Распачалася ўборка ячменю

Калі сказаць камусьці з жыхароў Іжаншчыны пра поле, дзе некалі быў «армянскі завод», кожны з іх зразумее, што размова ідзе пра палетак за Каралеўцамі. Тут у мінулую нядзелю распачалася ўборка ячменю. День выдаўся сонечны, і зрабіць паспелі нямала. У панядзелак, калі мы прыехалі на поле, тут кіпела работа: паважна хадзілі ад краю да краю камбайны, прэсавалася і вывозілася на подсцілку жывёле салома, а ўбранае поле, дзе толькі нядаўна быў ячмень, заворвалася – рыхтавалася пад рапс, які тут будуць сеяць, папярэдне ўдобрыўшы глебу фосфарнымі ўгнаеннямі.
– Вось управімся тут і – на ўрочышча Жданоўкі, – падзяліўся планамі галоўны аграном гаспадаркі Леанід Холад. – Убралі палову рапсу, з нядзелі вось і за ячмень узяліся. Трэба выкарыстоўваць кожную пагодлівую гадзіну. Надвор’е самі бачыце якое – на два тыдні адтэрмінаваўся пачатак уборкі. Гэта ж калі такое было, каб у пачатку жніўня даводзілася рапс убіраць…

IMG_8963

У гэтым годзе ў «Чурлёнах» зерневымі занята крыху болей за дзве тысячы гектараў, з іх 450 – ячменю, 400 – жыта, 200 – пшаніцы і столькі ж аўса, больш за 57 – трыцікале, 345 – рапсу. Загаварылі пра неспрыяльны халаднавата-мокры год, на што Леанід Паўлавіч заўважыў:
– А ўсё ж сёлета на гэтым полі ў нас ячмень крыху лепшы, чым у мінулым годзе, – па 35 цэнтнераў з гектара пакуль маем. Летась жа была іншая праблема – засуха, таму ўраджайнасць атрымалі не такую, якой хацелася.
За гады працы, адзначыў Леанід Холад, жніво праходзіла для вяскоўцаў пры розных кліматычных умовах, ды хлебаробы навучыліся падладжвацца пад іх дзеля самай галоўнай мэты – сабраць вырашчанае ў тэрмін і з найменшымі затратамі. Вось і экіпажы двух «Донаў-1500», што працавалі на полі, шчыравалі з усведамленнем гэтага. Міхаіл Кабак з сынам Андрэем, Пётр Крывіцкі з напарнікам Антонам Басам – яны неаднаразова былі і не раз яшчэ стануць героямі газетных публікацый. Сціплыя і нешматслоўныя, камбайнеры не з вялікай ахвотай пускаюцца ў гэты гарачы час у размовы. Ды, калі шчыра, іх разумееш і не стараешся адрываць ад важнай справы, калі кожная сонечная і сухая гадзіна мае асабліва высокую цану.
– Прасуюць салому Міхаіл Пашкевіч і Мікалай Місюль, – паказваў на працуючую далей тэхніку Леанід Холад. – Звозіць салому Аляксандр Манчак, а арэ Міхаіл Ганчароў.

IMG_8967
Між тым, нашаму фотакарэспандэнту пашчасціла на хвілінку перапыніць працэс і зрабіць фота Пятра Крывіцкага і Антона Баса (на здымку). І сапраўды, усяго толькі на хвілінку, бо заклапочаныя позіркі хлебаробаў былі скіраваны туды, дзе над лесам пагрозліва сінела. Няўжо ж, падумалася, не прастаіць дзень без дажджу… Ён пайшоў, калі мы ўжо даехалі да горада. І падумалася пра вяскоўцаў і іх вялікую справу, якой перашкодзіла непагода. Эх, выпрабоўвае іх прырода, выпрабоўвае… Ды толькі выбіць з каляіны працавітых людзей не атрымаецца – дзея пад назваю «жніво» разварочваецца і набірае тэмпы.
Ірына БУДЗЬКО. Фота Аляксея КАМІНСКАГА


Написать комментарий

НОВОСТИ

Проводится отбор кандидатов для поступления в Академию МВД Республики Беларусь

Жители Вилейки 20 октября смогут бесплатно измерить давление на семи площадках города

Мужчина без прав гонял на скутере по деревне в Вилейском районе и наехал на авто

Вилейчанин украл ящик с пожертвованиями на «козий» мостик

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (18 октября – 29 октября) - 17 Октябрь 2017 (1538)
  • Помочь лайком 3-летней Саше из агр. Шиловичи с диагнозом ДЦП может каждый - 17 Октябрь 2017 (1085)
  • Накануне Дня матери две вилейчанки стали мамами - 17 Октябрь 2017 (851)
  • Вилейчанин украл ящик с пожертвованиями на "козий" мостик - 17 Октябрь 2017 (481)
  • Мужчина без прав гонял на скутере по деревне в Вилейском районе и наехал на авто - 17 Октябрь 2017 (295)
  • Снимки, на которых удалось запечатлеть всю палитру осени в Вилейке - 18 Октябрь 2017 (273)
  • Сотрудники ГАИ в Вилейке проверят – носят ли пешеходы и велосипедисты фликеры - 17 Октябрь 2017 (190)
  • Жители Вилейки 20 октября смогут бесплатно измерить давление на семи площадках города - 18 Октябрь 2017 (130)
  • Проводится отбор кандидатов для поступления в Академию МВД Республики Беларусь - 18 Октябрь 2017 (103)
  • В Вилейке якобы отключилось электричество. В рамках учений спасатели тестируют возможности раздела МЧС «Помощь рядом» «Сообщить о проблеме» - 18 Октябрь 2017 (63)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Вилейский колледж получил сертификат Евросоюза на ведение экологически чистого земледелия

    Белорусские медики поделились с иностранными коллегами опытом установки слуховых имплантов

    26 октября – премьера фильма «Матильда» 2D

    Мужчина украл велосипед на ж/д ст. «Беларусь» и на поезде уехал в сторону Молодечно. Милиция просит помощи

    Составлен рейтинг 20 самых раздражающих типов людей. А вы в списке?

    В Вилейке якобы отключилось электричество. В рамках учений спасатели тестируют возможности раздела МЧС «Помощь рядом» «Сообщить о проблеме»

    Проводится отбор кандидатов для поступления в Академию МВД Республики Беларусь

    В круглосуточном режиме работает республиканская горячая линия для несовершеннолетних, попавших в кризисную ситуацию

    Жители Вилейки 20 октября смогут бесплатно измерить давление на семи площадках города

    Снимки, на которых удалось запечатлеть всю палитру осени в Вилейке

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ Яндекс.Метрика