Крылы для здзяйсненняў дае школа

Кропка адліку гісторыі Залескай школы – 1939 год. Яе новы будынак быў узведзены ў 1980 годзе, а будынак дзіцячага садка з’явіўся ў 1983-м. Гэта ўстанова адукацыі заўсёды поўнілася дзіцячым гоманам, асабліва ў той час, калі ў пасёлку Партызанскім, дзе і знаходзіцца школа, функцыянаваў шклозавод. Была работа – ехалі людзі, тут заставалася моладзь, асталёўвалася, будавала жыллё, у сем’ях з’яўляліся дзеці… Карэктывы ўнесла рэчаіснасць: у 2001 годзе завод спыніўся – жыццё, віраваўшае ў пасёлку, набыло больш спакойны тэмп. Сёння ў краязнаўчым музеі «Пасёлак Партызанскі і яго людзі», які месціцца ў школе, сабраны экспанаты, якія ашчадна захоўваюцца. Як і галоўнае – памяць пра гісторыю пасёлка і былы шклозавод «Залессе». З закрыццём шклозавода яго Дошку Гонару перамясцілі ў музей, сёння там дзейнічаюць экспазіцыі «Справа бацькі майго» і «Справа маці маёй», прысвечаныя побыту продкаў, не засталіся па-за ўвагай і землякі-ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, і сумленныя працаўнікі зямлі. Вядома, што ў далёкім 1911-м годзе гуту «Залессе» аднойчы наведаў Янка Купала. Тое, што ўбачыў, ён адлюстраваў у артыкуле «Аб гуце «Залессе», які выйшаў пад псеўданімам Ня-Гутнік. «Гаспадыня» музея – настаўніца беларускай мовы Таццяна Панічава. Таццяна Міхайлаўна актыўна развівае яго экспазіцыю, папаўняе колькасць экспанатаў і нават склала для наведвальнікаў музея экскурсію ў вершах.

IMG_3815

Восеньскі дзень – напярэдадні свята настаўнікаў

Увесь калектыў школы – гэта 47 работнікаў, з якіх 27 – педагогі. Сёння палова настаўніцкага калектыву, як расказала дырэктар навучальнай установы Ала Уласевіч – выпускнікі школы. І гэтым фактам тут, безумоўна, ганарацца. З іх ліку, нарыклад, завуч Валянціна Бохан, настаўнікі Ігар Фралоў,Канстанцін Іваноў і многія іншыя. І сама Ала Тадэвушаўна ў свой час скончыла гэту ўстанову адукацыі. Памятае, як сюды прыйшла дырэктарам Галіна Майхерская, а яна, вучаніца, з цікавасцю прыглядалася да актыўнай, ініцыятыўнай Галіны Іванаўны. Ці магла тады ведаць, што некалі адчуе сябе на яе месцы? Напэўна, не. Але адбылося менавіта так, як і адбылося. Як і многія выпускнікі, Ала Тадэвушаўна вярнулася ў родную школу ў новай якасці. Пра тое, што так склалася жыццё, ніколькі не шкадуе. І ўвесь той час, на працягу якога ўзначальвае школу, прыкладам для сябе лічыць менавіта Галіну Іванаўну Майхерскую – яе прафесійныя і чалавечыя якасці.

IMG_3810

Усяго ў школе навучаюцца 82 школьнікі і 28 дашкольнікаў. Пасля таго, як былі зачынены школы ў Карпавічах, Лукаўцы і Хоценчыцах, арганізаваны падвоз 66 школьнікаў з гэтых і іншых навакольных вёсак у Залескую школу. Яго ажыццяўляюць два аўтобусы, за рулём якіх – адказныя вадзіцелі Пётр Венгерскі і Юрый Мікуліч. Што датычыць педагогаў названых устаноў адукацыі, яны працуюць тут жа. І зараз ўсе яны – не проста калектыў, але і згуртаваная, дружная сям’я, дзе кожны гатовы заўжды дапамагчы і падтрымаць. Таму настаўнікам ёсць што расказаць пра поспехі сваіх навучэнцаў. Другое месца ў раённай алімпіядзе па фізіцы заняў Антон Цыпянкоў, падрыхтаваны настаўнікам Валерыем Сафонцавым. Пераможцам раённай дыягнастычнай алімпіяды стаў Яўген Лебедзеў, які рыхтаваўся пад кіраўніцтвам настаўніцы Валянціны Бохан. У абласным конкурсе «Выратавальнікі вачыма дзяцей» перамагла Святлана Міхайлава (настаўнік Наталля Нікішчанкава). Акрамя таго, залесскія дашкольнікі і школьнікі заўсёды прымаюць актыўны ўдзел у розных мерапрыемствах і конкурсах. У школе дзейнічае піянерская арганізацыя і ёсць 22 прадстаўнікі самай масавай моладзевай арганізацыі нашай краіны – БРСМ. У свой час піянерскі рух у школе адраджала завуч Валянціна Бохан, а сёння педагог-арганізатар Любоў Краўчонак курыруе работу гэтых аб’яднанняў і сама зараджае дзяцей пазітывам, накіроўваючы іх энергію і непасрэднасць на добрыя справы. Акрамя таго, Любоў Іванаўна – лаўрэат конкурса «Самы класны класны» і проста душэўны і спагадлівы чалавек – гэта, канешне, адчуваюць вучні. Настаўніцкі калектыў – гэта не толькі прафесіяналы, але яшчэ таленавітыя і творчыя людзі. Пра гэта сведчаць работы, размешчаныя на сценах школы і выкананыя ў розных тэхніках. Напрыклад, настаўніца пачатковых класаў Наталля Цыпянкова – ас у вязанні кручком, Алена Якубовіч, таксама настаўніца пачатковых класаў, – майстар квілінгу і карвінгу, педагог-псіхолаг і старшыня прафкама Таццяна Кучко-Галубовіч стварае цудоўныя работы ў тэхніцы сухога валяння і фларыстычныя кампазіцыі, а яшчэ арганізоўвае традыцыйныя народныя святы – Каляды, Масленіцу і іншыя. Сваё майстэрства настаўнікі перадаюць вучням – у школе працуюць гурткі па адпаведных накірунках. Удзел у конкурсе «Настаўнік года» прымаў Канстацін Іваноў – выступленне таленавітага педагога запомнілася многім. Пра спартыўныя дасягненні навучэнцаў сведчаць шматлікія граматы. А настаўнік фізкультуры Алег Палякевіч, нягледзячы на паважаны ўзрост, па-ранейшаму працуе. Дарэчы, сярод яго вучняў і Алег Гаўрышчук, які ў свой час выбраў фізічную культуру ў якасці прафесіі, а зараз працуе ў раённым аддзеле адукацыі. Пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, у якім педагог-дэфектолаг Юлія Герко займаецца з дзеткамі, у раённым конкурсе заняў трэцяе месца. Напэўна, таму, што Юлія Збігнеўна да сваіх абвязкаў ставіцца з усёй адказнасцю. У прынцыпе, як і іншыя прадстаўнікі такой важнай прафесіі.

IMG_3809

36 настаўнікаў, якіх ніякім чынам не хочацца назваць былымі – менавіта столькі чалавек налічвае ветэранская арганізацыя Залескай школы зараз. Не толькі Дзень настаўніка, які святкуецца заўтра, з’яўляецца нагодай для таго, каб успомніць пра іх. У школе памятаюць пра сваіх старэйшых калег заўсёды, віншуюць са святамі, запрашаюць на мерапрыемствы. Вось і ўчора мерапрыемства такога кшталту адбылося ў школе. Адметнасцю яго стаў «Гараскоп настаўніка» на бягучы год, які падрыхтавалі вучні. У мінулым годзе ў рамках святкавання дзейнічала выстава экспанатаў савецкіх часоў, а сюрпрызам для педагогаў стаў святочны пірог, які прыгатавалі самі вучні.

IMG_3856

Дырэктар Залескага НПК д/с-СШ Ала Уласевіч з педагогам-арганізатарам Любоўю Краўчонак

«Душою ж мы заўсёды застаёмся ў сваім Залессі, ля сваіх людзей» – гэта радкі з верша Святланы Андрушкевіч, колішняй выпускніцы школы, які яна прысвяціла роднай вёсачцы з мілагучнаю назвай. Не толькі для яе, але і для іншых сваіх выпускнікоў школа стала стартавай пляцоўкай для будучых здзяйсненняў, дала крылы для новых перамог і дасягненняў. Дзень настаўніка – добрая нагода, каб узгадаць пра гэта і падзякаваць сваім настаўнікам. А за што – адказ кожны знойдзе ў глыбіні сваёй душы.

Таццяна ШАРШНЁВА.

Фота аўтара


Написать комментарий

НОВОСТИ

А в чём виноваты дети? В деревне Ободовцы без отопления осталась многодетная семья.

В Вилейском районе в ссоре брат грозил убить сестру осколком стекла

В Вилейском районе соседская собака испугала 10-летнего мальчика

Сегодня объявлен оранжевый уровень опасности из-за сильного ветра и снега

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • В центре города в торгово-офисном здании "тушили" пожар - 17 января 2018 (883)
  • Кинолог Руслан Соловьев: "Нет умных и неумных собак. Есть дрессированные и недрессированные" - 16 января 2018 (490)
  • В Вилейке залили ледовую площадку - 16 января 2018 (425)
  • А в чём виноваты дети? В деревне Ободовцы без отопления осталась многодетная семья. - 17 января 2018 (388)
  • Вилейская делегация приняла участие в праздновании 80-летия Минской области - 16 января 2018 (379)
  • В Вилейском районе соседская собака испугала 10-летнего мальчика - 17 января 2018 (261)
  • Вилейское масло – лучший товар Республики Беларусь 2017 года - 16 января 2018 (233)
  • В Вилейском районе в ссоре брат грозил убить сестру осколком стекла - 17 января 2018 (207)
  • С Рождественского турнира по спортивно-боевым единоборствам вилейские каратисты привезли 4 медали - 16 января 2018 (150)
  • Названы имена лучших сотрудников в Вилейском РОЧС - 17 января 2018 (84)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    18 января можно будет обратиться за защитой прав и интересов по нарушениям в сфере предоставления услуг ЖКХ и в других сферах жизнедеятельности

    В центре города в торгово-офисном здании «тушили» пожар

    Подведены итоги республиканского конкурса сочинений, эссе, стихотворений «Мая Беларусь. Мая будучыня»

    Названы имена лучших сотрудников в Вилейском РОЧС

    Запрет выхода на лед отменен в Минской области

    Кулинарное шоу «Cудак – не дурак!» состоится в Вилейке

    А в чём виноваты дети? В деревне Ободовцы без отопления осталась многодетная семья.

    В Вилейском районе в ссоре брат грозил убить сестру осколком стекла

    В Вилейском районе соседская собака испугала 10-летнего мальчика

    Подводим итоги и строим планы на будущее

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.