Вілейская паэтка прэзентавала новы зборнік вершаў «Самасць»

…Я голас, позіркі і слых,
Я чалавечых лёсаў сведка,
Я адчуваю ўсё за ўсіх…

Яна лічыць, што нельга быць паэткай, калі адчуваеш сябе шчаслівай. Лічыць, што паэзія – стан адчаю, калі падаеш у прорву, каб ачысціцца – і ўзняцца да неба. Спалучэнне глыбокаасэнсаванага стаўлення да жыцця і да сябе самой, любоў да роднага краю і да ўсяго беларускага праз стан душы. Усё гэта знайшло адлюстраванне ў новым зборніку вершаў «Самасць» (выдавецкі дом «Сегмент») маладой вілейскай паэткі Бажэны Мацюк. Яго прэзентацыя адбылася ў сераду ў магазіне «Кругагляд». Гэтая праца стала першым асабістым выданнем таленавітай дзяўчыны. Дагэтуль у 2013 годзе выйшаў сумесны зборнік з Віктарам Кажурам, былым настаўнікам паэткі – «Гэта ўсё – Радзіма наша» (загадкі, паэтычныя апрацоўкі легенд Вілейшчыны, дзіцячыя творы). У 2016 годзе – зборнік вершаў і паэтычных перакладаў «Я яго адпускаю з Табой» (г. Таганрог, Расія), дзе змешчаны вершы Бажэны і пераклады вершаў расійскай паэткі Таццяны Чарновай на беларускую мову.

IMG_7020

Паэтка прызналася, што з дзяцінства вельмі любіла чытаць, і таму пісаць вершы яна пачала яшчэ ў пачатковай школе.

– У нас дома вялікая бібліятэка мастацкай літаратуры. Памятаю, што прыходзіла да бацькоў і пыталася, якую кнігу прачытаць наступнай. І чытала заўсёды некалькі кніг адначасова, мне так было цікавей. Не магу сказаць, што сярод іх была менавіта паэзія, усё ж больш прозы, аднак і вершы таксама любіла.

Яшчэ студэнткай філалагічнага факультэта БДУ Бажэна займалася сімвалічнай вобразнасцю ў старажытнай беларускай і балгарскай жыційнай літаратуры. Менавіта гэта і прымусіла яе пры падрыхтоўцы зборніка вершаў «Самасць» звярнуцца да сімвалічнай вобразнасці, а асабліва да сімволікі лічбаў.

IMG_6963

– Існуе такі псіхалагічна даказаны факт, што любы наш боль, як фізічны так і псіхічны, доўжыцца не больш за 12 хвілін, а ўсё, што маем далей – тое, што мы самі сабе надумалі. Таму я ўзяла адваротную лічбе «12» лічбу «21» і паклала ў аснову зборніка, які складаецца з 21 верша ў кожнай з трох частак. І ў кожную з гэтых частак я паспрабавала ўкласці ўсё тое, што жыло ў душы, – кажа аўтарка. – Я ўпэўнена, што такое паняцце, як «беларускасць», патрэбна сцвярджаць як стан душы, таму і нарадзіўся гэты зборнік, у якім з нашымі нацыянальнымі арнаментамі, з нашымі беларускімі словамі я нясу тое, чым бы мне хацелася падзяліцца з чытачамі. «Самасць» – гэта нешта, што дае нам магчымасць усведамляць сябе ў гэтым свеце, разумець сябе і быць сабой: сабой як прадстаўніком нацыі, чалавекам, спецыялістам ці проста кім заўгодна. Але галоўнае – быць сабой. Таму і «самасць».

IMG_7050

Віктар Кажура, былы настаўнік Бажэны Мацюк, а таксама рэдактар яе першага асабістага зборніка «Самасць», выказаў упэўненасць, што гэта далека не апошні зборнік яго таленавітай вучаніцы.

– З Бажэнай у творчым тандэме мы працуем вельмі даўно. Яшчэ будучы школьніцай, яна разам са мною падрыхтавала кніжку «Гэта ўсё – Радзіма наша». А зборнік «Самасць» – гэта не проста вершы, гэта споведзь распятай душы, але не расчараванай, не зламанай. Бажэне спатрэбілася шмат смеласці, каб праз вершы адкрыць вам сваё жыццё, паказаць яго без прыкрас: там, дзе яно ёсць з узлётамі і падзеннямі. Кожны, хто прачытае вершы Бажэны Мацюк, здзівіцца ранняй мудрасці і глыбіні светаўспрымання паэткі. З кожным часам яе талент толькі сталее, а творчасць становіцца больш прафесійнай.

IMG_7055

У дзень прэзентацыі таксама прыйшлі павіншаваць таленавітую паэтку з важнай падзеяй у творчым жыцці яе сям’я, супрацоўкі роднай гімназіі №2, супрацоўнікі бібліятэчнай сістэмы, а таксама госці з Мінска: Таццяна Якаўлевіч, галоўны спецыяліст Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Ірына Карнаухава, кіраўнік народнага клуба паэтаў і кампазітараў Мінскай вобласці «Жывіца». Слухачамі першага асабістага зборніка Бажэны сталі і Васіль Кісель (на той час дырэктар гімназіі №2 г. Вілейкі), Таццяна Захарыч (дырэктар цэнтра эстэтычнага выхавання, мастацкі кіраўнік народнага калектыву аўтарскай песні «Элегія», Клаўдзія Дубовік, вілейская паэтка, а таксама жыхары горада.

У час прэзентацыі прысутныя пачулі ў выкананні аўтара вершы «Пад тонкім алоўкам – хвіліны сустрэчы», «12 хвілін», «Нам», «Якое глупства – быць паэткай», «Я зноў пачну пісаць і слухаць», «Каханне і слёзы побач», а потым усе жадаючыя маглі атрымаць у падарунак ад паэткі новы зборнік з яе аўтографам і фота на памяць.

Кацярына КАРПІК.
Фота аўтара

Даведка: Паэтка Бажэна Мацюк нарадзілася ў Вілейцы ў 1991 годзе. У 2009 годзе скончыла гімназію №2 г. Вілейкі, а ў 2014-м – беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў ДУА»Гімназія №31 г. Мінска», потым вядучым рэдактарам Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці. Зараз працуе намеснікам старшыні Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». У 2016 годзе атрымала ступень магістра філалагічных навук у БДУ. Друкавалася ў газетах «Раніца», «Переходный возраст», «Мінская праўда», «Звязда», газеце «Літаратура і мастацтва», часопісах «Бярозка», «Маладосць» і «Адукацыя Міншчыны». Бажэна Мацюк тройчы стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі.


Написать комментарий

НОВОСТИ

Пьяный 18-летний водитель не уступил дорогу пожарной машине. Произошло столкновение

Автомобиль «Евроторга» в Вилейском районе занесло на дороге и выбросило в кювет

На пл.Свободы произошло ДТП с участием 3-х автомобилей

На перекрёстке столкнулись два автомобиля в Вилейском районе

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • На пл.Свободы произошло ДТП с участием 3-х автомобилей - 11 декабря 2017 (686)
  • Пьяный 18-летний водитель не уступил дорогу пожарной машине. Произошло столкновение - 11 декабря 2017 (677)
  • Автомобиль "Евроторга" в Вилейском районе занесло на дороге и выбросило в кювет - 11 декабря 2017 (351)
  • Предновогодний обзор "ШП": Куда пойти с ребенком? - 11 декабря 2017 (188)
  • Рыбак на берегу Вилии возле "Стройдеталей" обнаружил тело утонувшего мужчины - 11 декабря 2017 (175)
  • У любого жителя Вилейки есть возможность стать Дедом Морозом - 11 декабря 2017 (159)
  • У баявой гатоўнасці - 11 декабря 2017 (25)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Предновогодний обзор «ШП»: Куда пойти с ребенком?

    Рыбак на берегу Вилии возле «Стройдеталей» обнаружил тело утонувшего мужчины

    Пьяный 18-летний водитель не уступил дорогу пожарной машине. Произошло столкновение

    У баявой гатоўнасці

    Автомобиль «Евроторга» в Вилейском районе занесло на дороге и выбросило в кювет

    У любого жителя Вилейки есть возможность стать Дедом Морозом

    На пл.Свободы произошло ДТП с участием 3-х автомобилей

    На перекрёстке столкнулись два автомобиля в Вилейском районе

    В деревне Речки Вилейского района после службы горела церковь

    В прокуратуре Минской области состоялось совещание Минского областного объединения профсоюзов и прокуратуры Минской области

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.