З працавітага роду Мецікаў

Дыскатэкі ў Крывым Сяле заўсёды былі добрыя, таму з’язджаліся на іх не толькі з навакольных вёсак, але і з Вілейкі. Вось і мая гераіня, пра сям’ю якой гаворка пойдзе ніжэй,  зусім юнай прыехала сюды з горада. Разам з сястрою выбраліся, каб адпачыць, патанцаваць пад добрую музыку. І так атрымалася,  што на яе, юную і крышку нават  разгубленую, звярнуў увагу мясцовы хлопец. Запала ў сэрца яму маладая прыгажуня. Недзе з паўгода сустракаліся, а  пасля ўжо сталі сям’ёй.

image (5) image image (3) image (4)

– І, здаецца, зусім нядаўна гэта было, і ўжо даўно – старэйшаму нашаму хутка чатырнаццаць споўніцца, – з усмешкай расказвае цяпер ужо мнагадзетная мама Надзея Мецік. – А пачыналі жыць тут, з мужавымі роднымі. Маладая я была, не разумела нічога ні ў жыцці, ні ў сельскай гаспадарцы. Вельмі дапамагалі мне і свякроў, і блізкія мужа. Памятаю, казу ўпершыню спрабавала падаіць – і ніяк. Тады сястра Андрэя прыйшла на дапамогу. Зараз аж смешна ўспамінаць… Цяпер я каго хочаш сама навучу.
Сям’я Мецікаў, куды прыйшла нявесткай Надзя, добра вядома ў раёне сваёй працавітасцю. І сама маці сямейства, Таццяна Мікалаеўна, – вядомая даярка, і дзяцей выгадавалі з мужам працавітых. Узяць, да прыкладу, Мікалая – перадавога механізатара, які не раз адзначаўся ў раёне як лепшы камбайнер.
– Мы з Андрэем спачатку не збіраліся жыць у вёсцы, – расказала Надзея. – Былі думкі замацавацца ў Вілейцы, жылі нават на маёй радзіме ў Порсе. Ды ўмовы для дзяцей былі не такімі, якіх хацелася б. Таму пераехалі да бацькоў Андрэя, муж уладкаваўся ў гаспадарку. Нам неўзабаве выдзелілі дом, дзе жывём яшчэ і зараз. Чаму яшчэ? Ды таму, што непадалёку ўзвялі свой дом – атрымалі льготу як мнагадзетная сям’я і пабудаваліся. Пачыналі ўзводзіць, калі ў нас яшчэ было чацвёра дзетак, а цяпер вось і пяты ёсць…
Алёша, Даніла, Уладзік, Цімоша і маленечкі Назар – гэта радасць і ўцеха бацькоў. Старэйшаму вось-вось споўніцца чатырнаццаць, таму ён ужо добры памочнік маме і тату. Так атрымалася, што ў сям’і няма дзяўчынак, таму хлопцы навучыліся і жаночым абавязкам. Калі трэба,і ў хаце прыбяруць, і з дзевяцімесячным Назарам управяцца, і ў агародзе навядуць парадак. А Даніла, якому споўнілася дзесяць гадоў, расце сапраўдным кулінарам – з задавальненнем завіхаецца на кухні, радуе блізкіх смачнымі шарлоткай ды каўрыжкай. Любяць хлопцы і тэхніку, таму не супраць разам з татам пакапацца ля машыны. А цяпер вось яшчэ занятак – ля новага дома тата ўзводзіць лазню, дык памочнікі яму, канешне ж, патрэбны.
– Добры будзе дом, прасторны, з выгодамі, – дзеліцца Надзя. – Усё добра, толькі вось каб участак большы, бо з нашай жыўнасцю будзе цеснавата.
А гаспадарка ў Мецікаў і сапраўды вялікая: дзве каровы, козы, парасяты, куры, качкі. Ды яшчэ і цялятка штогод на падворку. Да ўсяго гэтага, ёсць, як і ва ўсіх вяскоўцаў, агарод, «соткі». Толькі ўвіхайцеся, гаспадары, шчыруйце.
– А мы і не ўяўляем жыццё без гаспадаркі, – шчыра прызнаецца Надзея. – Яна вунь якая падтрымка для нашай сям’і! Узяць малако. Яго і сабе хапае, і на здачу, і знаёмым з Вілейкі. Нашы Бусінка з Красуляй смачнае даюць малако! Каровак, дарэчы, выгадавалі самі: Бусінку цялушкай нам падарыла мама (так цёпла, а не казённым «свякроў» называе Надзя мужаву маці), а ўжо пасля і Красулю гадавалі самі. Каб было лягчэй, набылі даільны апарат, што значна аблягчае ўпраўляцца. Андрэй з дзецьмі цяпер заняты нарыхтоўкай кармоў, што таксама не проста.
Мая суразмоўца расказвае пра свае гаспадарчыя справы і, слухаючы яе, нават здзіўляешся: гарадская дзяўчына, у якой нават не было сваякоў у вёсцы, а вунь як палюбіла сельскі ўклад жыцця… Напэўна ж, напачатку было нялёгка.
– Вядома ж, усё новае, нязвыклае, – пацвердзіла Надзея. – Спачатку ў гаспадарцы мяне прынялі паляводам. І ўжо значна пазней даверылі быць цялятніцай на сучаснай ферме. Цяляткі, яны як маленькія дзеткі – безабаронныя, ласкавыя… Пачысціць, падсцяліць, каб ім было суха і цёпла, напаіць – гэта асноўныя абавязкі цялятніцы. З задавальненнем дапамагалі мне ўпраўляцца родныя – муж з дзецьмі. Ведалі б вы, які ў нас на рабоце цудоўны калектыў! Вось і цяпер, хоць я ў дэкрэтным, не забываюць, звоняць, раяцца, запрашаюць на мерапрыемствы. Падрасце Назар, і я вярнуся толькі да сваіх, на цялятнік.
А пакуль, прызналася жанчына,у яе свой распарадак: пад’ём а палове пятай і звыклыя клопаты гаспадыні і мнагадзетнай мамы – тупанне ля скаціны ды ў агародзе, кухня, дзеці… У маленькага вунь ці не зубкі ідуць, стаў капрызіць ды патрабаваць да сябе большай увагі.
Расказваючы пра дзетак, Надзея не прамінула сказаць падзячныя словы дзяржаве за ільготы для мнагадзетных. Бясплатныя харчаванне для малыша, сняданкі ў школе для старэйшых, пуцёўкі ў санаторый, дзе хлопцы пабывалі мінулыя гады, ды і ільгота пры будаўніцтве жыцця – гэта вялікая падтрымка сямей, дзе падрастаюць дзеці. А ўжо ў астатнім, зазначыла жанчына, трэба старацца самім бацькам, здабываючы свой дабрабыт і на працы, і на ўласным падворку. Так яны і робяць.
Ірына БУДЗЬКО.
Фота з сямейнага альбома
сям’і МецІк


Написать комментарий

НОВОСТИ

Службу скорой помощи в Вилейке планируют обновить 2-мя автомобилями

На следующей неделе в Вилейке ожидается снег и даже метель

В Вилейском районе завели дело по факту фиктивного устройства на работу

В Вилейке с завтрашнего дня подорожает проезд в городском транспорте

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • В Вилейском районе завели дело по факту фиктивного устройства на работу - 20 Октябрь 2017 (612)
  • В Вилейке с завтрашнего дня подорожает проезд в городском транспорте - 20 Октябрь 2017 (581)
  • На следующей неделе в Вилейке ожидается снег и даже метель - 20 Октябрь 2017 (548)
  • Коммунальные услуги будут дорожать. Что ждет белорусов в 2018-м? - 19 Октябрь 2017 (513)
  • В детских садах открываются платные группы по выходным. Можно ли водить туда несадовского ребенка? - 20 Октябрь 2017 (311)
  • В Вилейке в "Белагропромбанке" появилась система электронной очереди и бесплатный wi-fi - 19 Октябрь 2017 (271)
  • В здании Дом быта днём у вилейчанина украли велосипед - 19 Октябрь 2017 (234)
  • Вилейский колледж получил сертификат Евросоюза на ведение экологически чистого земледелия - 19 Октябрь 2017 (216)
  • Пілігрымка з Вілейкі ў Фаціму адбылася на заканчэнне юбілейнага года фацімскіх аб’яўленняў - 19 Октябрь 2017 (211)
  • Под Молодечно раненый ножницами мужчина бежал навстречу скорой и попал под авто - 20 Октябрь 2017 (198)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Совершенствование и развитие ЖКХ Беларуси

    Ребёнок-пассажир-пешеход. ГАИ рассказала, когда происходит больше ДТП с детьми?

    В детских садах открываются платные группы по выходным. Можно ли водить туда несадовского ребенка?

    Обеспечены ли мы сегодня достаточным количеством топлива? Какие работы выполнены при подготовке к отопительному сезону?

    Уже на протяжении 30 лет они помогают людям не только освоить новые профессии, но и повышать квалификацию

    О делегировании полномочий

    В парке Молодечно состоялся областной праздник, посвященный дню рождения Белорусской молодежной общественной организации спасателей-пожарных

    Як сцвярджае гісторыя, у 1812 годзе ў маёнтку Стайкі прыпыняўся нанач імператар Напалеон, падчас свайго адступлення з Масквы

    26 октября приём граждан проведёт главный правовой инспектор труда Минской городской организации Белорусского профсоюза работников строительства и промышленности строительных материалов ДЕМИНСКАЯ Алла Игоревна по вопросам, касающимся разъяснений норм законодательства, регулирующих сферу трудовых и связанных с ними правонарушений

    Сегодня ночью белорусы смогут увидеть звездопад и загадать много желаний

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ Яндекс.Метрика