Вілейка развівае веларух

Развіццё сучаснага горада немагчыма без інвестыцый ў будучае, а асабліва ў экалогію. Наш горад на працягу дзесяцігоддзяў лічыўся самым зялёным, а значыць, самым экалагічнабяспечным. Такую рэпутацыю мы павінны падтрымліваць і зараз, каб нашы нашчадкі змаглі сказаць, што іх папярэднікі пакінулі ў спадчыну выдатнае месца для жыцця, стварэння сям’і, а самае галоўнае – бяспечнае для дзяцей.

IMG_8612

Рабіць сёння так, каб заўтра было не сорамна – такі прынцып у актыўнай часткі мясцовай супольнасці, што аб’ядноўваюцца пад прыгожай і загадкавай абрэвіятурай грамадскага аб’яднання «ЗОВіК». Калі задумацца, што можа азначаць гэта назва, не абавязкова ведаць той сэнс, які ўкладалі яго стваральнікі. Гэта можа быць і «зоў» наперад, да гарманічнай будучыні, калі і экалогія, і эканоміка, і сацыяльная сфера будуць развівацца ўзаемна,дапаўняючы адна адну. Гэта могуць быць і «заўзятыя аптымісты Вілейшчыны», што наперакор усім выпрабаванням і меркаванням мараць зрабіць свой горад і раён самымі лепшымі не толькі сярод гарадоў і раёнаў Беларусі, а можа, нават, і Еўропы. Разважаць можна бясконца, але справы гэтага грамадскага аб’яднання, якое ўдала спалучае тандэм “мясцовая супольнасць – раённая ўлада”, гавораць самі за сябе.

IMG_8600

Вось і наступны праект, што пачало рэалізоўваць грамадскае аб’яднанне «ЗОВіК», сваім пачынам накіраваны на нашу будучыню.

– Развіваць веларух у горадзе, каб зменшыць шкодныя выкіды ў паветра ад усё больш нарастаючай колькасці аўтамабіляў, трэба пачынаць з выхавання маладога пакалення, – распавяла нам старшыня праўлення ГА “ЗОВіК” Таццяна Цітуленка. –  І калі мы можам замаўляць новыя веласіпеды, рабіць пэўныя крокі па напрацоўванні пашыранай сеткі веласцежак, выкройваючы грошы ў бюджэце, ці перамагаючы ў розных конкурсах і грантах – гэта добра. Але прывіць культуру веларуху, даць якасныя веды па бяспечнаму ваджэнню веласіпеда мы павінны з маленства. Вось і новая веласцежка ў Ніжнім парку, якая з’явілася не так даўно і яшчэ павінна набыць свой завершаны выгляд за кошт усталявання паабапал яе лавак, сметніц, велапарковак і нанясення разметкі – гэта новы праект грамадскага аб’яднання па садзейнічанні ўстойліваму развіццю Вілейскага рэгіёну «ЗОВіК», які рэалізуецца ў рамках ініцыятывы «Веларух – клопат пра сябе і навакольных» у рамках праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН). Сума фінансавання з боку Еўрапейскага Саюза складае 24836 еўра.

IMG_8596

На першы погляд, сума не малая, і многія заўзятыя крытыкі скажуць: лепш заасфальтавалі б вуліцу ў пэўным мікрараёне. І тут ёсць доля праўды, але трэба разумець, што асфальтаванне вуліц – праца бюджэтных арганізацый і пэўны артыкул выдаткаў бюджэту. А гэта ініцыятыва мясцовых людзей, якія вырашылі, што ім патрэбны бяспечны адрэзак добрай веласцежкі, каб прыйсці сюды з дзецьмі, унукамі і павучыць іх яздзе на веласіпедзе. Такой тэрыторыяй і быў выбраны Ніжні парк, дзе закаталі каля кіламетра веласцежкі. Тут можна будзе больш бяспечна, чым у гарадской рысе, навучаць дзяцей, адточваць майстэрства моладзі і, магчыма, упершыню сесці на веласіпед у сталым узросце. Дарэчы, апошняй катэгорыі віляйчан можна будзе гэта зрабіць на трохколавых дарослых веласіпедах, якія бясплатна на пэўны час можна будзе ўзяць у цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і што набываюцца ў рамках ініцыятывы.

Праект, у першую чаргу, робіць стаўку на патрэбы грамадзян, якія выказалі свае пажаданні, па-другое, разлічаны на тое, што гэтыя гараджане зробяць самі пэўны ўклад у рэалізацыю дадзенай ініцыятывы – у выглядзе валанцёрскай працы, правядзенне пэўных работ па дабраўпарадкаванні, арганізацыі тлумачальнай размовы з падлеткамі па бяспецы веларуху і многае іншае. Так, і ў мінулыя тыдні валанцёры і прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «ЗОВіК»  (на фота) не адзін дзень шчыравалі на абуладкаванні веласцежкі, прыбіранні смецця вакол яе і стварэнні пляцовак для ўсталявання лавак, сметніц і велапарковак. Разам з імі працавалі і маладыя аматары веларуху, якія таксама могуць лічыцца валанцёрамі, і іх унёсак у агульную справу будзе залічаны кіраўнікамі ініцыятывы.

Першы этап завершаны, наперадзе яшчэ шмат працы, каб і Ніжні парк з набярэжнай Віліі,а разам з тым і наш горад стаў больш утульным і прывабным як для дзяцей, моладзі, так і дарослага, і сталага пакалення. А гэта ўсё у нашых з вамі руках.

Сяргей ГАНЧАР.

Фота аўтара


Написать комментарий

НОВОСТИ

ФОТОФАКТ. На Центральной площади идёт установка главной ёлки города

Идет сбор средств на восстановление храма Святого Духа деревни Речки Вилейского района

Вилейчанка – лауреат польского конкурса новогодних открыток

Вилейчанка стала лауреатом III степени в IV открытом конкурсе молодых исполнителей «Беларускія таленты — 2017»

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • История вилейчанки, которая живет на полуострове Истрия - 12 декабря 2017 (822)
  • ФОТОФАКТ. На Центральной площади идёт установка главной ёлки города - 13 декабря 2017 (353)
  • Вилейчанка стала лауреатом III степени в IV открытом конкурсе молодых исполнителей «Беларускія таленты - 2017» - 12 декабря 2017 (339)
  • Свадебная арка, наряды и голуби. Как украшают сцену Дворца культуры к музыкальному шоу «Свадебный переполох» (Фото) - 12 декабря 2017 (286)
  • Идет сбор средств на восстановление храма Святого Духа деревни Речки Вилейского района - 13 декабря 2017 (277)
  • На автодороге Минск-Молодечно-Нарочь будет ограничено движение - 13 декабря 2017 (237)
  • Житель Вилейского района получил не совсем обычное письмо - 12 декабря 2017 (199)
  • Вилейчанка – лауреат польского конкурса новогодних открыток - 13 декабря 2017 (169)
  • В декабре вновь выберут лучшее новогоднее оформление фасадов зданий и не только - 12 декабря 2017 (158)
  • "Ёлка желаний": уже есть первые "волшебники" - 13 декабря 2017 (119)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Молодечненским РОВД разыскиваются две девушки. Близкие очень волнуются за их судьбу

    II Съезд ученых Беларуси

    «Ёлка желаний»: уже есть первые «волшебники»

    До сотни «падающих звезд» в час: сегодня ночью белорусы могут наблюдать мощный звездопад

    На автодороге Минск-Молодечно-Нарочь будет ограничено движение

    ФОТОФАКТ. На Центральной площади идёт установка главной ёлки города

    Идет сбор средств на восстановление храма Святого Духа деревни Речки Вилейского района

    Вилейчанка – лауреат польского конкурса новогодних открыток

    Вилейчанка стала лауреатом III степени в IV открытом конкурсе молодых исполнителей «Беларускія таленты — 2017»

    На тэрыторыі Вілейскага раёна прайшоў I этап Рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!»

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.