Абласны семінар-практыкум “Шлях да прыгажосці: з вопыту работы цэнтра эстэтычнага выхавання”

Выхаванне гарманічнай асобы, прывіццё духоўна-маральных якасцей моладзі – адна з галоўных задач устаноў як агульнай, так і дадатковай адукацыі. Сёння свет развіваецца па іншых прыярытэтах, але накіраваць маладое пакаленне, даць яму правільныя арыенціры, вельмі важна. Дадзеным накірункам працы займаюцца не толькі школы, але і клубныя ўстановы, такія як Вілейскі цэнтр эстэтычнага выхавання. На мінулым тыдні ў цэнтры прайшоў абласны семінар-практыкум “Шлях да прыгажосці: з вопыту работы цэнтра эстэтычнага выхавання”.

IMG_5132

Бясспрэчная ісціна, што духоўна-маральны накірунак выхаваўчай работы дзяцей і моладзі спрыяе развіццю творчых задаткаў, здольнасцяў, набыццю станоўчых звычак, развіццю ініцыятывы і актыўнай жыццёвай пазіцыі, разнастайных талентаў. Важнасць выхавання чалавека ўсебакова развітога, які цэніць духоўныя каштоўнасці свайго народа, традыцыі і звычаі, а таксама сусветную культуру ўвогуле, вельмі значная. Пра ўсё гэта і ішла гаворка падчас абласнога семінара-практыкума ў цэнтры эстэтычнага выхавання. Для абмена вопытам на семінар прыехалі і прадстаўнікі ўстаноў культуры Мядзельскага раёна, якім было чаму павучыцца і што “ўзяць на ўзбраенне” з праграмы паказанага практыкума. Сустрэчу, па традыцыі, распачала дырэктар цэнтра Таццяна Захарыч.

IMG_5131

– Асноўнымі прыярытэтамі вучэбна-выхаваўчага працэса нашага цэнтра з’яўляюцца агульначалавечыя каштоўнасці і духоўна-маральнае выхаванне. Адной з асноўных задач нашай установы мы бачым далучэнне і зусім маленькіх віляйчан, і дарослых да духоўных каштоўнасцяў, беларускай нацыянальнай культуры, гісторыка-культурных традыцый Вілейшчыны, народных промыслаў і рамёстваў, розных відаў мастацтваў, творчай дзейнасці. І так было з самага пачатку заснавання цэнтра яшчэ ў далёкім 1990 годзе, так ёсць і зараз. Усе нашы студыі і фарміраванні, у тым ліку і з найменнем “народныя”, якія працуюць на базе цэнтра, з’яўляюцца ўдзельнікамі, дыпламантамі і лаўрэатамі абласных, рэспубліканскіх, міжнародных мерапрыемстваў, дабрачынных акцый. За гады існавання цэнтра выставы ўдзельнікаў студый былі паказаны ў Дзяржаўным музеі гісторыі музычнай і тэатральнай культуры, Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, пасольстве Японіі ў Беларусі, Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці, Доме дружбы, Нацыянальным дзіцячым аздараўленчым цэнтры “Зубраня”, у краязнаўчых музеях многіх гарадоў, на мерапрыемствах розных узроўняў. Сёння мы актыўна супрацоўнічаем з Дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў, дарэчы, штогод выпускнікі цэнтра становяцца студэнтамі гэтага ўніверсітэта. Прызнаюся, вельмі няпроста назваць усіх тых, з кім наладжана супрацоўніцтва і сяброўскія сувязі, за ўсе гады дзейнасці цэнтра, але кожнаму з іх мы шчыра ўдзячны.

IMG_5166

І сапраўды, напрацоўкі цэнтра вельмі значныя, і галоўная заслуга ў гэтым, як адзначыла Таццяна Мікалаеўна, канешне ж, усяго калектыва. Адразу бачна, што аб’ядналіся ў цэнтры людзі, якія жывуць сваёй прафесіяй і з’яўляюцца сапраўднымі прафесіяналамі.

IMG_5133

– Многія з педагогаў нашага цэнтра працуюць з дня заснавання, – працягвае свой аповед Таццяна Захарыч. – Нашы студыі і калектывы, кіраўнікамі якіх з’яўляюцца гэтыя творчыя людзі, ведаюць сёння не толькі ў горадзе і раёне. Актыўна цэнтр займаецца і папулярызацыяй беларускай духоўнай спадчыны. Трэба адзначыць, што клуб духоўнай культуры “Крыніцы чысціні”, што працуе на базе цэнтра, цесна супрацоўнічае з Вілейскім Благачыннем Маладзечненскай Епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, храмам Прападобнай Марыі Егіпецкай, Выдавецтвам Беларускага Экзархата. Сумеснымі намаганнямі і пры падтрымцы многіх устаноў культуры і адукацыі рэалізуюцца такія праекты, як “Святло Нараджэння Хрыстова”, “Дні праваслаўнай кнігі”, “Незабыўныя імёны Вілейшчыны” і многія іншыя. У гэтым годзе быў арганізаваны і праведзены фестываль “Светлае Слова”, што стаў значнай культурнай падзеяй у нашым раёне. Мы працуем не дзеля славы, а для таго, каб раскрываць таленты, выхоўваць, прывіваць любоў да беларускага слова, нашых традыцый, да жывой музыкі.

IMG_5135

Пасля знаёмства з асноўнымі праектамі і накірункамі працы цэнтра кожны прысутны змог паслухаць невялікі музычны канцэрт народнага калектыву аўтарскай песні “Элегія”, што таксама працуе на базе ўстановы, а яго кіраўніком з’яўляецца Таццяна Захарыч. Затым адбылося знаёмства з дзейнасцю студый цэнтра.

IMG_5138

Народная студыя “Пушысцікі”, кіраўнік Ніна Прушак, мастак Марына Каравай. Першапачаткова ўдзельнікі студыі навучаліся ствараць сваімі рукамі мяккую цацку, розныя вырабы з тканіны, футры, зараз галоўным накірункам працы з’яўляецца стварэнне традыцыйных беларускіх лялек, а таксама лялек у беларускіх народных касцюмах. На занятках студыцыйцы ўдала спалучаюць беларускія традыцыі і сучасныя тэхнікі. Выстава, з якой змаглі пазнаёміцца ўдзельнікі семінара,была па-сапраўднаму зачаравальнай і разнастайнай. І, як адзначыла мастак студыі Марына Каравай: “Не толькі мы навучаем дзяцей, але і дзеці вучаць нас”. Мяркую, што гэта і ёсць сапраўдная творчая сувязь паміж студыйцамі і настаўнікамі, калі і дзеці, і дарослыя на раўных працуюць, вучацца, абагачаюцца і ствараюць непаўторныя вырабы.

IMG_5159

Народная студыя арыгамі “Чароўны квадрат”, кіраўнік Іна Занкевіч, мастак-афарміцель Ірына Звярко. Студыя арыгамі існуе пры эстэтычным цэнтры з 1992 года. За гэтыя гады яе выхаванцамі сталі сотні дзяцей і дарослых. І зараз многія былыя вучні студыі прыводзяць сюды ўжо сваіх дзяцей.

– Арыгамі – гэта цэлая філасофія, гэта пазнанне ісціны, гэта хобі і гэта сэнс жыцця, – такімі словамі ахарактарызавала дадзены від мастацтва краін Усходу кіраўнік студыі Іна Васільеўна. – Гэта заўсёды станоўчыя эмоцыі, і ў той жа час карпатлівая і настойлiвая праца. Тут задзейнічана ўсе: логіка, алгарытм, прасторавае мысленне і многае іншае. Існуюць нават алімпіяды па арыгамі. Зараз з’явілася небывалая мода на арыгамі, ім займаюцца офісныя работнікі, бізнесмены і іншыя. А, напрыклад, наш выпускнік студыі Іван Барбук зараз адзін з вядомых беларускіх майстраў арыгамі, удзельнік міжнародных праектаў. Паказальна, што выставы арыгамі праходзяць нават у Луўры.

Арганізаваныя выставы ў цэнтры эстэтычнага выхавання як мага лепш паказалі ўсе накірункі дзейнасці студый. Кожны творчы калектыў цэнтра мае сваю адметнасць у формах рэалізацыі эстэтычных магчымасцяў сваіх выхаванцаў. Узгадвалі падчас экскурсій і супрацоўнікаў цэнтра, якія стаялі ў вытокаў стварэння студый, якія доўгі час працавалі, аддаючы ўсе свае здольнасці і ўменні сваім выхаванцам.

Семінар-практыкум завяршыўся, але паказанае на ім – гэта толькі невялікая частка таго, чым жыве і займаецца цэнтр. Заканчваюцца ўрокі ў школах, і сюды пачынаюць прыходзіць студыйцы, якім у чарговы раз нешта цікавае і новае пакажуць і распавядуць іх настаўнікі.  Эстэтычны цэнтр адчынены для ўсіх, хто імкнецца рэалізаваць у сабе і сваіх дзецях пэўныя творчыя, ды не толькі, здольнасці. Тут гатовы штодня дзяліцца вопытам, даваць глыбінныя веды і навучаць эстэтычнаму светаадчуванню. І,як адзначыла Таццяна Захарыч, дзверы цэнтра адчынены для кожнага, ад дзіцяці да дарослага. А калі ёсць тыя, хто гатовы дапамагаць цэнтру і штодзённай працы студый, а,як вядома, шмат паперы, фарбаў, тканіны і іншага ніколі не бывае. Таму, хто гатовы зрабіць свой невялічкі, але такі важкі ўнёсак ў развіццё падрастаючага пакалення,тут будуць рады любой дапамозе. Цэнтр эстэтычнага выхавання адчынены для любога супрацоўніцтва.

Сяргей ГАНЧАР.

Фота аўтара


Написать комментарий

НОВОСТИ

Неделе предпринимательства в Беларуси посвящается

Единый день информирования

Давайте не будем равнодушными

Прощание с осенью прошло в детском саду №8

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Прощание с осенью прошло в детском саду №8 - 21 Ноябрь 2017 (494)
  • Семья отравилась угарным газом в Вилейском районе - 20 Ноябрь 2017 (432)
  • В средней школе №5 состоялось закрытие третьего трудового семестра - 21 Ноябрь 2017 (236)
  • Как будет работать после реконструкции городской стадион? - 21 Ноябрь 2017 (220)
  • РОЗЫГРЫШ БИЛЕТА на музыкальное шоу "Свадебный переполох" к 100-летию ЗАГСа - 22 Ноябрь 2017 (196)
  • В Вилейке прошла акция "Дыши легко", посвященная Дню отказа от курения - 21 Ноябрь 2017 (177)
  • Осколки советского прошлого - 21 Ноябрь 2017 (156)
  • Команду Вилейского районного центра дополнительного образования детей и молодежи с проектом ПЛАНЕТА НАУЧНЫХ ЧУДЕС наградили участием в треке обучения SocialWeekend 10!!! - 22 Ноябрь 2017 (92)
  • Давайте не будем равнодушными - 22 Ноябрь 2017 (50)
  • Нас ждёт перепись населения - 21 Ноябрь 2017 (41)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    О работе экономики и проектах прогноза, бюджета и денежно-кредитной политики на 2018 год

    РОЗЫГРЫШ БИЛЕТА на музыкальное шоу «Свадебный переполох» к 100-летию ЗАГСа

    Команду Вилейского районного центра дополнительного образования детей и молодежи с проектом ПЛАНЕТА НАУЧНЫХ ЧУДЕС наградили участием в треке обучения SocialWeekend 10!!!

    Неделе предпринимательства в Беларуси посвящается

    Единый день информирования

    Давайте не будем равнодушными

    В Молодечненском районе директор сельхозпредприятия обвиняется во взяточничестве

    Прощание с осенью прошло в детском саду №8

    В средней школе №5 состоялось закрытие третьего трудового семестра

    Нас ждёт перепись населения

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ Яндекс.Метрика