,вышыванымі ручнікамі. Адбылося выступленне і нашых маладзечненскіх суседзяў, удзельнікаў украінскага культурна-асветніцкага таварыства «Краяны» на чале з кіраўніком Леанідам Лысакабылкам, а таксама выступленне ансамбля выкладчыкаў Нарачанскай дзіцячай школы мастацтваў.

Як вядома, вёска Касута з’яўляецца радзімай гетмана Украіны, аўтара першай украінскай канстытуцыі Піліпа Орліка, і ў гэтым годзе адзначаецца яго 345-годдзе з дня нараджэння. Паходзіць Піліп Орлік са шляхецкага роду, нарадзіўся і першыя свае гады жыцця правёў у сяле Касута на Вілейшчыне, а потым, пасля смерці бацькі, разам з маці пераехаў ва Украіну, дзе і стаў знакамітым украінскім дзяржаўным дзеячам, выбітным палітыкам, вайскоўцам, перакладчыкам і паэтам, які пасля смерці Мазэпы быў абвешчаны гетманам правабярэжнай Украіны. Менавіта таму апошнія гадоў пятнаццаць на святочны фэст прыязджаюць прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары на Беларусі, каб запаліць свечкі на вечны ўспамін аб сыне двух братэрскіх народаў і ўскласці кветкі да памятнай дошкі, што месціцца каля агароджы царквы.

У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел і прадстаўнікі ўкраінскага пасольства, сярод якіх былі першы сакратар пасольства Марыя Гуцала і Ірына Ліпатава, а таксама старшыня Мінскага гарадскога грамадскага аб’яднання ўкраінцаў «Запавіт», старшыня грамадскай камісіі па ўшанаванні памяці Піліпа Орліка Беларускага рэспубліканскага аб’яднання ўкраінцаў «Ватра» Галіна Калюжная, якія пасля набажэнства арганізавалі сумесна з артыстамі Вілейшчыны канцэртную праграму і ўсклалі кветкі да памятнага знаку.

Сяргей ГАНЧАР.

Фота аўтара

IMG_8410

IMG_8408

IMG_8402

IMG_8395

IMG_8390

IMG_8374

IMG_8372

IMG_8360

IMG_8354

IMG_8352

IMG_8350

IMG_8341

IMG_8337

IMG_8334

IMG_8332

IMG_8331

IMG_8329

IMG_8435

IMG_8328


Написать комментарий

НОВОСТИ

Пьяный 18-летний водитель не уступил дорогу пожарной машине. Произошло столкновение

Автомобиль «Евроторга» в Вилейском районе занесло на дороге и выбросило в кювет

На пл.Свободы произошло ДТП с участием 3-х автомобилей

На перекрёстке столкнулись два автомобиля в Вилейском районе

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • На пл.Свободы произошло ДТП с участием 3-х автомобилей - 11 декабря 2017 (686)
  • Пьяный 18-летний водитель не уступил дорогу пожарной машине. Произошло столкновение - 11 декабря 2017 (677)
  • Автомобиль "Евроторга" в Вилейском районе занесло на дороге и выбросило в кювет - 11 декабря 2017 (351)
  • Предновогодний обзор "ШП": Куда пойти с ребенком? - 11 декабря 2017 (188)
  • Рыбак на берегу Вилии возле "Стройдеталей" обнаружил тело утонувшего мужчины - 11 декабря 2017 (175)
  • У любого жителя Вилейки есть возможность стать Дедом Морозом - 11 декабря 2017 (159)
  • У баявой гатоўнасці - 11 декабря 2017 (25)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Предновогодний обзор «ШП»: Куда пойти с ребенком?

    Рыбак на берегу Вилии возле «Стройдеталей» обнаружил тело утонувшего мужчины

    Пьяный 18-летний водитель не уступил дорогу пожарной машине. Произошло столкновение

    У баявой гатоўнасці

    Автомобиль «Евроторга» в Вилейском районе занесло на дороге и выбросило в кювет

    У любого жителя Вилейки есть возможность стать Дедом Морозом

    На пл.Свободы произошло ДТП с участием 3-х автомобилей

    На перекрёстке столкнулись два автомобиля в Вилейском районе

    В деревне Речки Вилейского района после службы горела церковь

    В прокуратуре Минской области состоялось совещание Минского областного объединения профсоюзов и прокуратуры Минской области

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.