ФОТОРЕПОРТАЖ. Праздничный концерт Вилейской детской школы искусств

Гэта стала ўжо добрай традыцыяй, калі ў адзін з калядных дзён на сцэне Вілейскага Палаца культуры праходзіць канцэрт дзіцячай школы мастацтваў. І, як кожны раз, зала была запоўнена цалкам, бо на канцэрт сабраліся не толькі выхаванцы школы разам са сваімі бацькамі і роднымі, але і шматлікія прыхільнікі добрай музыкі.

А паглядзець і паслухаць у гэты вечар было што. Вядучыя мерапрыемства, маладыя і таленавітыя вучні музычнай школы, Эвеліна Мікуліч, Дыяна Гіль і Віталь Рогач, распачалі вечар шчырымі словамі, звяртаючыся да ўсіх прысутных.

– Якія яшчэ святы прыносяць столькі радасці і цуда, калі яшчэ душа напаўняецца такім цёплым святлом – толькі ў гэтыя дні вялікіх святаў Божага Нараджэння і Вадохрышча. Менавіта ў гэтыя дні наша жыццё асвячаецца нябесным святлом блаславёнай каляднай зоркі! І няхай сённяшняе свята музыкі таксама прынясе ўсім вам пачуццё кахання, радасці, дабра і святла!

Адкрыў святочны канцэрт узорны духавы аркестр пад кіраўніцтвам Валерыя Чачуліна і ансамбль мажарэтак, кіраўнік Ірына Сідарэвіч. Трэба адзначыць, што канцэртны рэпертуар гэтага года здзіўляў сваёй разнастайнасцю – гучалі творы прызнаных геніяў сучаснасці і мінулага, кампазітараў сённяшняга дня і класікаў. Як заўжды, здзівіла валоданнем сваім голасам наша маладая зорка Вікторыя Саванец, якая выканала кампазіцыю «Толькі джаз» на музыку і словы Анастасіі Красільнікавай.

Цікавымі і неардынарнымі былі сумесныя нумары аддзялення харэаграфіі школы мастацтваў і выканаўцаў – Соф’і Лятко з нумарам «Ажыўшая лялька», Стэфаніі Сячко з песняй «148 прынцаў», Анастасіі Узгорак з нумарам «Ай-яй-яй». Штогод адметнай рысай канцэрта музычнай школы з’яўляецца тое, што выхаванцы аддзяленняў на высокім узроўні паказваюць сваё майстэрства. І сапраўды, гледачы не шкадавалі далоняў і на гэты раз, падтрымліваючы кожнага з выканаўцаў. Сваёй феерычнасцю і прафесійнай адточанасцю вылучаліся нумары «Калядная містэрыя» з мюзікла «Балада аб маленькім сэрцы» ў выкананні ансамбля «Арэлі», кіраўнік Кацярына Анасовіч, нумар «Усё пераменіцца» вакальнага ансамбля «Татавы дзеці» пад кіраўніцтвам Алега Зайцава, нумары ансамбля скрыпачоў «Мажорчыкі», кіраўнік Таццяна Жук, канцэртмайстар Святлана Ражко, а таксама вакальна-харавой групы пад кіраўніцтвам Аксаны Ткачэнка.

Гучалі на канцэрце і сусветнавядомыя кампазіцыі, такія, як мелодыя, якая ўпершыню была выканана ў 1961 годзе Одры Хепбёрн у фільме «Сняданак у Ціфані» і была ўдастоена «Оскара» ў намінацыі «Лепшая песня года». У канцэрце яна прагучала ў выкананні зводнага хору школы мастацтваў, кіраўнік Аксана Ткачэнка, канцэртмайстар Таццяна Курц.

Сваё майстэрства паказалалі гледачам і сольныя выканаўцы: Канстанцін Поклад, Дзяніс Сільвановіч, Надзея Болдава, а таксама Вераніка Кузняцова, Аляксей Зубель, Вольга Шкадзінская, Кацярына Гаўловіч і Яна Янкевіч і дэбютант сцэны Вера Навоша.

Сваім шчырым выкананнем юныя таленты ўвесь вечар дарылі гледачам зарад пазітыву і радасці. Такія пачуцці былі і калі на сцэне выступалі ансамбль народных інструментаў «Лібера», кіраўнік Вольга Хвядзевіч, канцэртмайстар Іна Ляшчэвіч. Такія пачуцці падаравала і сустрэча з Яе Вялікасцю гітарай, бо сэрца чалавека заўсёды кранае яе мяккі і пераканаўчы голас і яе паэтычнасць. Усё гэта было адчувальна, калі на сцэне выступаў зводны ансамбль гітарыстаў Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў і ўзорны ансамбль гітарыстаў «Адэліта» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Лапціка. Пераносіліся ў пачуццях гледачы ў той вечар і ў ХІХ стагоддзе ў Італію, калі слухалі выдатны твор вядомага французскага кампазітара Жака Афенбаха – баркаролы з оперы «Казкі Гофмана» ў выкананні выдатнага калектыву – узорнага ансамбля скрыпачоў «Камплімент», кіраўнік Таццяна Жук, канцэртмайстар Святлана Ражко.

Свае бліскучыя нумары прадэманстравалі і вакальны ансамбль старэйшых класаў, кіраўнік Нэлі Зайцава, і навучэнцы харэаграфічнага аддзялення і іх зусім не падобныя на былыя выступленні нумар «Фрыдэнс» і запальны танец «Акуна-матата», што ў перакладзе з мовы «суахілі» азначае «без клопатаў», і ўлюбёнцы публікі – ансамбль мажарэтак, кіраўнік Ірына Сідарэвіч.

Асобных слоў і кампліментаў, як заўжды – варты ўдзельнікі эстрадна–джазавага ансамбля і іх кіраўнік Фёдар Гур, а таксама салістка Анастасія Епішына. Яны сваім прафесіялізмам і апантаным выкананнем запальваюць публіку з першых акордаў. Сапраўдныя майстры і вялікія малайчынкі. Брава!

Святочны канцэрт дзіцячай школы мастацтваў падышоў да завяршэння, але апладысменты гучалі яшчэ доўга. Час праляцеў незаўважна, але ў кожнага з гледачоў на ўспамін аб цудоўным вечары засталося крышку музычнага чараўніцтва, цёплай сяброўскай атмасферы і асалоды ад творчасці юных талентаў!

Сяргей ГАНЧАР. 
Фота Аляксея КАМІНСКАГА


1 Ответ в “ФОТОРЕПОРТАЖ. Праздничный концерт Вилейской детской школы искусств”

  1. Галина Станкевич:

    Я,как бывший учитель Вилейской школы искусств,находясь в данный момент на пенсии, каждый год жду этого мероприятия Рождественского концерта учащихся ВШИ.Знаю,сколько трудов вложено учителями в каждого ученика, чтобы добиться таких высоких результатов.Все номера прошли на высоком и профессиональном уровне!Вызывают большое восхищение все номера хореографии!Очень красочные, богатые, колоритные костюмы!Видно, как детям нравится танцевать и они очень старались выражать эмоции танца!Сильное впечатление произвели вокальные сольные номера и ансамбли.Удачно выбранный репертуар,а исполнение детей было на таком профессиональном уровне!Многоголосие поражало своей чистотой голосов!Молодцы!Очень классно прозвучал Образцовый духовой оркестр, ансамбль скрипачей,которых очень люблю и каждый раз жду их исполнение!Огромный респект учителю руководителю этого ансамбля Жук Татьяне!Всему коллективу большая благодарность, что своим трудом, творчеством знаниями ,которые передаёте детям,даёте людям столько радости, удовольствия, адреналина и много положительных эмоций!

Ответить Галина Станкевич

НОВОСТИ

Об экономике района, дорогах и детских площадках

На этой неделе ГАИ обратит внимание на правила обгона и маневрирования

Сегодня в Вилейке ожидается до плюс 27 градусов тепла

Закрытие детского художественного пленэра имени Н. Силивановича

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (20 – 24 июня) - 18 июня 2018 (2530)
  • Водитель снёс остановку в Вилейском районе. ГАИ ищет очевидцев - 18 июня 2018 (669)
  • Горе-рыболова задержали на Вилейском водохранилище - 18 июня 2018 (469)
  • Пресечена попытка дачи взятки сотруднику ГАИ - 18 июня 2018 (122)
  • Стало известно, кто будет представлять Вилейщину на конкурсе "Адна зямля" - 19 июня 2018 (93)
  • При изготовлении самогона задержан вилейчанин - 19 июня 2018 (84)
  • Об экономике района, дорогах и детских площадках - 19 июня 2018 (64)
  • Инспектор ИДН – юрист, педагог и психолог… - 18 июня 2018 (57)
  • Выратавальнікі Вілейшчыны з Даўгінава - 18 июня 2018 (41)
  • У Куранцы павіншавалі стогадовага юбіляра - 19 июня 2018 (27)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    У баявой гатоўнасці

    Мечта Татьяны Титуленко – в 97 лет отправиться в велопутешествие по Европе

    При изготовлении самогона задержан вилейчанин

    25 юных віляйчан прынялі ўдзел у VІІІ дзіцячым мастацкім пленэры

    Кто такой донор?

    Руководством Вилейского РОВД будет осуществлено выступление в трудовых коллективах Вилейского района, после чего будет осуществлен прием граждан по личным вопросам

    Команда «Вилия» обыграла «Крупки – «ДРСУ-164» со счётом 3:1

    Стало известно, кто будет представлять Вилейщину на конкурсе «Адна зямля»

    Об экономике района, дорогах и детских площадках

    У Куранцы павіншавалі стогадовага юбіляра

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика