Вілейскія казакі на «Славянскім базары-2017»

XXVI Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» стаў самай яскравай культурнай падзеяй гэтага лета. І хаця, 17 ліпеня ў Летнім амфітэатры адгучалі фанфары ўрачыстага закрыцця фестывалю, апошнія акорды яшчэ адбываліся і сення, у рамках дадатковых мерапрыемстваў «Славянскага базара». У гэтым годзе ўдзел у фестывалі ўзяло каля 5 тысяч гасцей і ўдзельнікаў з розных краін свету.

2

Падчас фестывалю кожны куток горада над Дзвіной дыхае творчасцю і крэатывам. Не выключэннем стаў і 2017 год, калі ў старой частцы Віцебска можна было сустрэць каго заўгодна – ад заваёўніка мораў Джэка Вераб’я да… казакаў, якія прадстаўлялі наш раён, у асобе калектыву казацкай песні Вілейскага Палаца культуры «Вілея казацкая». Год за годам прадстаўнікі Вілейшчыны паспяхова прэзентуюць патэнцыял нашай зямлі ў гэтым творчым спаборніцтве. Вось і сёлетні фестываль не стаў выключэннем – свой талент і майстэрства прадстаўлялі маладзёжны танцавальны калектыў і больш масціты ансамбль. «Вілея казацкая» дала два канцэрты на цэнтральнай гарадской сцэне на плошчы Свабоды.

– Гэта сапраўднае маштабнае маляўнічае дзейства, – у адзін голас сцвярджаюць кіраўнікі ансамбля Марына і Андрэй Дударчыкі. – Віцебск напоўнены стыхіяй культуры. Паўсюль арт-пляцоўкі, бяскрайні горад майстроў і, канешне, кожны куток горада дыхае культурнымі падзеямі.

– Мы прадставілі дзве праграмы на гарадской сцэне, вакол якой было каля паўтары тысячы чалавек, – распавядае Андрэй Дударчык. – Яшчэ на пачатку выступлення, калі мы ў казацкіх касцюмах ішлі да сцэны, дзясяткі чалавек прыпынялі нас і рабілі фота на памяць, сярод якіх было і шмат замежных гасцей. Выступалі мы па запрашэнні Віцебскага аблвыканкама, як прадстаўнікі Мінскай аб’яднанай казацкай акругі. Пасля выступлення да нас падышлі прадстаўнікі Галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама і выказалі шчырыя словы падзякі і нашаму калектыву, і адміністрацыі вілейскага раёна, якая прадставіла ўсе магчымасці для дастаўкі і арганізацыі выступлення нашага калектыва на “Славянскім базары”. Да гэтых слоў мы таксама далучаемся, бо мелі бліскучую магчымасць прэзентаваць наш раён на такога ўзроўню міжнародным конкурсе. На фестывалі мы таксама атрымалі запрашэнне ад нашых суседзяў на выступленне на Глыбоцкім «Вішнёвы фэсце». Адным словам, ад удзелу і выступлення засталіся толькі станоўчыя ўражанні.

Будзем спадзявацца, што вілейскія артысты таксама пакінулі незабыўныя ўражанні ад сваёй творчасці ў жыхароў і гасцей паўночнай сталіцы Беларусі. Жадаем і надалей «Вілеі казацкай» поспеху і творчага запалу!

Сяргей ГАНЧАР.
Фота прадстаўлена Андрэем Дударчыкам


Написать комментарий

НОВОСТИ

Оранжевый уровень опасности объявлен в Беларуси 24 февраля из-за сильных морозов

Итоги выборов депутатов в Вилейский районный Совет депутатов двадцать восьмого созыва

Минус 25 зафиксировали сегодня в Вилейском районе

С 1 марта в большинстве регионов Беларуси вводится запрет на лов щуки

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Минус 25 зафиксировали сегодня в Вилейском районе - 23 февраля 2018 (289)
  • Вілейскія кірмашы: раней на гадавы кірмаш прыбывала да трох тысяч чалавек - 23 февраля 2018 (161)
  • ГАИ в первый день акции «Ребёнок – главный пассажир» выявила 9 нарушений в Вилейке - 23 февраля 2018 (128)
  • Итоги выборов депутатов в Вилейский районный Совет депутатов двадцать восьмого созыва - 23 февраля 2018 (125)
  • У Вілейскім музеі адбылося адкрыццё выставы ўнікальных фотаздымкаў шляхецкага роду Бароўскіх - 24 февраля 2018 (95)
  • С 1 марта в большинстве регионов Беларуси вводится запрет на лов щуки - 23 февраля 2018 (87)
  • В вилейской гимназии №2 прошла встреча "Дорогами необъявленных войн" - 23 февраля 2018 (76)
  • Оранжевый уровень опасности объявлен в Беларуси 24 февраля из-за сильных морозов - 23 февраля 2018 (74)
  • Когда в палатке не один, а... с молчаливым "гостем" - 23 февраля 2018 (57)
  • Каждый уважающий себя мужчина должен отслужить - 23 февраля 2018 (40)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    У Вілейскім музеі адбылося адкрыццё выставы ўнікальных фотаздымкаў шляхецкага роду Бароўскіх

    ГАИ в первый день акции «Ребёнок – главный пассажир» выявила 9 нарушений в Вилейке

    Оранжевый уровень опасности объявлен в Беларуси 24 февраля из-за сильных морозов

    Вілейскія кірмашы: раней на гадавы кірмаш прыбывала да трох тысяч чалавек

    27 февраля личный прием граждан и представителей юридических лиц проведет начальник землеустроительной службы Минского облисполкома ШИМУК Сергей Петрович

    Итоги выборов депутатов в Вилейский районный Совет депутатов двадцать восьмого созыва

    Аб выніках выбараў дэпутатаў Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання

    У рамках тыдня роднай мовы

    Когда в палатке не один, а… с молчаливым «гостем»

    В вилейской гимназии №2 прошла встреча «Дорогами необъявленных войн»

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.