День матери в Вилейке прошел тепло и душевно

Дзень Маці, з упэўненасцю можна сказаць – самае галоўнае свята для кожнага з нас і для нашай краіны ў цэлым. Кожная жанчына, ствараючы моцныя і дружныя сем’і, робіць неацэнны ўнёсак ва ўмацаванне нашай дзяржавы, выхоўваючы таленавітых і працавітых дзяцей – павышае прэстыж інстытута сям’і. Шматдзетныя маці, прыёмныя бацькі, бацькі-выхавальнікі дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, жанчыны, якія з гонарам носяць самае блізкае і роднае кожнаму чалавеку імя “мама”, сталі ганаровымі гасцямі ўрачыстага прыёму, прысвечанага Дню Маці, які прайшоў у мінулую пятніцу ў райвыканкаме.

IMG_4529

Сустрэчы ў райвыканкаме напярэдадні Дня Маці сталі ў Вілейскім раёне ўжо традыцыйнымі. Павіншаваць запрошаных жанчын, сярод якіх былі і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, настаўнікі, урачы, сацыяльныя работнікі, працаўніцы вёскі, хатнія гаспадыні, кіраўнікі і спецыялісты розных галін гаспадаркі, а ў іх асобе ўсіх маці нашага раёна,прыйшлі старшыня райвыканкама Віктар Кот, намеснікі старшыні Святлана Дзяруга і Геннадзь Касцевіч, кіраўнік справамі райвыканкама Віктар Гатоўка, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Віктар Сярко, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргей Паўлоўскі, кіраўнік раённага аддзялення “Беларускі дзіцячы фонд” Мікалай Гіро, старшыня раённай арганізацыі “Беларускі фонд міру” Святлана Валынец, а таксама начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Марына Чаеўская і начальнік аддзела ЗАГС Вольга Мароз.

IMG_4537

– Святкаванне Дня Маці ў Беларусі служыць прыкладам захавання сямейных каштоўнасцей, – такімі словамі прывітаў усіх прысутных жанчын-маці Вілейскага раёна старшыня райвыканкама Віктар Кот на ўрачыстым прыёме. – Кожны з нас захоўвае ў сваёй душы як галоўную святыню памяць аб бацькоўскай хаце, сям’і і сваім дзяцінстве. І ўсё гэта звязана з імем маці. Яна захавальнік сямейнага ачага, у кожнага – самая любімая, лепшая, прыгожая і добрая. Каханне і клопат маці дапамагае пераадольваць любыя няўзгоды. Святкаванне Дня Маці ў нашай краіне сведчыць аб непахіснасці сямейных каштоўнасцяў, бо моцная сям’я – гэта залог росквіту ўсяго грамадства.

IMG_4538

Шчырыя словы ўдзячнасці гучалі ў гэты дзень у адрас усіх прысутных жанчын. Як адзначылі вядучыя свята, калі падлічыць дзяцей, якім далі жыццё запрошаныя на сённяшні прыём жанчыны, то налічвацца іх будзе 94. А гэта лічба. Сярод прысутных былі і тыя маці, хто выхоўвае пяць і больш дзяцей, і ўсе яны ўзнагароджаны ордэнам Маці. Напярэдадні свята гэты ордэн атрымала і Людміла Курыловіч на афіцыйным прыёме ў аблвыканкаме з рук кіраўніка вобласці Анатоля Ісачанкі.

IMG_4544

Віншаванні ў гэты дзень прымалі ўсе прысутныя жанчыны-маці, але асобна хочацца адзначыць дзвюх з іх. Гэта ветэран Вялікай Айчыннай вайны, ганаровы ветэран Вілейскага раёна, маці траіх дзяцей – Валянціна Валынец. Яна не толькі маці, але і выдатная настаўніца. За свае гады працы і жыцця яна выгадавала не толькі сваіх дзяцей, але яшчэ і сотні іншых, у якасці вучняў. Нават да гэтага часу Валянціна Аляксандраўна праводзіць сустрэчы і размовы з моладдзю ў школах і падчас памятных мерапрыемстваў у горадзе і раёне. Віншавалі ў гэты дзень і Святлану Гушчонак. Яе дзяцінства прыйшлося на гады Вялікай Айчыннай вайны і было напоўнена цяжкімі выпрабаваннямі канцлагерам у Германіі. Але ў 1945 годзе Святлане Васільеўне пашчасціла вярнуцца на Вілейшчыну. Тут яна вучылася, потым працавала дзесяць год у сакрэтным аддзеле на заводзе “Зеніт”, былі і трынаццаць год працы на Камчатцы. У Святланы Васільеўны ёсць дачка і две ўнучкі, а яшчэ яна аказвае дапамогу двум састарэлым людзям 90 і 86 год, якія знаходзяцца на яе папячэнні.

IMG_4550

Сярод запрошаных на сустрэчу ў райвыканкам былі жанчыны розных прафесій і узростаў, але ўсіх іх аб’ядноўвае адно – яны выдатныя мамы. Асаблівыя словы падзякі гучалі для шматдзетных матуль, што годна выхоўваюць сваіх дзяцей, а таксама для тых матуль, якія ўсынавілі і якія назвалі сваімі чужых дзяцей, якія ўмеюць выдатна сумяшчаць дасягненні ў працы з бацькоўскімі абавязкамі, дзякуючы чаму іх дзеці дасягнулі прыкметных вынікаў у розных сферах дзейнасці.

IMG_4556

Затым у сяброўскай абстаноўцы ўсе запрошаныя паднялі бакал шампанскага, падчас чаго кожны мог выказацца і пажадаць.
– Сёння напярэдадні Дня Маці мы ўшаноўваем лепшых маці Вілейшчыны, – адзначыла намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Святлана Дзяруга. – Мы ганарымся жанчынамі, якія жывуць сёння ў рэгіёне, выхоўваюць моладзь, будучыню краіны, і імкнемся паўсюдна падтрымліваць сем’і, якія маюць дзяцей. З упэўненасцю можна сказаць, што ў краіне створаны належныя ўмовы для паўнавартаснага мацярынства. Наша задача не толькі ўмацаваць сям’ю, але і дапамагчы знайсці яе тым дзецям, якія сёння па розных прычынах пазбаўлены бацькоўскага цяпла. Мы павінны прыкласці максімум намаганняў, каб слова “мама” сагравала кожнае дзіця. Паважаныя жанчыны, жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя і дабрабыту.

IMG_4572

У сваю чаргу прысутныя маці выказвалі словы падзякі да мясцовай улады і кіраўніцтва раёна за той клопат і ўвагу, якія яны адчуваюць штодзённа.

IMG_4582

Напярэдадні свята пажаданні жанчынам-маці гучалі ў кожным калектыве арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў Вілейскага раёна. Для ўсіх жадаючых быў арганізаваны святочны канцэрт у Вілейскім Палацы культуры. Зала была напоўнена шчырымі жаночымі усмешкамі, якія ім падаравалі дзіцячыя калектывы і выканаўцы, а таксама салісты Палаца культуры. Гучалі і тут таксама віншаванні і пажаданні здароўя і дабрабыту кожнай сям’і ад імя райвыканкама і саюза жанчын у асобе Святланы Дзяруга. Затым Святлана Міхайлаўна ўзнагародзіла актыўныя сем’і за ўдзел у раённых і абласных мерапрыемтвах і конкурсах, такіх як “Шматдзетная сям’я года Міншчыны”, “Конкурс парасонаў” да Дня горада і іншых. Кожны з іх атрымаў падарункі ад кіраўніцтва раёна, а таксама памятныя і салодкія падарункі ад раённых арганізацый “Чырвоны Крыж” і “Беларускі фонд міру”.

IMG_4588

Самае галоўнае, што ў прыгожых гісторый мацярынства заўсёды ёсць працяг – і ў сваіх дзецях, і ва ўнуках. І ў кожнага віляйчаніна ў светлым будучым будзе шмат перамог, дасягненняў і дабра. Бо самае галоўнае слова на свеце было, ёсць і будзе – мама.

Сяргей ГАНЧАР.

Фота аўтара

IMG_4598

IMG_4605

IMG_4607

IMG_4614

IMG_4617

IMG_4623

IMG_4626

IMG_4628

IMG_4632

IMG_4643

IMG_4645

IMG_4652

IMG_4656

Фото Сергея ГОНЧАРА.

Будет дополнено


1 Ответ в “День матери в Вилейке прошел тепло и душевно”

  1. Магда:

    *SORRY* могли бы и открыточку подорить

Написать комментарий

НОВОСТИ

Неделе предпринимательства в Беларуси посвящается

Единый день информирования

Давайте не будем равнодушными

Прощание с осенью прошло в детском саду №8

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Прощание с осенью прошло в детском саду №8 - 21 Ноябрь 2017 (494)
  • Семья отравилась угарным газом в Вилейском районе - 20 Ноябрь 2017 (432)
  • В средней школе №5 состоялось закрытие третьего трудового семестра - 21 Ноябрь 2017 (236)
  • Как будет работать после реконструкции городской стадион? - 21 Ноябрь 2017 (220)
  • РОЗЫГРЫШ БИЛЕТА на музыкальное шоу "Свадебный переполох" к 100-летию ЗАГСа - 22 Ноябрь 2017 (196)
  • В Вилейке прошла акция "Дыши легко", посвященная Дню отказа от курения - 21 Ноябрь 2017 (177)
  • Осколки советского прошлого - 21 Ноябрь 2017 (156)
  • Команду Вилейского районного центра дополнительного образования детей и молодежи с проектом ПЛАНЕТА НАУЧНЫХ ЧУДЕС наградили участием в треке обучения SocialWeekend 10!!! - 22 Ноябрь 2017 (92)
  • Давайте не будем равнодушными - 22 Ноябрь 2017 (50)
  • Нас ждёт перепись населения - 21 Ноябрь 2017 (41)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    О работе экономики и проектах прогноза, бюджета и денежно-кредитной политики на 2018 год

    РОЗЫГРЫШ БИЛЕТА на музыкальное шоу «Свадебный переполох» к 100-летию ЗАГСа

    Команду Вилейского районного центра дополнительного образования детей и молодежи с проектом ПЛАНЕТА НАУЧНЫХ ЧУДЕС наградили участием в треке обучения SocialWeekend 10!!!

    Неделе предпринимательства в Беларуси посвящается

    Единый день информирования

    Давайте не будем равнодушными

    В Молодечненском районе директор сельхозпредприятия обвиняется во взяточничестве

    Прощание с осенью прошло в детском саду №8

    В средней школе №5 состоялось закрытие третьего трудового семестра

    Нас ждёт перепись населения

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ Яндекс.Метрика