Жыццёвае крэда Валяр’яна Гарэліка

Мой герой з пакалення дзяцей вайны. Праўда, дзіцячая памяць захавала толькі ўрыўкі таго грознага часу. А вось пачуццё трывогі, якое тады панавала сярод вяскоўцаў і ў яго сям’і, памятае і сёння. Ды размова пойдзе пра іншае.

На днях у віляйчаніна Валяр’яна Уладзіміравіча Гарэліка была адметная дата – адзначыў сваё васьмідзесяцігоддзе. Прымаў віншаванні блізкіх, знаёмых, а яшчэ – калег і колішніх падначаленых. Здавалася б, столькі гадоў на заслужаным адпачынку, а вось жа памятаюць людзі…

У Валяр’яна, хлапчука з вёскі Баранцы Асіпавіцкага сельсавета, з дзяцінства была мара звязаць сваё жыццё з сельскай гаспадаркай. Перад ім быў заўсёды прыклад бацькоў і аднавяскоўцаў, якія шчыравалі на зямлі. Ды і яны самі, падлеткі пасляваеннай пары, з маленства працавалі, дапамагалі дарослым. І, канешне ж, старанна вучыліся.

DSCF8547

– Сямігодку закончыў у Асіпавічах, а ужо сярэднюю школу – у Вілейцы, – прыгадвае Валяр’ян Уладзіміравіч. – Штодня восем кіламетраў туды і назад адмервалі мы. І нічога, усё было добра. А ад нашай школы № 1, якая размяшчалася на месцы цяперашняй школы-інтэрната, засталіся цёплыя і светлыя ўражанні на ўсё жыццё.

Шлях у прафесію Гарэлік пачаў з Пінскага індустрыяльна-педагагічнага тэхнікума, пасля якога два гады быў майстрам у колішнім вілейскім вучылішчы механізацыі. А пасля перспектыўнага маладога чалавека выклікалі ў гаркам партыі і накіравалі механікам у калгас імя Суворава.

– Гэта быў вельмі важны перыяд у маім працоўным жыцці, – падзяліўся мой суразмоўца. – Тут, у калгасе, я адпрацаваў дванаццаць гадоў. За гэты час многаму навучыўся, завочна атрымаў вышэйшую адукацыю. Многае даў мне ў прафесійным плане старшыня калгаса Павел Аляксандравіч Підарэнка. Гэта быў кіраўнік-наватар, які стараўся быць у курсе ўсяго перадавога ў сваёй галіне. Ён давяраў людзям, даваў магчымасць падначаленым праяўляць разумную ініцыятыву (праўда, усё неаднаразова праверыўшы і прааналізаваўшы). А старшынёй сельсавета у нас у свой час працаваў яшчэ адзін знакаміты на Вілейшчыне чалавек – Мікалай Арсенцьевіч Судніковіч, які пазней быў кіраўніком сельгасарганізацый Вілейшчыны. З гэтымі людзьмі я сябраваў і многаму ў іх вучыўся. А што датычыць калгаса імя Суворава, то ён на той час быў перадавым. І не толькі на Вілейшчыне. Памятаецца, гаспадарка была адзначана на высокім узроўні за развіццё жывёлагадоўлі.

Чвэрць веку працаваў Валяр’ян Гарэлік у «Сельгастэхніцы». Два гады быў намеснікам дырэктара, а астатні час – дырэктарам. Буйнейшым у раёне прадпрыемствам была на той час гэта арганізацыя, якая размяшчалася ў Шылавічах. Тут працавала да паўтысячы чалавек. У складзе арганізацыі было некалькі службаў, майстэрні, каля двух дзясяткаў аўтамашын.

– Ад нас залежыла, як працуе тэхніка ў гаспадарках раёна, – прыгадаў мінулае Валяр’ян Уладзіміравіч. – Была наладжана радыёсувязь з кожнай гаспадаркай, і ледзь якая непаладка – мы ўжо ведалі пра яе і хутка выпраўлялі. Працавалі старанна, з усёй адказнасцю. Таму і вынікі былі добрыя – пераходныя сцягі «Сельгастэхніка» атрымлівала не раз. І гэта ўсё дзякуючы зладжанай працы ўсяго калектыву. Увогуле, я лічу, што поспехі ў працы – заслуга агульная, кожнага канкрэтнага чалавека на сваім месцы. Так у нас і было.

Валяр’ян Уладзіміравіч – чалавек сціплы, ён не стаў расказваць пра свае заслугі ў развіцці прадпрыемства. Між тым, як адзначыла яго колішняя калега і падначаленая Людміла Мікітаўна Палянская, роля кіраўніка была вялікая. Яго прафесіяналізм, адказнасць, патрабавальнасць і чалавечнасць людзі цанілі і з удзячнасцю ўзгадваюць былога дырэктара і сёння. Для яго ж быць такім – жыццёвае крэда. А шматлікія граматы і падзякі, высокія ўзнагароды – медаль «Ветэран працы» і ордэн «Знак пашаны» – яскрава сведчаць пра тое, якім кіраўніком быў Валяр’ян Уладзіміравіч.

І на пенсіі гэты працавіты чалавек не здрадзіў любімай справе, а з вялікім задавальненнем аддае ўвесь вольны час раслінаводству. Разам з жонкай Верай Аляксееўнай ён шчыруе на прысядзібным участку бацькоўскага дома ў Баранцах, вырошчвае гародніну і радуецца кожнаму дню. Гарэлікі выгадавалі дзвюх дастойных дачок, якія выбралі прафесіі ўрача і фінансіста, радуюцца поспехам унукаў. І яшчэ адна ўцеха ёсць у іх – маленькі праўнучак, працяг іх дзяцей і іх.

Свой прыгожы юбілей Валяр’ян Уладзіміравіч сустрэў, як і звычайна, сярод блізкіх людзей. А тэлефон, які звінеў у гэты дзень часцей звычайнага, нагадваў, што яго памятаюць і паважаюць. Значыць, жыў і працаваў правільна. Так жыве і цяпер.

Ірына БУДЗЬКО.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА


Написать комментарий

НОВОСТИ

Службу скорой помощи в Вилейке планируют обновить 2-мя автомобилями

На следующей неделе в Вилейке ожидается снег и даже метель

В Вилейском районе завели дело по факту фиктивного устройства на работу

В Вилейке с завтрашнего дня подорожает проезд в городском транспорте

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • В Вилейском районе завели дело по факту фиктивного устройства на работу - 20 Октябрь 2017 (613)
  • В Вилейке с завтрашнего дня подорожает проезд в городском транспорте - 20 Октябрь 2017 (581)
  • На следующей неделе в Вилейке ожидается снег и даже метель - 20 Октябрь 2017 (549)
  • Коммунальные услуги будут дорожать. Что ждет белорусов в 2018-м? - 19 Октябрь 2017 (513)
  • В детских садах открываются платные группы по выходным. Можно ли водить туда несадовского ребенка? - 20 Октябрь 2017 (311)
  • В Вилейке в "Белагропромбанке" появилась система электронной очереди и бесплатный wi-fi - 19 Октябрь 2017 (271)
  • В здании Дом быта днём у вилейчанина украли велосипед - 19 Октябрь 2017 (234)
  • Вилейский колледж получил сертификат Евросоюза на ведение экологически чистого земледелия - 19 Октябрь 2017 (216)
  • Пілігрымка з Вілейкі ў Фаціму адбылася на заканчэнне юбілейнага года фацімскіх аб’яўленняў - 19 Октябрь 2017 (211)
  • Под Молодечно раненый ножницами мужчина бежал навстречу скорой и попал под авто - 20 Октябрь 2017 (198)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Совершенствование и развитие ЖКХ Беларуси

    Ребёнок-пассажир-пешеход. ГАИ рассказала, когда происходит больше ДТП с детьми?

    В детских садах открываются платные группы по выходным. Можно ли водить туда несадовского ребенка?

    Обеспечены ли мы сегодня достаточным количеством топлива? Какие работы выполнены при подготовке к отопительному сезону?

    Уже на протяжении 30 лет они помогают людям не только освоить новые профессии, но и повышать квалификацию

    О делегировании полномочий

    В парке Молодечно состоялся областной праздник, посвященный дню рождения Белорусской молодежной общественной организации спасателей-пожарных

    Як сцвярджае гісторыя, у 1812 годзе ў маёнтку Стайкі прыпыняўся нанач імператар Напалеон, падчас свайго адступлення з Масквы

    26 октября приём граждан проведёт главный правовой инспектор труда Минской городской организации Белорусского профсоюза работников строительства и промышленности строительных материалов ДЕМИНСКАЯ Алла Игоревна по вопросам, касающимся разъяснений норм законодательства, регулирующих сферу трудовых и связанных с ними правонарушений

    Сегодня ночью белорусы смогут увидеть звездопад и загадать много желаний

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ Яндекс.Метрика