Вадзіцель з Даўгінава першы перавёз тысячу тон збожжа

Што і казаць, прыемна кожнаму, калі яго праца цэніцца. Вось і вадзіцелю ААТ «Даўгінава» Дзмітрыю Рысіку імпанавала, што з першай перавезенай ім тысячай тон збожжа на днях яго ўрачыста павіншавалі. І не толькі кіраўніцтва гаспадаркі ды калегі, але і дэлегацыя з Вілейкі – старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Леанід Радзевіч, самадзейныя артысты.  Цёплыя словы, найлепшыя пажаданні, музычны падарункі – усё гэта надзвычайна прыемна. Слухаў Дзмітрый Віктаравіч, а ў думках міжволі вяртаўся ў мінулае…

DSCF8088

Ужо ў такім далёкім 1983-ім ён, учарашні салдацік, прыйшоў працаваць у родную гаспадарку. Маладому вадзіцелю даверылі тады новую машыну «ГАЗ», на якой ён і адпрацаваў 27 гадоў. Нельга падлічыць, колькі кіламетраў скалясіў на гэтай машыне Дзмітрый Віктаравіч, колькі грузаў перавёз! У тым ліку і збожжа, якога, здаралася,  на яго рахунку было і па 1700 тон. Што і казаць,  сумленную працу Рысіка заўсёды цанілі, адзначаючы яе  граматамі, падзячнымі лістамі, ганаровымі званнямі. Машыну сваю Дзмітрый заўсёды даглядаў і шанаваў. Таму і не падводзіла яна яго.

DSCF8089

На дваццацітонным «МАЗе» Рысік ужо восьмы год. І па добрай традыцыі, якая склалася за гады яго працы ў гаспадарцы, заўсёды ў лідарах. Вось і сёлета – таксама.

– Вясной вазіў зялёную масу, цяпер вось – збожжа, а пазней сілас пачнецца, – разважае Дзмітрый Віктаравіч. – І так год за годам. Зімой, праўда, крышку адпачнеш, сілы набярэшся. Я, дарэчы, люблю яе, зіму, ды каб марозная была… Мусіць, таму, што нарадзіўся ў лютым, маці расказвала, што мароз-траскун стаяў тады…

DSCF8093

Акрамя працоўных клопатаў, падзяліўся вадзіцель, ёсць у іх з жонкай Святланай Рыгораўнай вялікая гаспадарка (ужо адно тое, што на падворку дзве каровы, пра многае гаворыць), агарод, соткі.

– У пяць гадзін падымаемся – і па гаспадарцы, – падзяліўся Дзмітрый Віктаравіч. – Пакуль на працу, спіна, як кажуць, ужо мокрая. Увечары прыходжу позна, дык мая Рыгораўна ўжо стараецца сама ўправіцца.

Вельмі цёпла, з любоўю гаворыць мой суразмоўца пра сваю спадарожніцу жыцця, адзначаючы, што яму з ёй пашанцавала. І сыны, якія жывуць у гарадах, часта наведваюцца да бацькоў, дапамагаюць ва ўсіх справах. А калі ўсё разам робіцца ды з розумам, дык і ладзяцца справы.

Нашу кароткую размову перарвала звыклае – бункер камбайна напоўніўся збожжам.

– Выбачайце, – развёў рукамі Дзмітрый Віктаравіч,— я – загружацца. Можа, іншым разам болей паразмаўляем.

Упэўнена, што сустрэчы з перадавым вадзіцелем будуць і падставы для размоў –таксама. А пакуль – поспехаў вам усім, хлебаробы. Людзі самай высакароднай прафесіі.

Ірына БУДЗЬКО.
На здымку: падзячны ліст перадавому вадзіцелю ўручае Леанід Радзевіч.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА


Написать комментарий

НОВОСТИ

Жительница Вилейского района пошла доить корову и увидела, что горит сарай

Из общежития в Вилейке у пенсионера украли велосипед

Новая машина в Вилейском РОЧС. Именно она будет первой выезжать на все ЧС в районе

18 января можно будет обратиться за защитой прав и интересов по нарушениям в сфере предоставления услуг ЖКХ и в других сферах жизнедеятельности

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • В центре города в торгово-офисном здании "тушили" пожар - 17 января 2018 (1124)
  • А в чём виноваты дети? В деревне Ободовцы без отопления осталась многодетная семья. - 17 января 2018 (478)
  • Автомобиль сделал "сальто" во время ДТП. Женщина по счастливой случайности не пострадала - 18 января 2018 (342)
  • О своих штрафах и задолженностях белорусы теперь могут узнавать онлайн  - 18 января 2018 (319)
  • В Вилейском районе соседская собака испугала 10-летнего мальчика - 17 января 2018 (311)
  • В Вилейском районе в ссоре брат грозил убить сестру осколком стекла - 17 января 2018 (275)
  • Новая машина в Вилейском РОЧС. Именно она будет первой выезжать на все ЧС в районе - 18 января 2018 (165)
  • Жительница Вилейского района пошла доить корову и увидела, что горит сарай - 18 января 2018 (156)
  • Дом остался без кровли в Вилейском районе - 18 января 2018 (156)
  • Из общежития в Вилейке у пенсионера украли велосипед - 18 января 2018 (146)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Тэрміны раскладання адходаў: колькі пакаленняў перажыве ваш смеццевы кошык?

    Автомобиль сделал «сальто» во время ДТП. Женщина по счастливой случайности не пострадала

    Дом остался без кровли в Вилейском районе

    Жительница Вилейского района пошла доить корову и увидела, что горит сарай

    Лучший книжный магазин определят в Беларуси

    Регистрация кандидатов в депутаты местных Советов завершается в Беларуси

    Из общежития в Вилейке у пенсионера украли велосипед

    Гимназисты в Вилейке «оживляют» роботов

    Новая машина в Вилейском РОЧС. Именно она будет первой выезжать на все ЧС в районе

    О своих штрафах и задолженностях белорусы теперь могут узнавать онлайн 

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.