Внимание! Сайт работает в тестовом режиме!
РАДИО – 107,4 FM –
OK

Дзень работнікаў культуры ў Вілейцы — свята асаблівае!

Сёння адбылося ўрачыстае віншаванне работнікаў культуры Вілейскага раёна з прафесійным святам! У адрас віноўнікаў урачыстасці гучалі шчырыя словы віншавання ад намесніка старшыні Вілейскага райвыканкама Святланы Дзяруга, якая падзякавала ўсім прысутным за значны ўклад у развіццё культуры раёна, за талент і майстэрства кожнага работніка. Былі ўручаны падзякі старшыні Вілейскага райвыканкама маладому спецыялісту, харэографу Вілейскага Палаца культуры Крысціне Язневіч і выкладчыку класа фартэпіяна Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў Святлане Ражко.

DSCF8556

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргей Паўлоўскі з асаблівай урачыстасцю павіншаваў работнікаў культуры, выказаў словы падзякі за дакладнае служэнне сваёй справе, за яркія і запамінальныя мерапрыемствы, святы, праекты, якія напоўнілі гэты год цікавымі падзеямі і прынеслі вядомасць нашаму раёну. Таксама ён уручыў заслужаныя Ганаровыя граматы і падзякі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі многім работнікам устаноў культуры: Вілейскага Палаца культуры, дзіцячай школы мастацтваў, музея, клубнай і бібліятэчнай сістэмы.

DSCF8561

З асаблівай урачыстасцю прагучалі віншаванні ад прафсаюзных лідэраў Вілейскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Ганаровымі граматамі раённай прафсаюзнай арганізацыі былі адзначаны прафсаюзныя актывісты за значны ўклад у арганізацыйнае ўмацаванне прафсаюза, актыўнасць, дапамогу ва ўборачнай кампаніі. Старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый падрыхтавалі сюрпрыз для маладых спецыялістаў. На мерапрыемстве іх урачыста прадставілі, выказалi вiншавальныя словы з iх першым прафесiйным святам і ўручылі падарункі.

DSCF8578

Таксама ва ўрачыстай абстаноўцы ўсім новаспечаным работнікам культуры, у гэтым годзе ва ўстановы культуры Вілейскага раёна прыйшлі працаваць 11 маладых спецыялістаў, былі ўручаны прафсаюзныя квіткі. Спецыяльна для іх Уладзімір Старадуб падрыхтаваў і выканаў жартоўныя куплеты пра прафсаюз для ўзняцця баявога духу.

DSCF8607

У цэлым мерапрыемства прайшло ў сяброўскай і цёплай атмасферы, дзе работнікі культуры па-сапраўднаму адчулі свята!

Вольга ШЛЯПО.

Фота прадстаўлена аўтарам

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.


Яндекс.Метрика 62 queries in 0,537 seconds.