На любанскай зямлі зажынкі

Сапраўдным святам сталі на любанскай зямлі зажынкі, якія прайшлі ў мінулую суботу на полі непадалёк ад Снежкава. Тут сабраліся галоўныя героі жніва – кіраўніцтва і камбайнеры ААТ «Новая Любанія», самадзейныя артысты і ўсе тыя,  каму неабыякавыя клопаты хлебаробаў. Кожны ўсведамляў, што ўсё зерне, сабранае своечасова і без страт, некалі ляжа караваем на нашым агульным стале. А ўжо якой важкасці будзе той каравай, залежыла і залежыць ад іх, людзей нялёгкай, але высакароднай прафесіі. Ім усім юныя любанцы, удзельнікі фальклорнага ансамбля «Дзіва» пад кіраўніцтвам Наталлі Дзік, уручылі кветкі і музычныя віншаванні.

DSCF7665(1) DSCF7588(1) DSCF7591(1) DSCF7593(1) DSCF7603(1) DSCF7618(1) DSCF7621(1) DSCF7632(1) DSCF7638(1) DSCF7654(1)

Ад душы выступіла агітбрыгада ў складзе загадчыка Любанскага сельскага ДК Юрыя Касцюкевіча, вілейскіх артыстаў Марыны Заяц, Ігара Петуха і Аляксея Камінскага. Гэта яны стварылі людзям святочны настрой, зарадзілі аптымізмам і ўпэўненасцю ў сваіх сілах.

Хлебаробы з адказнасцю ішлі да жніўнай пары: апрацоўвалі-ўгнойвалі глебу, сеялі адборнае зерне, даглядалі-песцілі збажыну, аж пакуль не прыйшла пара яе ўбіраць. Гэтым часам рыхтавалася тэхніка, рабілася ўсё для таго, каб камбайнеры не трацілі ў гарачы час ніводнай хвіліны.
Пра ўсё гэта гаварылася на свяце. І словы асаблівай падзякі былі ў адрас кіраўніцтва, на плячах якога нялёгкія клопаты. Нездарма ж у народзе кажуць, што гаспадарку весці – не лапці плесці. У «Новай Любаніі» зараз новы дырэктар – Арцём Віннік, які і сказаў добрыя словы ў адрас хлебаробаў, даючы старт важнай справе. Па добрай традыцыі яму быў уручаны сноп спелага жыта, які дырэктар падкінуў высока ўгору, а ўсе прысутныя загадалі тры жаданні. Якія? Здагадацца няцяжка: каб спрыяла надвор’е, не падводзіла тэхніка і ўсё, да каласочка, убралася. Што ж, няхай задуманае збываецца.
Здаўна ў быце беларускіх сялян быў звычай у час зажынак частавацца духмяным хлебам. Гэта прадвяшчала багаты ўраджай. Вось і зараз любанскія хлебаробы з задавальненнем паспыталі смачнага каравая, якім усіх пачаставаў камбайнер Дзмітрый Кізік. І гучалі цёплыя песні…
Думаю, ніхто не стане аспрэчваць таго, што адной з галоўных фігур у сельскай гаспадарцы з’яўляецца аграном. Ён і араты, і сейбіт, і тэхнолаг. У «Новай Любаніі» галоўны аграном таксама малады і ініцыятыўны – Іван Дземянкоў. Гэта яму быў уручаны святочны вянок, а дзіцячы фальклорны гурт павіншаваў яго песняй «А ў нашага пана зажыначкі рана». Віншаванні з юбілеем атрымаў і загадчык гаража гаспадаркі Генадзь Хітрык.
Яшчэ адзін надзвычайна важны момант зажынак – просьба аб Божым благаслаўленні вялікай і надзвычай адказнай справы. Настаяцель Куранецкага храма айцец Аляксандр адслужыў на полі малебен, які стане дапамогай у напружанай працы.
Дабра і шчасця вам, зямныя людзі!
Майстры жыцця, работнікі зямлі!
Няхай удача з вамі ў дружбе будзе,
Хай працы вашай будзе плён вялік!
Прагучалі гэтыя словы-пажаданні, і вось – галоўны момант свята: дырэктар дае старт камбайнам, адпраўляючы іх у поле. Да рапсу, які ўбраны ў гаспадарцы з трохсот гектараў, далучаецца яравы ячмень, а на чарзе – жыта… Працоўныя будні працягваюцца.
Ірына БУДЗЬКО.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА


Написать комментарий

НОВОСТИ

Проводится отбор кандидатов для поступления в Академию МВД Республики Беларусь

Жители Вилейки 20 октября смогут бесплатно измерить давление на семи площадках города

Мужчина без прав гонял на скутере по деревне в Вилейском районе и наехал на авто

Вилейчанин украл ящик с пожертвованиями на «козий» мостик

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (18 октября – 29 октября) - 17 Октябрь 2017 (1538)
  • Помочь лайком 3-летней Саше из агр. Шиловичи с диагнозом ДЦП может каждый - 17 Октябрь 2017 (1085)
  • Накануне Дня матери две вилейчанки стали мамами - 17 Октябрь 2017 (851)
  • Вилейчанин украл ящик с пожертвованиями на "козий" мостик - 17 Октябрь 2017 (481)
  • Мужчина без прав гонял на скутере по деревне в Вилейском районе и наехал на авто - 17 Октябрь 2017 (295)
  • Снимки, на которых удалось запечатлеть всю палитру осени в Вилейке - 18 Октябрь 2017 (273)
  • Сотрудники ГАИ в Вилейке проверят – носят ли пешеходы и велосипедисты фликеры - 17 Октябрь 2017 (190)
  • Жители Вилейки 20 октября смогут бесплатно измерить давление на семи площадках города - 18 Октябрь 2017 (130)
  • Проводится отбор кандидатов для поступления в Академию МВД Республики Беларусь - 18 Октябрь 2017 (103)
  • В Вилейке якобы отключилось электричество. В рамках учений спасатели тестируют возможности раздела МЧС «Помощь рядом» «Сообщить о проблеме» - 18 Октябрь 2017 (63)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Вилейский колледж получил сертификат Евросоюза на ведение экологически чистого земледелия

    Белорусские медики поделились с иностранными коллегами опытом установки слуховых имплантов

    26 октября – премьера фильма «Матильда» 2D

    Мужчина украл велосипед на ж/д ст. «Беларусь» и на поезде уехал в сторону Молодечно. Милиция просит помощи

    Составлен рейтинг 20 самых раздражающих типов людей. А вы в списке?

    В Вилейке якобы отключилось электричество. В рамках учений спасатели тестируют возможности раздела МЧС «Помощь рядом» «Сообщить о проблеме»

    Проводится отбор кандидатов для поступления в Академию МВД Республики Беларусь

    В круглосуточном режиме работает республиканская горячая линия для несовершеннолетних, попавших в кризисную ситуацию

    Жители Вилейки 20 октября смогут бесплатно измерить давление на семи площадках города

    Снимки, на которых удалось запечатлеть всю палитру осени в Вилейке

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ Яндекс.Метрика