У Вілейцы стартаваў літаратурна-музычны фестываль» Светлае слова»

На Вілейшчыне распачаўся першы літаратурна-музычны фестываль «Светлае слова». Старт мерапрыемству быў дадзены 8 верасня – менавіта ў мінулую пятніцу ў актавай зале Вілейскага дзяржаўнага каледжа адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю. Прымеркаваны да 500-годдзя пачатку беларускага кнігадрукавання і да 135-годдзя з дня нараджэння славутых сыноў Беларусі – Янкі Купалы і Якуба Коласа, ён складаецца з самых разнастайных мерапрыемстваў. Насычаная праграма фестывалю ўжо распачалася, шмат цікавага чакае і наперадзе – «Светлае слова» працягнецца па 30 верасня. Мы ўпэўнены, што кожнаму, хто неабыякава ставіцца да роднага слова, у гэтай разнастайнасці мерапрыемстваў абавязкова знойдзецца штосьці па душы і для душы.

DSCN0480

Праграму ўрачыстага адкрыцця фестывалю «Тэатралізаванае слова» распачаў народны тэатр Вілейскага Палаца культуры (кіраўнік Вадзім Шырочын). Пасля слоў прывітання і віншавання вядучыя Алеся Арыстава і Кірыл Чэрнік запрасілі на сцэну дырэктара Цэнтра эстэтычнага выхавання, дэпутата Вілейскага раённага Савета дэпутатаў Таццяну Захарыч і шаноўных гасцей – Святлану Быкаву, старшыню Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэсу; Ірыну Карнаухаву, кіраўніка народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца» Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтара-выканаўцу; Галіну Варонаву, навуковага супрацоўніка  Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы; Аляксандра Крыжэвіча, навуковага супрацоўніка Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа; Іну Фларову, намесніка старшыні Мінскага гарадскога аддзялення, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэсу. Як адзін з арганізатараў фестывалю Таццяна Захарыч першая ўзяла слова. Ніколі не расставацца з кнігай, а ў душы каб заўсёды гучала светлае слова – такое пажаданне адрасавала Таццяна Мікалаеўна прысутным. З вуснаў гасцей таксама гучалі шчырыя пажаданні тым, хто прысутнічаў у актавай зале, і, канешне, яны зычылі доўгіх гадоў фестывалю. Як людзі, непасрэдна звязаныя з мастацкім словам, госці чыталі вершы – пра адметнасць і непаўторнасць роднага слова, яго ролю ў жыцці кожнага беларуса, нашы карані і сувязь пакаленняў. Разам з паэтычным словам гучала і музыка – песню «Край мой верасовы» на словы Івана Лашуткі і сваю музыку ў апрацоўцы Уладзіміра Ткачэнкі выканаў Аляксандр Высоцкі. Яе гукі разліліся ў прасторы актавай залы, стварыўшы асаблівы настрой. З такім настроем навучэнцы дзяржаўнага каледжа (а іх у зале была большасць) адказвалі на пытанні віктарыны «Беларускае слова», якую правялі вядучыя. Пераможцай стала дзяўчына з прыгожым імем Дар’я, якая атрымала ўзнагароду з рук вядомага вілейскага паэта Уладзіміра Цануніна. «Не забывайце нашу родную мову, калі ласка!” – такім быў яго зварот да моладзевай аўдыторыі.

DSCN0521

Да ўвагі сучаснай моладзі быў прапанаваны відэаролік аб моўнай культуры чалавека, у якім выказваліся меркаванні і выкладчыкаў, і студэнтаў пра брыдкаслоўе ў сучасным жыцці, пра тое, што цывілізваны чалавек павінен быць цывілізаваным і ў паўсядзённых зносінах.

Вядучыя праграмы ўрачыстага адкрыцця фестывалю нагадалі ўсім прысутным, што падчас яго праводзіцца дабрачынная акцыя «Чароўная скарбонка» ў падтрымку чатырнаццацігадовага Мікіты Ляшкевіча, які змагаецца з цяжкай хваробай. На аперацыю за мяжой патрэбны сур’ёзныя сродкі, знайсці іх няпроста. Але кожны можа падтрымаць Мікіту, набраўшы на клавіятуры тэлефона камбінацыю *22*8# выклік і такім чынам пералічыць на яго рахунак два рублі.

DSCN0484

Калектыў аўтарскай песні «Элегія» добра вядомы на Вілейшчыне і па-за яе межамі. Кожны яго выхад на сцэну – гэта заўсёды цэльнае і дакладна выверанае з мастацкага пункту гледжання выступленне, бездакорнае сугучча музыкі і слова. У гэты раз удзельнікі калектыву таксама падняліся на сцэну, але спачатку далі магчымасць выступіць юнаму ўдзельніку студыі мастацкага чытання «Ветразь» (кіраўнік Мікалай Іваненка) Амраану Аль- Хлейфату, уладальніку Гран-пры першага раённага конкурса выразнага чытання «Галасы Беларусі», які праводзіла цэнтральная раённая бібліятэка імя Ганны Новік. У яго выкананні прагучаў урывак з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля».

DSCN0500

Урачыстае адкрыццё фестывалю не абышлося без сюрпрызаў. Імі сталі новы верш Уладзіміра Цануніна, прысвечаны роднай мове, і песня «Светлае слова» на словы нашай зямлячкі Іны Фларовай, музыку Таццяны Захарыч і ў апрацоўцы Уладзіміра Лапціка, якая прагучала ў выкананні «Элегіі» ўпершыню. «Светлае слова, вечнае слова ветразем белым плыве…» – гэтыя словы (не памылюся, калі скажу так) сталі сапраўдным лейтматывам літаратурна-музычнага фестывалю, які толькі распачаўся.

DSCN0501

Літаратурны кірмаш, прэзентацыі, інтэрактыўныя пляцоўкі, фотавыставы і выставы-гульні, аўтограф-сесіі, музейныя заняткі, сеанс бібліятэрапіі і шмат іншага – такім быў першы дзень фестывалю, які сапраўды выдаўся светлым і лірычным. Ён быў насычаны падзеямі і багаты на сустрэчы з творчымі людзьмі, мерапрыемствы праходзілі на розных пляцоўках. У рамках літаратурна-музычнага фестывалю, які працягнецца па 30 верасня, запланавана шмат. Мы, людзі творчай прафесіі, жадаем доўгага жыцця і спадарожнага ветру фестывалю, які сваёю назваю «Светлае слова» аб’ядноўваў многае і многіх.

DSCN0516

Таццяна ШАРШНЁВА.
Фота аўтара

8 верасня ў Вілейцы стартаваў літаратурна-музычны фестываль» Светлае слова».
Трэцяя гарадская школа ў гэты дзень чакала гасцей. І сустрэча адбылася.

Пачалася яна ў літаратурным класе імя Івана Іосіфавіча Лашуткі, члена Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, былога настаўніка беларускай мовы і літаратуры, завуча школы. Вучні 8 «А» класа правялі экскурсію, падчас якой паведамілі пра асноўныя моманты жыцця Івана Іосіфавіча, этапы творчай дзейнасці, прачыталі яго вершы. А вучаніца 6 «В» класа Вікторыя Саванец выканала песню, з якой атрымала Гран-пры на музычным фестывалі «Адна зямля» ў Смаргоні.

DSCN2042

Далей на сустрэчы гучалі песні на словы І.І.Лашуткі  ў выкананні Таццяны Мікалаеўны Захарыч, кіраўніка калектыву «Элегія» і Цэнтра эстэтычнага выхавання, сябра грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз музычных дзеячаў», вучаніцы Івана Іосіфавіча. Таццяна Мікалаеўна са шчырасцю і цеплынёй паведамляла дзецям пра свайго настаўніка, цытавала яго вершы. Разам з ёй дзеці выканалі песню-гімн Вілейшчыны «Край мой верасовы». Вучні 6 «Б» класа з цікавасцю слухалі вершы яшчэ адной нашай таленавітай зямлячкі – Іны Мікалаеўны Фраловай, члена Саюза пісьменнікаў РБ. Паэтка падарыла бібліятэцы свой зборнік вершаў «Белы бераг». Таксама перад вучнямі выступіў Сяргей Аляксандравіч Трахімёнак,прафесар, празаік, доктар юрыдычных навук, сцэнарыст, які правёў сярод вучняў пазнавальную гульню-віктарыну і разыграў у ёй сваю кнігу «Феномен Бубна». Вучні доўга яшчэ не адпускалі гасцей, задавалі ім розныя пытанні пра творчасць, захапленні аўтараў. А прыз атрымала Валерыя Язінская як найбольш актыўная слухачка.

Праграма фестывалю «Светлае слова» вельмі насычаная і разнастайная. Мерапрыемствы працягнуцца да 30 верасня, у многіх з іх вучні нашай школы з задавальненнем прымуць удзел.

Таццяна БРУЕВА, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Вілейкі»


Написать комментарий

НОВОСТИ

С пятницы водители должны ездить днем с ближним светом фар

Воспитанников Вилейской школы-интерната посетили визажисты, фотографы, архитекторы. А сладким сюрпризом для ребят стали три ящика мороженого

Местные жители уже открыли купальный сезон

Встречу в трудовом коллективе ОАО » ПМК-88″ провел заместитель председателя райисполкома Александр Катович

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (23 – 27 мая) - 21 мая 2018 (2454)
  • Празднование дня рождения обернулось трагедией. Один из гостей погиб в ДТП - 21 мая 2018 (1067)
  • Вилейчане раскрыли секрет счастливых супружеских отношений - 21 мая 2018 (1046)
  • В микрорайоне "Северный" дворовые воришки оставили детей без волейбольной сетки  - 22 мая 2018 (334)
  • В Вилейском районе загорелась баня: никто не пострадал - 22 мая 2018 (297)
  • Воспитанников Вилейской школы-интерната посетили визажисты, фотографы, архитекторы. А сладким сюрпризом для ребят стали три ящика мороженого - 22 мая 2018 (190)
  • Фоторепортаж. Михаил Финберг выступил с оркестром в Вилейке - 21 мая 2018 (156)
  • Вилейский вор-"сладкоежка" украл 24 плитки шоколада - 23 мая 2018 (100)
  • Встречу в трудовом коллективе ОАО " ПМК-88" провел заместитель председателя райисполкома Александр Катович - 22 мая 2018 (91)
  • С пятницы водители должны ездить днем с ближним светом фар - 23 мая 2018 (89)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    В столице прошёл республиканский конкурс пионерских агитбригад «Зажги костер добра».

    В автопарке №5 проведена объектовая тренировка гражданской обороны

    25 мая состоится “прямая телефонная линия” начальника отдела  перевозок филиала “Автобусный парк №5 ОАО “Миноблавтотранс” ХАРКЕВИЧА  Александра Васильевича

    Вилейский вор-«сладкоежка» украл 24 плитки шоколада

    Продажу алкоголя ограничат 30 мая в Вилейке

    С пятницы водители должны ездить днем с ближним светом фар

    В Вилейке пройдут кратковременные дожди с грозами

    Юбилейная выставка “HandMade” открылась на ОАО «Зенит-БелОМО»

    В спартакиаде «Зенит-БелОМО» удерживает лидерство

    Воспитанников Вилейской школы-интерната посетили визажисты, фотографы, архитекторы. А сладким сюрпризом для ребят стали три ящика мороженого

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика