Стагоддзе з дня нараджэння Пятра Машэрава адзначылі ў Вілейцы

Цікавае мерапрыемства прайшло нядаўна ў цэнтры эстэтычнага выхавання – з нагоды дзвюх важных для ўсіх нас дат тут зладзілі сустрэчу-успамін, сустрэчу-экскурс у гісторыю і для многіх сустрэчу-адкрыццё. Якія ж гэта даты? Васьмідзесяцігоддзе Мінскай вобласці, якое ўрачыста адзначалася, і стагоддзе з дня нараджэння Пятра Машэрава, Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы, партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі.

Да Вілейшчыны ў Пятра Міронавіча былі асаблівыя адносіны, бо ў 1944-45 гадах ён тут жыў і працаваў. Тут, у Вілейцы, быў зарэгістраваны яго шлюб з Палінай Галанавай, тут нарадзілася іх дачка… Таму віляйчане заўсёды былі для яго, бадай што, землякамі.

Дзве гэтыя юбілейныя даты былі ўдала аб’яднаны ў сцэнарыі мерапрыемства «Беларусь у лёсах людзей», якое распачалося ля мемарыяльнай дошкі Пятру Міронавічу Машэраву, што была адкрыта дзесяць гадоў таму назад на будынку па вуліцы Партызанскай. дзе ў свой час ён працаваў. Прыемна, што ўдзельнікамі сустрэчы былі хлопцы і дзяўчаты з вілейскага дзяржаўнага каледжа, якім, безумоўна, было цікава пачуць расказы дырэктара цэнтра эстэтычнага выхавання Таццяны Захарыч, старшыні раённага савета ветэранаў Ганны Шэпелевай. старшага навуковага супрацоўніка гісторыка-краязнаўчага музея Вольгі Коласавай. З удзячнасцю маладыя людзі ўсклалі да дошкі вядомага чалавека кветкі.

А затым мерапрыемства прадоўжылася ва ўтульнай зале цэнтра эстэтычнага выхавання. Тут гучалі беларускае слова і песня (за яе дзякуй артыстцы Марыне Заяц), дэманстраваліся прэзентацыя «Мая Міншчына» (пад цудоўныя песні калектыву аўтарскай песні «Элегія» на экране «гарталіся» такія ж цудоўныя слайды знаёмых месцаў Міншчыны) і фільм пра Пятра Машэрава «Палёт душы», створаны дзесяць гадоў таму назад. Што і казаць, усё гэта ўразіла, усхвалявала і нават расчуліла. Ды і было ад чаго…

Таццяна Захарыч цікава расказала пра тое, якім было святкаванне юбілейнай даты сталічнай вобласці. У гэтай урачыстасці прымала ўдзел і вілейская дэлегацыя, і наша газета расказвала пра гэта ў папярэднім нумары.

Хвалюючай і цікавай была размова пра Пятра Машэрава. Сваімі ўспамінамі пра яго падзялілася Ганна Шэпелева, бацька якой у ваенныя гады разам з Пятром Міронавічам быў у камсамольскім падполлі. Неабыякавасць, прастата, чалавечнасць – гэтыя рысы, адзначалася на сустрэчы, былі характэрна Машэрава на працягу ўсяго яго жыцця.

Я ўпэўнена, што ўсе прысутныя значна папоўнілі свае веды пра Беларусь і яе людзей за час гэтай сустрэчы. Цікавымі гістарычнымі звесткамі падзялілася і Вольга Коласава. Яна таксама нагадала, што зараз у музеі працуе выстава «Міншчына – сэрца Беларусі», якая расказвае пра вельмі многае.
«Міншчына наша – край роднае мовы, вершы Купалы і Коласа словы»… Гэтыя словы з песні «Элегіі» наплывалі і наплывалі яшчэ доўга пасля сустрэчы. І гучала цудоўная музыка, якая хвалявала і натхняла, перапаўняла гонарам за наш край і яго людзей,

Ірына БУДЗЬКО.
Фота Аляксей КАМІНСКАГА


Написать комментарий

НОВОСТИ

Какие развлечения ждут юных вилейчан на «Празднике детства и семьи» 1 июня

На Вилейщине проводится совместная акция МЧС и БРСМ «Летний патруль»

Отчётный концерт. Талантов и музыки свет

Слоган для своего города предлагают придумать жителям Вилейки

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • В Илье прошёл районный праздник Сёмуха - 28 мая 2018 (13)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    В Илье прошёл районный праздник Сёмуха

    Комната агрессора. Комната для жертвы. «Кризисной комнатой» в Вилейском районе воспользовались 12 человек

    Мобильное приложение «МЧС Беларуси: помощь рядом»

    Факт ДТП – повод для проверки

    Валежник – это не беспорядок…

    Пусть тянутся к солнцу подсолнухи…

    Всё о чеках “Имущество”

    Летняя оздоровительная кампания в 2018 году пройдёт в Вилейском районе в рамках республиканской акции «Малая родина: от изучения к действию»

    ПРИЁМ ГРАЖДАН. Вопросы дома и возле дома

    Артысты Вілейшчыны на першым фестывалі беларускай керамікі «ТэраКот»

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика