Наш карэспандэнт пабываў у філіяле «Бубны» УП «Мінгаз» (самай дальняй гаспадаркі, якая мяжуе з Віцебскай вобласцю)

Цэнтр філіяла «Бубны» УП «Мінгаз» (самай дальняй гаспадаркі, якая мяжуе з Віцебскай вобласцю) нас сустрэў мокрым снегам. Вось ужо сапраўды, поўнач раёна… Буйныя мокрыя сняжынкі неяк нясмела кружыліся ў паветры, нібыта спрабавалі свае сілы перад зімой. А магчыма, нагадвалі нам, што халады не за гарамі.
Зусім нямнога засталося да завяршэння года. Даволі няпростага для працаўнікоў сяла, бо пагодлівых ясных дзён у ім было не так многа. Вось і паспрабуй тут своечасова і без страт управіцца з усімі палявымі работамі. Але ж управіліся і дасягнулі добрых вынікаў. Сярод пераможцаў раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы зерневых і зернебабовых культур і лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу – філіял «Бубны» УП «Мінгаз», кіраўніком якога з’яўляецца Аляксандр Брыль. Едучы у гэту гаспадарку, мы меркавалі сустрэцца з тутэйшымі працаўнікамі, якія ўнеслі важкі ўклад у дасягнутае гаспадаркай. Разам з намеснікам дырэктара філіяла Сяргеем Глінскіх мы праехалі па аб’ектах гаспадаркі. І адбыліся кароткія, але запамінальныя сустрэчы з людзьмі, якія робяць нялёгкую, але такую патрэбную грамадству справу. Усе працаўнікі, з якімі мы гутарылі, адзначаны пры падвядзенні вынікаў раённага спаборніцтва на веснавой сяўбе і нарыхтоўцы травяных кармоў, на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур у бягучым годзе.

Тут яго карані
Аператара зернесушыльнай устаноўкі Эдуарда Дубаневіча мы сустрэлі ля зернеачышчальна-сушыльнага комплекса. Прайшла гарачая пара, калі тут удзень і ўначы кіпела работа – ішло збожжа, якое трэба было даводзіць да патрэбнай кандыцыі. Цяпер Эдуард Мікалаевіч рыхтуе ЗСК-40 да пастаноўкі на захоўванне. А сам у гэты час сядзець без справы не будзе, бо лічыцца ў гаспадарцы прафесіяналам. Патрэбна даць водпуск вадзіцелю машыны ці аўтобуса, звяртаюцца да Дубаневіча. Ведаюць, што не падвядзе, выканае любую справу так, як трэба.

IMG_6516
Яшчэ ў далёкім 1981-ым пачаў Эдуард Мікалаевіч працаваць у гаспадарцы. Як кажуць, дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся. Адслужыўшы ў арміі, вярнуўся сюды зноў. Зараз ужо можна весці размову пра дынастыю, пачынальнікам якой з’яўляецца Эдуард Мікалаевіч. Жонка, Наталля Фёдараўна, працуе на рабатызаваным комплексе, сын Павел – вадзіцель. І нават не ўяўляе Эдуард Мікалаевіч, што ў жыцці нешта магло б скласціся па-іншаму.

Калі ў падапечных – Царыца…
Без малога тры дзясяткі гадоў назад дзяўчына з Глыбокага Ірына выйшла замуж за заброддзеўскага хлопца. Жыць маладыя вырашылі на малой радзіме мужа, калгаснага трактарыста. А Ірына без ваганняў пайшла працаваць даяркай.
– Аж не верыцца, што ўжо дваццаць восем гадоў на ферме, – дзеліцца перадавая працаўніца філіяла Ірына Косцень. – Усё ў клопатах і ў клопатах. І дома, і на працы. Выраслі дзве дачкі, жывуць зараз у Мінску. Унучачку ўжо маем з мужам. Ёсць дзеля каго і чаго жыць і працаваць…

IMG_6521
Сёння Ірына Канстанцінаўна абслугоўвае пяцьдзясят адну карову. У сучасных умовах, дзеліцца, рабіць гэта лёгка, бо ўсё механізавана і аўтаматызавана. А некалі ж, прыгадала жанчына, і даілі ўручную, і чысцілі, і кармы посцілкамі насілі. Сваіх падапечных – рагулек – Ірына Канстанцінаўна вельмі любіць і можа многа расказваць пра нораў кожнай. Кароўка любіць не толькі добры догляд, але і ласку і адгукаецца на гэта добрай прыбаўкай малака.
– А як жа не любіць іх, такіх прыгажуняў! – і Ірына Канстанцінаўна ласкава пагладзіла прыгожую рагулю – дагледжаную, з высока ўзнятай галавой. – Ну, сапраўдная царыца… Так і назвалі.

Прыйшоў і застаўся

Перадавога вадзіцеля філіяла Васіля Калягу сустрэлі непадалёк ад жывёлагадоўчай фермы. Гэта вынік перавезенага ім на яго «МАЗе» ўмоўнага зерня – 1915 тон – паставіў Васіля Яўгенавіча ў адзін рад з перадавымі вадзіцелямі і трактарыстамі-машыністамі раёна, якія былі заняты на адвозцы збожжа ад камбайнаў. Шчыравалі, як прынята гаварыць, ад цямна да цямна. Акрамя адвозкі збожжа, адзначыў мой суразмоўца, вадзіцелі дзяжурылі і на КЗС, сачылі, каб своечасова, без затрымкі,ішлі загрузка з разгрузкай, каб не ўзнікала нейкіх непрадбачаных сітуацый. Дзесяць гадоў працуе Васіль Каляга ў філіяле. Нарадзіўся і вырас ён на Віцебшчыне, у вёсцы, што непадалёк ад граніцы з нашым раёнам. Так атрымалася, што ў свой час знайшоў сабе працу на Вілейшчыне. Ды так тут і застаўся. І ніколі аб гэтым не шкадуе.

IMG_6518
Падобным чынам склалася жыццё і ў перадавога трактарыста філіяла Аляксандра Петуха. Ён таксама з Лагойшчыны, а працаваць уладкаваўся тут, на Вілейшчыне. Другі год Аляксандр Уладзіміравіч тут, а ўжо паказаў сябе старанным і адказным працаўніком. Вось і ў раённым спаборніцтве яго адзначылі ў ліку перадавікоў. На сваім трактары МТЗ-3022 Аляксандр Петух падрыхтаваў глебу на плошчы ў 1455 гектараў. Што і казаць, вынік вельмі добры.

IMG_6523

Бацька – камбайнер і дачка ў памочніках

Як нам сказалі ў філіяле «Бубны», за ўсю гісторыю гаспадаркі не было такога, каб на жніве тут былі аж чатыры камбайнеры-тысячнікі. А сёлета менавіта так атрымалася. І самы вышэйшы намалот быў у Пятра Войніча, які працаваў разам з дачкой Алёнай. Другі год дзяўчына на час жніва бярэ водпуск і прыязджае са сталіцы дамоў, каб, разам з бацькам, быць непасрэднай удзельніцай высакароднага дзейства – жніва.
Мы сустрэліся з Пятром Вікенцьевічам і крышку пагаварылі з ім і пра жніво, і пра маленькую радзіму, якой ён не здрадзіў, і пра дачушку, якой ім з жонкай можна ганарыцца.

IMG_6524

 


Написать комментарий

НОВОСТИ

«Ёлка желаний»: уже есть первые «волшебники»

На автодороге Минск-Молодечно-Нарочь будет ограничено движение

ФОТОФАКТ. На Центральной площади идёт установка главной ёлки города

Идет сбор средств на восстановление храма Святого Духа деревни Речки Вилейского района

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (13 декабря – 17 декабря) - 13 декабря 2017 (1835)
  • Молодечненским РОВД разыскиваются две девушки. Близкие очень волнуются за их судьбу - 14 декабря 2017 (779)
  • В кафе у вилейчанина украли телефон и деньги - 14 декабря 2017 (516)
  • Самые популярные детские имена у вилейчан в 2017 году - 14 декабря 2017 (462)
  • ФОТОФАКТ. На Центральной площади идёт установка главной ёлки города - 13 декабря 2017 (461)
  • Идет сбор средств на восстановление храма Святого Духа деревни Речки Вилейского района - 13 декабря 2017 (372)
  • На автодороге Минск-Молодечно-Нарочь будет ограничено движение - 13 декабря 2017 (296)
  • В Минске определили обладательницу самых сексуальных губ. Девушке из Солигорска досталось 3000 евро на шопинг в Милане - 14 декабря 2017 (227)
  • Вилейчанка – лауреат польского конкурса новогодних открыток - 13 декабря 2017 (198)
  • "Ёлка желаний": уже есть первые "волшебники" - 13 декабря 2017 (183)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Стало известно, сколько микропластика в нашей косметике?

    В Молодечненском районе выпускают сок из пророщенной пшеницы

    Совместный рейд с представителем СМИ

    Самые популярные детские имена у вилейчан в 2017 году

    В кафе у вилейчанина украли телефон и деньги

    Белорусские ученые готовы к выполнению новых стратегических задач по развитию науки и экономики — Чижик

    В Минске определили обладательницу самых сексуальных губ. Девушке из Солигорска досталось 3000 евро на шопинг в Милане

    Успехи наших ребят в соревнованиях по судомодельному спорту

    Молодечненским РОВД разыскиваются две девушки. Близкие очень волнуются за их судьбу

    II Съезд ученых Беларуси

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.