У Вілейцы прайшло ўручэння ўзнагарод 12-ці ўдзельнікам конкурса, чые работы ўвайшлі ў каляндар-2018

Напрыканцы верасня мінулага года быў дадзены старт конкурсу малюнкаў «Хопіць смецце памнажаць, лепш яго рассартаваць», ініцыяваны міжнароднай грамадскай арганізацыяй «Экапартнёрства» і Вілейскім райвыканкамам у рамках праекта «Неабходнасць у эфектыўным кіраванні жыллёва-камунальнай гаспадаркай», які ажыццяўляецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза і разлічаны на тры гады. Ён створаны спецыяльна для нашай тэрыторыі і павінен дапамагчы вырашыць праблему абыходжання з камунальнымі адыходамі. Трэба сказаць, што ў рамках праекта адбылося ўжо шмат мерапрыемстваў. Усе яны мелі на мэце выхаванне беражлівых адносін да нашай планеты і яе рэсурсаў. Ва ўстановах адукацыі Вілейшчыны праходзілі інфармацыйныя гадзіны, акцыі «Энергазберажэнне і я», «Сустрэнем Новы год экалагічна па-сяброўску», «Балтыйскае мора пачынаецца тут», «Вілейка ратуе клімат планеты», запомніліся Дні ўстойлівай энергіі і конкурс слоганаў.

Конкурс малюнкаў «Хопіць смецце памнажаць, лепш яго рассартаваць» стаў чарговым мерапрыемствам у гэтым шэрагу, накіраваным на фарміраванне ў дзяцей беражлівых адносінаў да навакольнага асяроддзя, прывіццё экалагічнага стаўлення да арганізацыі жыццядзейнасці, асэнсаванне важнасці раздельнага збору адыходаў. Прывіваць гэтыя навыкі праз нашых дзяцей – важная задача. Калі экалагічнае выхаванне будзе пачынацца з сям’і, тады мы зможам лічыць сябе сапраўднымі гаспадарамі нашай планеты.

Удзельнікамі творчага конкурсу былі навучэнцы ўстаноў адукацыі, якія, канешне, вельмі стараліся. І вось падведены вынікі. Журы вылучыла работы, якія ўвайшлі ў спецыяльны каляндар на 2018 год. Яны найбольш яскрава адлюстроўваюць ідэю, чаму важна і неабходна сартыраваць смецце. Як расказала Вольга Шляпо, інфаменеджар праекта, каляндар будзе распаўсюджвацца на Вілейшчыне – ва ўстановах адукацыі, у арганізацыях і ўстановах, дзейнасць якіх звязана з жыллёва-камунальнай сферай. Каб заахвоціць самых актыўных, старанных і неабыякавых удзельнікаў, у мінулы чацвер у гімназіі №1 «Логас» адбылася асаблівая сустрэча: прадстаўнікі грамадскай арганізацыі «Экапартнёрства» прыехалі, как асабіста ўручыць удзельнікам конкурса, школьнікам Вілейшчыны, дыпломы і памятныя падарункі – календары, салодкія пачастункі і экасумкі з лагатыпам арганізацыі. Аліна Бушмовіч, выканаўчы дырэктар ГА «Экапартнёрства», расказала прысутным пра дзейнасць арганізацыі і яе асноўныя накірункі, адзначыўшы, што яе прыемна здзівіла актыўнасць вучняў малодшых класаў, разуменне імі глыбіні праблемы правільнага абыходжання з камунальнымі адыходамі. Эдуард Мацюшонак, які выкладае выяўленчае мастацтва ў гімназіі №1 «Логас», расказаў аб тым, як атрымалася яго выхаванцам раскрыць у малюнках актуальную праблему. «Каб нешта зрабіць, трэба быць неабыякавым, – адзначыў галоўнае Эдуард Уладзіміравіч. – Мы з дзецьмі ўзялі гэту тэму і пачалі перажываць яе». Стала зразумелым, якая Зямля невялікая і як хутка мы, людзі, яе забруджваем, а таксама тое, як шмат залежыць ад кожнага на ёй.

Урачысты момант уручэння ўзнагарод дванаццаці ўдзельнікам конкурса, чые работы ўвайшлі ў каляндар, і памятныя падарункі астатнім удзельнікам – гэта стала прыемным момантам сустрэчы. На памяць засталіся добрыя ўражанні і калектыўны здымак. Самыя актыўныя і нераўнадушныя атрымалі заслужаныя ўзнагароды, а наперадзе – яшчэ шмат цікавых і карысных мерапрыемстваў экалагічнай накіраванасці.

Таццяна ШАРШНЁВА.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА


Написать комментарий

НОВОСТИ

Из-за сильного ветра на Вилейщине без электричества оставались 9 населённых пунктов

ФОТОРЕПОРТАЖ: Республиканский субботник на Вилейщине

Двое мужчин обокрали гараж вилейчанина

Вилейский школьник собрал кубик Рубика за 34 секунды

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (25 апреля – 1 мая) - 23 апреля 2018 (2367)
  • ФОТОРЕПОРТАЖ: Республиканский субботник на Вилейщине - 23 апреля 2018 (358)
  • Вилейчанин купил автомобиль с поддельными документами - 23 апреля 2018 (328)
  • Из-за сильного ветра на Вилейщине без электричества оставались 9 населённых пунктов - 23 апреля 2018 (151)
  • VI Международный фестиваль ретро-мотоциклов «Кола Часу 2018» планируют провести на Вилейском водохранилище - 23 апреля 2018 (102)
  • Двое мужчин обокрали гараж вилейчанина - 23 апреля 2018 (51)
  • Начался прием заявок на участие в Национальном конкурсе «Предприниматель года» - 23 апреля 2018 (35)
  • Гитарист из Вилейки среди лучших юных музыкантов Минской области - 23 апреля 2018 (30)
  • За стекший период года на территории Вилейского района зарегистрировано уже два случая ботулизма - 23 апреля 2018 (15)
  • Завершено расследование уголовного дела о жестоком убийстве жительницы Клецка - 23 апреля 2018 (14)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Гитарист из Вилейки среди лучших юных музыкантов Минской области

    За стекший период года на территории Вилейского района зарегистрировано уже два случая ботулизма

    Командно-штабное учение подтвердило готовность УЗ «Вилейская ЦРБ»

    Начался прием заявок на участие в Национальном конкурсе «Предприниматель года»

    VI Международный фестиваль ретро-мотоциклов «Кола Часу 2018» планируют провести на Вилейском водохранилище

    Вилейчанин купил автомобиль с поддельными документами

    Завершено расследование уголовного дела о жестоком убийстве жительницы Клецка

    Из-за сильного ветра на Вилейщине без электричества оставались 9 населённых пунктов

    ФОТОРЕПОРТАЖ: Республиканский субботник на Вилейщине

    Двое мужчин обокрали гараж вилейчанина

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика