За дзіцячую кнігу, над якой Віктар Кажура працаваў 5 год, атрымаў дыплом лаўрэата Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры

«Раскажу вам пра таго Кажуру, якога яшчэ не ведаеце», – такім чынам прывітаў (і, канешне, заінтрыгаваў) гасцей нядаўняй сустрэчы вядомы на Вілейшчыне і па-за яе межамі настаўнік і паэт Віктар Кажура. Знаёмства з «невядомым Кажурам» адбылося ў чацвер на мінулым тыдні ў кнігарні «Кругагляд». А напярэдадні гэтай падзеі Віктар Віктаравіч атрымаў дыплом лаўрэата Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры ў намінацыі «Дзіцячая і юнацкая літаратура» за кнігу «Азбукоўнік». Яна прызначалася пераможцам гульні-конкурсу па беларускай мове і літаратуры «Буслік-2015».

Праца над кнігай доўжылася пяць год і дала свой плён. Як расказаў аўтар, высокая ўзнагарода была прыемнай нечаканасцю (даволі сур’ёзнай была канкурэнцыя), але найбольшую радасць ён адчувае ад таго, што гэта праца спатрэбілася дзецям, а выданне знайшло сваю аўдыторыю. Таму што, упэўнены Віктар Віктаравіч, спасцігаць навуку дзеці павінны на прыкладах, уласцівых сваёй культуры і светапогляду – спрадвечных.

Дзецям адрасаваныя іншыя кнігі Віктара Кажуры – «Гэта ўсё радзіма наша» (выдадзеная ў сааўтарстве з Бажэнай Мацюк), «Азбука ў вершах і малюнках», «Паэтычныя забавы», «І загучала слова», а хутка выйдзе і «Хто схаваўся пад лісток?». Дзевяць год таму ўбачыў свет дапаможнік для дзяцей і настаўнікаў «Сабе і людзям» – у кнізе змешчаны ўзоры, якой павінна быць даследчая работа з дзецьмі. А, дарэчы, два гады таму Віктар Віктаравіч абараніў магістарскую дысертацыю менавіта па гэтай тэме.

Гэтыя і іншыя кнігі Віктара Кажуры адрасаваны пераважна дзіцячай аўдыторыі. Кожная – нібыта чарговая прыступка на высокай лесвіцы. Але «дарослы» Кажура іншы. Яго непакояць пытанні пошуку самога сябе, ісціны – сусветнай і сваёй, цікавяць беларуская гісторыя і асобы славутых продкаў, ваеннае мінулае радзімы і ніяк не дае спакою лёс яго сям’і ў кантэксце «карычневай навалы». Непакоіць таксама праблема кінутых вёсак, насельнікі якіх імкнуцца ў гарады. Крыніцай натхнення з’яўляюцца родныя краявіды і, як нібыта жартуе Віктар Кажура, а на самой справе так яно і ёсць, яго ўнукі – Ангеліна і Цімошка. Вёсачка Краўчонкі – малая радзіма, дзе ён нарадзіўся і жыў да шасці год. Пасля сям’я пераехала ў Карпавічы – і гэта таксама яго радзіма. Нягледзячы на тое, што сам ён з 1986 года жыве ў Вілейцы, яму па-ранейшаму «ў Карпавічы так трэба», бо там «чакае мяне мая мамка». А Краўчонкам прысвечана паэма-апавяданне ў вёсцы, ў якой ўзгадвецца час, калі жыхароў было значна болей, чым зараз. Падчас сустрэчы Віктар Кажура чытаў таксама вершы, прысвечаныя спадарожніцы жыцця – «светлай, як май, і адзінай жанчыне». Пяшчотныя, пранікнёныя, яны краналі душу.

Урэшце, паэт – гэта найперш чалавек. Пра гэта неаднаразова ўзгадваў Віктар Кажура падчас сустрэчы. Аднойчы ён паспрабаваў пісаць эпіграмы, у тым ліку і пра сябе, – яны таксама прагучалі ў кнігарні. А яшчэ Віктар Віктаравіч расказаў пра сваю перакладчыцкую дзейнасць – і гэта таксама зацікавіла ўдзельнікаў сустрэчы. Аўтару былі адрасаваны пытанні і шчырыя пажаданні. Такой была сустрэча з Віктарам Кажурам – шчырай, адкрытай і, безумоўна, цікавай.

Таццяна ШАРШНЁВА.

Фота аўтара


Написать комментарий

НОВОСТИ

Пенная вечеринка на празднике «Детства и семьи» (ВИДЕО)

Вилейчанин выиграл бензопилу на выставке-продаже техники STIHL и VIKING

Вблизи деревни Коловичи во время движения загорелся автомобиль

Пять из десяти лесничеств Вилейского опытного лесхоза попали в очаг поражения леса рыжим сосновым пилильщиком

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (4 – 10 июня) - 4 июня 2018 (2484)
  • В ДТП в Вилейском районе погиб 3-летний ребёнок - 4 июня 2018 (974)
  • Пенная вечеринка на празднике "Детства и семьи" (ВИДЕО) - 2 июня 2018 (685)
  • Вблизи деревни Коловичи во время движения загорелся автомобиль - 2 июня 2018 (672)
  • Вилейчанин выиграл бензопилу на выставке-продаже техники STIHL и VIKING - 2 июня 2018 (574)
  • За купание в запрещенных местах могут оштрафовать - 4 июня 2018 (137)
  • ФОТОРЕПОРТАЖ. Как прошёл в Вилейке праздник "Детства и семьи" - 4 июня 2018 (72)
  • «Праздник детства и семьи!» на Вилейщине… - 4 июня 2018 (17)
  • О безопасности в своём доме! - 4 июня 2018 (6)
  • Модель проведения Европейских игр в Минске должна стать образцовой - ЕОК - 4 июня 2018 (0)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Модель проведения Европейских игр в Минске должна стать образцовой — ЕОК

    За купание в запрещенных местах могут оштрафовать

    ФОТОРЕПОРТАЖ. Как прошёл в Вилейке праздник «Детства и семьи»

    О безопасности в своём доме!

    «Праздник детства и семьи!» на Вилейщине…

    В ДТП в Вилейском районе погиб 3-летний ребёнок

    Сеансы кинотеатра «Мир» (4 – 10 июня)

    Пенная вечеринка на празднике «Детства и семьи» (ВИДЕО)

    Вилейчанин выиграл бензопилу на выставке-продаже техники STIHL и VIKING

    Вблизи деревни Коловичи во время движения загорелся автомобиль

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика