Віляйчанін на падворку ўсталяваў трохмятровы млын

Гэтае лета другакласніку адной са сталічных школ Цімуру запомніцца асабліва. Канікулы хлопчык праводзіў у бабулі з дзядулем Уладзіміра  Ірэнушавіча і Інэсы Мечыславаўны Гінтоўтаў, якія жывуць у Вілейцы. Не ў гарадской кватэры, а ў прыватным доме, на дагледжаным прысядзібным участку бавіў час хлопчык.

IMG_9566

– Нам з дзядулем было вельмі цікава, – падзяліўся Цімур. – Разам мы зрабілі прыгожы млын, лопасці якога круцяцца нават ад невялікага ветрыку.

Падвор’е Гінтоўтаў – сапраўдная выстава работ гаспадара-умельца. Тут жа знайшлі месца і рэчы, якімі некалі карысталіся нашы продкі: калаўрот; вялізны кош, дзе захоўвалі сала ды каўбасы; самаробны прас… На падворку стаіць прыгожая альтанка, зробленая дзедам для ўнукаў і дзяцей. У ёй добра пасядзець летнім спякотным днём. Вось і Цімур нярэдка бавіць тут час, чытаючы кніжкі. Прыгожымі і зручнымі атрымаліся ў дзядулі і самаробныя крэслы з драўляных чурбаноў, якія ён размясціў вакол самаробнага століка – тут зручна пасядзець і адпачыць.

IMG_9557

– Я шмат гадоў адпрацаваў вадзіцелем у «Сельгасхіміі». – расказаў Уладзімір Гінтоўт. – І дом гэты атрымаў ад арганізацыі. Праўда, многае ўжо ў ім перароблена ды адрамантавана.  Калісьці, калі трое нашых дзяцей былі школьнікамі ды студэнтамі, трымалі мы з жонкай і гаспадарку – трэба было гадаваць ды вучыць дзяцей. Цяпер на падворку толькі кот і сабачка. Жонка яшчэ працуе, а я ўжо два гады на пенсіі. Так  што ёсць ужо час для творчасці.

IMG_9559

Паставіць на падворышчы прыгожы млын, лопасці якога, як і належыць, круціліся б – гэта была іх, дзеда і ўнука, агульная задума. І ўзяліся за справу.  Разам з дзядулем шчыраваў на падворку Цімур – то малаток падасць, то цвік ці дошчачку якую. Недзе праз тры тыдні ўсё было гатова. Галоўны пункт плана на гэта лета быў выкананы. І зараз падворак Гінтоўтаў стаў яшчэ цікавейшым.

– Калі шчыра, дык гэта я не для прыгажосці рабіў, а дзеля яго, Цімура, і іншых унукаў, – падзяліўся дзядуля. – Хочацца, каб раслі яны працавітымі, а не лайдакамі. Ды і каб пра мінулае ведалі. Вось, дапусцім,  гэты камень для млына я прывёз са Стаек, адкуль родам жонка…. А вось той прас некалі вырабілі мае продкі-кавалі. І падкова на дзвярах мае цікавае мінулае. Усё гэта захоўваем, і ўнукі ведаюць гісторыю гэтых, здавалася б, простых рэчаў.

IMG_9563

Хлопчык з цікавасцю слухаў дзеда, ловячы кожнае яго слова. Было бачна, што іх аб’ядноўвае многае, і не толькі роднасць.

– Прыехаў Цімур на канікулы бледным, вядома ж, гарадское дзіця, – расказаў Уладзімір Ірэнушавіч. – А зараз глядзіце, які загарэлы! Мы з ім і на веласіпедзе катаемся, і па расе босымі ходзім. Карацей, загартоўваемся. Праўда, Цімур?

Хлопчык згодна кіўнуў і падаўся да іх агульнага з дзядулем дзецішча – млына. Якраз падзьмуў ветрык, і лопасці яго весела закруціліся.

Ірына БУДЗЬКО.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА


Написать комментарий

НОВОСТИ

Службу скорой помощи в Вилейке планируют обновить 2-мя автомобилями

На следующей неделе в Вилейке ожидается снег и даже метель

В Вилейском районе завели дело по факту фиктивного устройства на работу

В Вилейке с завтрашнего дня подорожает проезд в городском транспорте

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

ВСЕ НОВОСТИ

Совершенствование и развитие ЖКХ Беларуси

Ребёнок-пассажир-пешеход. ГАИ рассказала, когда происходит больше ДТП с детьми?

В детских садах открываются платные группы по выходным. Можно ли водить туда несадовского ребенка?

Обеспечены ли мы сегодня достаточным количеством топлива? Какие работы выполнены при подготовке к отопительному сезону?

Уже на протяжении 30 лет они помогают людям не только освоить новые профессии, но и повышать квалификацию

О делегировании полномочий

В парке Молодечно состоялся областной праздник, посвященный дню рождения Белорусской молодежной общественной организации спасателей-пожарных

Як сцвярджае гісторыя, у 1812 годзе ў маёнтку Стайкі прыпыняўся нанач імператар Напалеон, падчас свайго адступлення з Масквы

26 октября приём граждан проведёт главный правовой инспектор труда Минской городской организации Белорусского профсоюза работников строительства и промышленности строительных материалов ДЕМИНСКАЯ Алла Игоревна по вопросам, касающимся разъяснений норм законодательства, регулирующих сферу трудовых и связанных с ними правонарушений

Сегодня ночью белорусы смогут увидеть звездопад и загадать много желаний

РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ Яндекс.Метрика