Вілейка на фестывалі «Васільковы вянок”: замест ложкаў – спальныя мяшкі, замест газавай пліты – вогнішча

Замест ложкаў – спальныя мяшкі, замест газавай пліты – вогнішча, замест камп’ютараў – песні пад гітару. Менавіта ў такіх умовах моладзь Вілейшчыны жыла ў Любанскім раёне з 11 па 13 жніўня на моладзевым фестывалі «Васільковы вянок” актыву Мінскай абласной арганізацыі ГА “БРСМ”. Праўда, шкадаваць пра адсутнасць выгод цывілізацыі і сумаваць ім не было калі. Кожны дзень быў распісаны па хвілінах, каб прадэманстраваць свае спартыўныя дасягненні, весела правесці час і вызначыць самую актыўную каманду фестывалю. У складзе нашай каманды «Вілія» былі прадстаўнікі Вілейскага раённага аддзела па надзвычайным сітуацыям, ААА  «Новая Любанія», Вілейскага РЭС, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзела адукацыі, спорту і турызму, а таксама райкама БРСМ.

DSCF9161

Праграма фестывалю была насычанай і цікавай: творчыя конкурсы, спартыўныя спаборніцтвы, інтэлектуальны конкурс «Галоўныя думкі», конкурс «Гiмн фестывалю», конкурс прыгатавання страў «Родны смак» і іншыя.

DSCF9182

– Нам вельмі спадабаўся фестываль: перамена дзейнасці, новыя знаёмствы, цікавая праграма, вясёлыя конкурсы, – падзяліліся ўражаннямі вілейскія ўдзельнікі. – Мы праявілі свае акцёрскія здольнасці (хтосьці нават не здагадваўся пра свой талент), паказалі нядрэнную фізічную падрыхтоўку. Правесці час у добрай кампаніі на прыродзе – што можа быць лепшым? Агульная добрая справа ў момант аб’ядноўвае, робіць нас сябрамі, дае імпульс цікавым пачынанням. І мы ў чарговы раз паказалі, якая актыўная наша моладзь, творчая, улюбёная ў родны край.

DSCF9140

У спартыўнай частцы праграмы фестываля віляйчане занялі два прызавыя месцы. Іван Пагуда, Сямён Субач, Яўген Канапелька і Вольга Арловіч ў паласе перашкод сярод каманд-удзельніц занялі другое месца, уступіўшы толькі камандзе з Любаншчыны. А Дзяніс Несцяровіч у спаборніцтвах па рыбнай лоўлі “Багаты ўлоў” – трэцяе.

DSCF9192

– За адну гадзіну мне ўдалося злавіць тры кілаграмы рыбы, – падзяліўся Дзяніс. – Мне пашанцавала, не было зрываў, зачэпаў, сходаў, і часу я не страціў на перааснасцы. Лавілася выдатна, падкарміў, пачакаў, і вада пачала бурліць каля падкормкі, кручок цалкам хаваў у кансерваванай кукурузе і толькі паспяваў закідваць. Закінуў, пачакаў хвіліну, падсечка, і вывуджваеш.

DSCF9219

–Ва ўсіх конкурсах мы стараліся выступіць добра. І як вынік – 8-е агульнакаманднае месца, – падзяліўся ўдзельнік каманды Яўген Канапелька. – Дзякуй усім за аптымізм і гумар, волю да перамогі, згуртаванасць, праяўленыя на спартыўных і культурна-масавых этапах. Бо на турзлёце вельмі важна, каб каманда была дружнай і арганізаванай. А наша каманда аказалася менавіта такою. Яркімі і насычанымі сталі для мяне гэтыя тры дні фестывалю. Дзякуючы працы арганізатараў і суддзяў турслёт прайшоў на высокім узроўні і прынёс усім шмат станоўчых эмоцый.
–Фестываль «Васільковы вянок» пакінуў шмат уражанняў і эмоцый для нашай каманды, – адзначыў яшчэ адзін удзельнік вілейскай каманды Сямён Субач. – Я на такім злёце – упершыню. З першага дня фестывалю наша каманда пачала праяўляць актыўнасць: мы падтрымлівалі і хварэлі за іншыя каманды, танцавалі, зарадзіліся пазітывам і самае галоўнае – з’ядналіся.

DSCF9262

Найбольш пашансавала “Віліі” ў творчым конкурсе “Гімн фестывалю”. Тут Анастасія Чарняўская, Алена Руткевіч і Канстанцін Іваноў прынеслі камандзе першае месца.

DSCF9282

– Я не ўпершыню апынулася на такім турыстычным свяце, яно пакінула шмат прыемных успамінаў і ўражанняў, – адзначыла Анастасія Чарняўская, капітан каманды “Вілія” і першы сакратар РК ГА “БРСМ”. – Капітанская пасада – справа адказная, наладзіць каманду, падбадзёрыць. І сама з задавальненнем удзельнічала ў конкурсах. Наша каманда – дружная, згуртаваная, падтрымлівалі адзін аднаго ў спаборніцтвах. Вечарамі рыхтаваліся да конкурсаў, спявалі песні пад гітару, знаёміліся з суседзямі па палатачным гарадку, танцавалі. Тры дні праляцелі хутка, мы нават крыху пасумавалі, што ўсё скончылася. У наступным годзе абавязкова зноў пабываем на “Васільковым вянку”.

DSCF9316

Усяго ў фестывалі ў гэтым годзе прымалі ўдзел 13 каманд з усёй вобласці. У агульным заліку ўсіх спаборніцтваў перамогу раздзялілі каманды Клецкага і Мінскана раёнаў, трэцяе месца ў Салігорскага.

DSCF9325

Кацярына КАРПІК.
Фота прадстаўлена РК ГА “БРСМ”

DSCF9300


Написать комментарий

НОВОСТИ

Службу скорой помощи в Вилейке планируют обновить 2-мя автомобилями

На следующей неделе в Вилейке ожидается снег и даже метель

В Вилейском районе завели дело по факту фиктивного устройства на работу

В Вилейке с завтрашнего дня подорожает проезд в городском транспорте

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

ВСЕ НОВОСТИ

Совершенствование и развитие ЖКХ Беларуси

Ребёнок-пассажир-пешеход. ГАИ рассказала, когда происходит больше ДТП с детьми?

В детских садах открываются платные группы по выходным. Можно ли водить туда несадовского ребенка?

Обеспечены ли мы сегодня достаточным количеством топлива? Какие работы выполнены при подготовке к отопительному сезону?

Уже на протяжении 30 лет они помогают людям не только освоить новые профессии, но и повышать квалификацию

О делегировании полномочий

В парке Молодечно состоялся областной праздник, посвященный дню рождения Белорусской молодежной общественной организации спасателей-пожарных

Як сцвярджае гісторыя, у 1812 годзе ў маёнтку Стайкі прыпыняўся нанач імператар Напалеон, падчас свайго адступлення з Масквы

26 октября приём граждан проведёт главный правовой инспектор труда Минской городской организации Белорусского профсоюза работников строительства и промышленности строительных материалов ДЕМИНСКАЯ Алла Игоревна по вопросам, касающимся разъяснений норм законодательства, регулирующих сферу трудовых и связанных с ними правонарушений

Сегодня ночью белорусы смогут увидеть звездопад и загадать много желаний

РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ Яндекс.Метрика