Надвор’е дае «дабро»…

Сонечнай раніцай перадапошняга жнівеньскага дня мы прыехалі ў ААТ «Алая зара». Нягледзячы на даволі ранні час, насупраць адміністратыўнага будынка ў Ерхах ужо працаваў выязны гандаль. Вяскоўцы прыпыняліся ля палатак, нешта куплялі. Яно і зразумела – праз дзень выпраўляць дзяцей у школу і, як звычайна здараецца, у самы апошні час трэба тэрмінова нешта дакупіць…
А ў спецыялістаў гаспадаркі, з якімі мы сустрэліся ў канторы, – свае клопаты. Тут даюць распараджэнні, вырашаюць пытанні, нешта падлічваюць і плануюць – кожны заняты сваёй справай.

IMG_0736

Вадзіцель Мікалай Пагуда

У кабінеце выконваючай абавязкі кіраўніка гаспадаркі Наталлі Шастапалавай сустракаем ідэолага Ірыну Шупенька і прафсаюзнага лідара Іну Саковіч. Размова ідзе пра самае зараз актуальнае – жніво, якое ў гаспадарцы ўжо набліжаецца да завяршэння. Каб дні два-тры сухога надвор’я, дык якраз і ўправіліся б. А то ёсць у гаспадарцы зараз такія палі, дзе нават стаіць вада.

IMG_0716

Механізатар Сяргей Пагуда

– Уборачная кампанія – клопат агульны, – кажа Наталля Шастапалава. – І гэта не высокія словы. Так яно і ёсць. Вось і нам без памочнікаў было б няпроста. Дапамагалі камбайнеры са Слуцкага раёна, працавалі людзі і тэхніка з вілейскіх ДЭУ-63 і ДРБУ-162, лясгаса. Працягнулі руку дапамогі «Буддэталі» і вілейскі філіял малаказавода. На час жніва сталі хлебаробамі людзі іншых прафесій, і за гэта ім дзякуй. Ды і спецыялісты нашай гаспадаркі не адседжваліся ў кабінетах, а таксама былі ў полі, на сушылках.

IMG_0717

Камбайнер Валерый Хоміч

Загаварылі пра непасрэдных удзельнікаў жніва, і мае суразмоўцы адзначылі, што ўсе людзі ў гаспадарцы старанныя, тут не так проста назваць перадавікоў. Хоць яны, безумоўна, ёсць. Узяць, да прыкладу, вадзіцеля «МАЗа» Мікалая Пагуду, на рахунку якога больш за тысячу тон перавезенага ад камбайнаў збожжа. Старанны працаўнік, многа гадоў шчыруе ў гаспадарцы, і, галоўнае, на яго раўняюцца іншыя. Вадзіцелі Аляксандр Стрэж, Браніслаў Шалуха, Сяргей Болбас заслугоўваюць пахвалы за сваю старанную працу.

IMG_0730

Маладзёжны экпіпаж у складзе Дзмітрыя Казімірскага і Ільі Чайкоўскага

– Што датычыць камбайнавых экіпажаў, то гэтыя людзі – спецыялісты сваёй справы, – уступіла ў размову Ірына Шупенька. – Самы вопытны камбайнер Валерый Хоміч працуе ў пары з маладым Уладзімірам Бугаем; Сяргей Пагуда ўзяў у памочнікі сына Аляксея. Дарэчы, пра Валерыя Вячаслававіча і Сяргея Мікалаевіча можна сказаць, што маюць людзі залатыя рукі і багаты вопыт, таму маладым у іх ёсць чаму павучыцца. Стараннасцю вызначаюцца і камбайнавыя экіпажы ў складзе Пятра Траццяка з сынам Дзмітрыем, Ігара Саковіча з Ігарам Бугаем, маладзёжны тандэм камбайнера Дзмітрыя Казімірскага і яго памочніка Ільі Чайкоўскага. Нельга не сказаць падзячныя словы кіраўніку фермерскай гаспадаркі «Вулей» з Балашоў Валерыю Паследу, камбайнеры якога Сяргей Томкавіч і Андрэй Беражноў нам дапамагалі.

IMG_0734

Іна і Ігар Саковічы

Разам з кіраўніком і спецыялістамі гаспадаркі мы выехалі на мехдвор, дзе працаўнікі яшчэ завіхаліся ля сваёй тэхнікі, рыхтуючыся ў поле – чакалі, пакуль абветрыць ранішняя раса. Вольнай хвілінкай і скарысталася прафсаюзны лідар гаспадаркі, каб сказаць добрыя словы працаўнікам і нават матэрыяльна іх заахвоціць. Дарэчы, сама Іна ў свой час прыехала ў гаспадарку маладым спецыялістам. Тут выйшла замуж за механізатара Ігара Саковіча. Маладая сям’я атрымала дом ад гаспадаркі. Зараз у Саковічаў падрастае двое дзетак, гадуючы якіх Іна паспела завочна закончыць сельгасакадэмію. Сёлета, прызналася жанчына, вельмі хацела быць памочнікам у мужа-камбайнера. Пакуль не атрымалася, але надалей, упэўнена Іна, яна абавязкова ажыццявіць сваю мару.

Трыццаты сезон на жніве адзначыў самы вопытны камбайнер гаспадаркі Валерый Хоміч.

– За гэты час памяняў дзевяць камбайнаў, – падзяліўся ён. – Як пачаў са школьных гадоў, так і працую. Прыгадваю сваіх настаўнікаў па працы, у якіх быў памочнікам. Строгія былі, патрабавальныя… і з гумарам. Памятаю, пашлюць мяне, маладога, шукаць у камбайне дэталь, якой на самай справе і не існуе… Затое навучылі. А зараз у мяне во маладыя памочнікі, якім перадаю веды.

Нашу размову перарваў галоўны аграном гаспадаркі Уладзімір Лучанок, які пад’ехаў на мехдвор.
– Усё, хлопцы, час брацца за справу, – скамандаваў ён і дадаў: – Абветрыла, можна жаць. Каб толькі надвор’е не падвяло…

Адна за другой магутныя машыны ўзялі курс на поле.

Ірына БУДЗЬКО.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА


Написать комментарий

НОВОСТИ

Службу скорой помощи в Вилейке планируют обновить 2-мя автомобилями

На следующей неделе в Вилейке ожидается снег и даже метель

В Вилейском районе завели дело по факту фиктивного устройства на работу

В Вилейке с завтрашнего дня подорожает проезд в городском транспорте

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • В Вилейском районе завели дело по факту фиктивного устройства на работу - 20 Октябрь 2017 (613)
  • В Вилейке с завтрашнего дня подорожает проезд в городском транспорте - 20 Октябрь 2017 (581)
  • На следующей неделе в Вилейке ожидается снег и даже метель - 20 Октябрь 2017 (549)
  • Коммунальные услуги будут дорожать. Что ждет белорусов в 2018-м? - 19 Октябрь 2017 (513)
  • В детских садах открываются платные группы по выходным. Можно ли водить туда несадовского ребенка? - 20 Октябрь 2017 (311)
  • В Вилейке в "Белагропромбанке" появилась система электронной очереди и бесплатный wi-fi - 19 Октябрь 2017 (271)
  • В здании Дом быта днём у вилейчанина украли велосипед - 19 Октябрь 2017 (234)
  • Вилейский колледж получил сертификат Евросоюза на ведение экологически чистого земледелия - 19 Октябрь 2017 (216)
  • Пілігрымка з Вілейкі ў Фаціму адбылася на заканчэнне юбілейнага года фацімскіх аб’яўленняў - 19 Октябрь 2017 (211)
  • Под Молодечно раненый ножницами мужчина бежал навстречу скорой и попал под авто - 20 Октябрь 2017 (198)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Совершенствование и развитие ЖКХ Беларуси

    Ребёнок-пассажир-пешеход. ГАИ рассказала, когда происходит больше ДТП с детьми?

    В детских садах открываются платные группы по выходным. Можно ли водить туда несадовского ребенка?

    Обеспечены ли мы сегодня достаточным количеством топлива? Какие работы выполнены при подготовке к отопительному сезону?

    Уже на протяжении 30 лет они помогают людям не только освоить новые профессии, но и повышать квалификацию

    О делегировании полномочий

    В парке Молодечно состоялся областной праздник, посвященный дню рождения Белорусской молодежной общественной организации спасателей-пожарных

    Як сцвярджае гісторыя, у 1812 годзе ў маёнтку Стайкі прыпыняўся нанач імператар Напалеон, падчас свайго адступлення з Масквы

    26 октября приём граждан проведёт главный правовой инспектор труда Минской городской организации Белорусского профсоюза работников строительства и промышленности строительных материалов ДЕМИНСКАЯ Алла Игоревна по вопросам, касающимся разъяснений норм законодательства, регулирующих сферу трудовых и связанных с ними правонарушений

    Сегодня ночью белорусы смогут увидеть звездопад и загадать много желаний

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ Яндекс.Метрика