Настаўнік Вілейкі ўзнагароджан граматай Міністэрства адукацыі

Імя выдатнага чалавека, педагога, паэта, даследчыка Віктара Кажуры на Вілейшчыне ведаюць многія. Але самае галоўнае і прыемнае для настаўніка, што яго памятаюць, пры сустрэчах вітаюцца, заўжды ўзгадваюць і запрашаюць на свае сустрэчы былыя вучні. Такая адзнака важней за іншыя. Віктар Віктаравіч пакідае аб сабе ўспамін, нават калі правядзе па замене адзін ці два ўрокі. Бо яго манера выкладання – заўжды з гумарам, даступна, але ў той жа час усё падаваць з грунтоўнымі ведамі і выключным валоданнем сваім прадметам.

IMG_3774

Нагодай пагутарыць з заслужаным настаўнікам Вілейшчыны Віктарам Кажурам стала яго нядаўняя ўзнагарода – грамата Міністэрства адукацыі за шматгадовую добрасумленную працу і дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення. І гэта так, уклад настаўніка ў станаўленне асобы вучняў адзін з самых значных. Вучні ж, якія займаюцца з Віктарам Віктаравічам даследчай і літаратурна-творчай дзейнасцю падчас школьнага курсу, не маюць ніякіх цяжкасцяў і ў далейшым навучанні – ва ўніверсітэтах, акадэміях, ліцэях, тэхнікумах. Іх імёны заўжды на слыху. Адна толькі Бажэна Мацюк (сёння Ганушкіна), былая вучаніца Віктара Віктаравіча, змагла дабіцца якіх вяршынь, а калісьці менавіта яе настаўнік беларускай мовы і літаратуры ўбачыў у сваёй вучаніцы гэты агеньчык творчасці і даследчага імпэту. І той факт, што зараз і настаўнік, і яго вучаніца з’яўляюцца сябрамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, гаворыць пра многае.

Малая радзіма Віктара Кажуры – карпавіцкая зямля, сюды кожны тыдзень імкнецца ён у бацькоўскую хату, каб наведаць і дапамагчы па гаспадарцы матулі. Ён нават прызнаецца, што лепей за ўсё думаецца і пішацца па дарозе на Карпавічы ці на зваротным баку да Вілейкі. Выгадаваліся яны з братам Міхаілам зусім не ў педагагічнай сям’і, але выбралі, пасля заканчэння школы, выключна педагагічныя ўстановы навучання. Хаця для сваіх дзяцей бацькі жадалі, каб тыя пайшлі ў медыцыну. Бо маці, Анастасія Міхайлаўна, увесь час, а гэта пяцьдзясят шэсць год, адпрацавала на адным месцы – была загадчыцай Карпавіцкага ФАПа, а іх бацька шчыра адпрацаваў у сельскай гаспадарцы. Але склалася ўсё па-іншаму.

Віктар Віктаравіч, скончыўшы ў 1980-м годзе педагагічны ўніверсітэт, па размеркаванні вярнуўся на родную Вілейшчыну. Спачатку працаваў у Шыпкоўскай васьмігадовай школе, затым маладога настаўніка заўважылі і ён два гады працаваў дырэктарам Забарскай школы да яе закрыцця. Пасля пераехаў у Вілейку, адзін год адпрацаваў у сярэдняй школе № 3, а калі расчыніла дзверы новая школа № 4 – з першага дня і па сённяшні час працуе тут, на адным месцы, ужо трыццаць год.

– Мне заўжды шанцуе на добрых настаўнікаў, калег, адміністрацыю, – як заўжды, са шчырай усмешкай гаворыць Віктар Віктаравіч. – На выбар прафесіі ў свой час паўплывала мая настаўніца беларускай мовы і літаратуры Чаеўская Рэгіна Уладзіміраўна, педагог ад Бога, толькі дзякуючы ёй я і пайшоў на філалогію. Усе настаўнікі маёй школы былі сапраўднымі прафесіяналамі. Па сёння памятаю і Надзею Рыгораўну Доўнар, і Веру Іванаўну Гладкую, і ўсіх іншых. З вялікай удзячнасцю ўспамінаю і Івана Іосіфавіча Лашутку, з якім давялося пазнаёміцца падчас працы ў трэцяй школе. Памятаю,неяк прыйшоў я да яго і прынёс свае «спробы пяра» на суд майстра. Ён узяў, усю ноч чытаў, а самай раніцай патэлефанаваў і папрасіў зайсці да яго перад школай. Калі прыйшоў, Іван Іосіфавіч прамовіў: «Пішы, чаго ты баішся».  З таго часу і пішу. Менавіта яго і Рэгіну Уладзіміраўну лічу сваімі хроснымі ў прафесіі і творчасці.

Гаворачы пра сваіх вучняў, Віктар Віктаравіч заўжды адорвае іх такой колькасцю эпітэтаў, што неадкладна хочыцца пазнаеміцца з імі.

– Як добра, калі цікавяцца дзеці, зацікаўлены іх бацькі, – адзначае  педагог. – Тады і працаваць адно задавальненне. Самае галоўнае, што ёсць перспектывы – гэта нашы вучні, наша падрастаючае пакаленне гімназіі. Я заўжды шукаю новыя шляхі, новыя тэмы. Стараюся, каб тая тэма, што даследуем разам з вучнем, пайшла далей на раён, вобласць, рэспубліку. Дзецям цікавы не толькі сам працэс работы, але і вынікі.

Пра сваю сям’ю Віктар Віктаравіч таксама гаворыць выключна з цеплынёй. Яны яго галоўныя натхняльнікі, асабліва ўнукі.

– Найперш мая падпітка – дзеці і ўнукі. З іх чэрпаю тэмы для маіх новых кніг, можна сказаць, яны мае сааўтары. У мяне ёсць кнігт, якія з’яўляюцца вучэбнай літаратурай. Вось і апошнім часам шмат чаго падглядзеў і падслухаў ва ўнучка Цімохі – і ў хуткім часе выйдзе з друку чарговая кніжка. А з унучкай Ангелінай шмат дзе разам выступаем, калі запрашаюць на сустрэчы, яна чытае і мае, і свае вершы. Разам займаемся і даследчай працай, выступаем на тэлебачанні,на радыё.

Як адзначыў мой суразмоўца, для прадукцыйнай і выніковай дзейнасці ў школе не апошняе месца адводзіцца і атмасферы ў калектыве.

– Наша гімназія – гэта агульная сям’я. У нашым калектыве поўнае паразуменне – ці то з кіраўніцтвам, ці то з калегамі. Мы працуем у адной звязцы. І гэта датычыцца і адміністрацыі,і настаўнікаў. Бо, як адзначаў раней, самае галоўнае – атмасфера. А працаваць ёсць для каго – дзеці таленавітыя, таму і хочацца нечым займацца і нешта рабіць разам. Кожны год гімназія прымае ўдзел у рознага ўзроўню канферэнцыях, конкурсах, алімпіядах – і кожны год мае вынікі. Я з 2005 года са сваімі вучнямі займаюся напісаннем даследчых прац. За гэтыя гады зарабілі добры аўтарытэт, нашых дзяцей пасля выступленняў на канферэнцыях запрашаюць на іншыя, а мне кажуць: «Гэта ў вас такія дзеці?» Што можа быць прыемней. Ды і вынікі заўжды яскрава гавораць пра сябе: і перамогі ў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, перамогі ў алімпіядах і іншае. Але не было б такіх вынікаў і дасягненняў, каб не агульнае паразуменне з дзецьмі і іх бацькамі. Нядаўні прыклад, калі для ўдзелу ў Вярнадскіх чытаннях у Расіі, бацька маёй вучаніцы адвёз нас у Маскву, вярнуўся ў Вілейку на працу, а потым прыехаў і забраў нас. Гэта агульная зацікаўленнасць у агульнай справе, якая і дае бліскучыя вынікі. Тады і самому цікава займацца з дзецьмі. А ў навучанні прытрымліваюся наступнага: «Ведаю я – хай ведаюць і іншыя. Я ўмею – хай і іншыя навучацца».

Сяргей ГАНЧАР.

Фота аўтара


Написать комментарий

НОВОСТИ

Циклон «Фредерик» немного ухудшит погоду в выходные

Крещенские купания и освящение воды проходят в Вилейке

В Вилейском районе завершилась регистрация кандидатов в депутаты в местные Советы

Автомобиль сделал «сальто» во время ДТП. Женщина по счастливой случайности не пострадала

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (12 –28 января) - 19 января 2018 (2017)
  • Крещенские купания и освящение воды проходят в Вилейке - 19 января 2018 (1081)
  • Автомобиль сделал "сальто" во время ДТП. Женщина по счастливой случайности не пострадала - 18 января 2018 (483)
  • О своих штрафах и задолженностях белорусы теперь могут узнавать онлайн  - 18 января 2018 (381)
  • Новая машина в Вилейском РОЧС. Именно она будет первой выезжать на все ЧС в районе - 18 января 2018 (222)
  • Дом остался без кровли в Вилейском районе - 18 января 2018 (213)
  • Жительница Вилейского района пошла доить корову и увидела, что горит сарай - 18 января 2018 (189)
  • Из общежития в Вилейке у пенсионера украли велосипед - 18 января 2018 (169)
  • В Вилейском районе завершилась регистрация кандидатов в депутаты в местные Советы - 19 января 2018 (145)
  • Гимназисты в Вилейке "оживляют" роботов - 18 января 2018 (130)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    За 2017 год по Вилейскому району выявлено 56 случаев хищений электроэнергии

    Егор РОВДО: «Отдыхая у воды, не теряйте голову»

    «Агрофирма «Илья» выставлена на торги

    22 января на радиостанции «Минская волна» состоится выступление кандидатов в депутаты Минского областного Совета депутатов

    В главном финале Рождественского турнира команда «ЖКХ» обыграла энергетиков

    Циклон «Фредерик» немного ухудшит погоду в выходные

    Количество разыгрываемых наград на II Евроиграх увеличится

    Крещенские купания и освящение воды проходят в Вилейке

    «Велея Казачья» выступит с концертом в Вилейке 1 марта

    У экспазіцыі Вілейскага краязнаўчага музея пачала дзейнічаць выстава “Міншчына – сэрца Беларусі”

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.