Да 100-годдзя з дня нараджэння МАШЭРАВА Пятра Міронавіча (13 лютага 1918 г. – 4 кастрычніка 1980 г.)

Пётр Міронавіч Машэраў – пра яго ў свой час, шмат сказана, яшчэ больш напісана, апублікавана і паказана. Яго ведала, ім была зачаравана ўся вялікая савецкая краіна. З ім рады былі сустрэцца вядомыя палітыкі і дзяржаўныя дзеячы, знакамітыя пісьменнікі і мастакі. Ён быў сваім сярод рабочых і калгаснікаў, жаданым госцем у кожнай сям’і.

Ад яго заўсёды зыходзіла нейкая незвычайная прыцягальная сіла, яго чыстая ўсмешка прываблівала людзей, падбадзёрвала, падтрымлівала ў самыя цяжкія хвіліны жыцця.

Нарадзіўся Пётр Міронавіч Машэраў 13 лютага 1918 года ў в. Шыркі Сенненскага раёна Віцебскай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. З васьмі нарадзіўшыхся дзяцей ў жывых засталіся пяцёра. У сям’і заўсёды панавалі спакой, лад і добразычлівасць. Выключная дабрата, працавітасць, упартасць для дасягнення пастаўленнай мэты, павага і любоў да людзей – гэтыя якасці былі закладзены яшчэ ў дзяцінстве.

У 1927 годзе Пётр пайшоў у першы клас Грыбоўскай пачатковай школы. Ужо ў чацвёртым класе стаў захапляцца матэматыкай, пазней фізікай, шмат чытаў. У 1934 годзе Пётр Машэраў быў залічаны адразу на апошні курс рабфака, а ў наступным годзе ўжо паступіў у Віцебскі педагагічны інстытут на фізіка-матэматычны факультэт. Падчас вучобы ў інстытуце ён шмат часу аддаваў студэнцкай навуковай рабоце, пісаў рэфераты, выступаў на навуковых студэнцкіх канферэнцыях.
1 верасня 1939 года Пётр Машэраў упершыню прыйшоў у школу ў якасці настаўніка. Гэта была сярэдняя школа ў гарадскім пасёлку Расоны Віцебскай вобласці. «Першы год працы быў цяжкім, але ў той жа час і вельмі цікавым», – успамінаў праз многа год Пётр Машэраў. «Выпускнікі Расонскай школы паступалі ў Ленінградскія інстытуты… За два гады не было выпадку, каб хто ды не паступіў, нават пры конкурсах».

Так, ён быў прыроджаны настаўнік. Педагог-талент! Але другі школьны год быў апошнім мірным годам. Той шчаслівы час, калі можна было тварыць, выхоўваць таленты адышоў. Адышоў у адно імгненне!

Прыйшоў час барацьбы, бязлітаснай барацьбы з ворагам за выратаванне сваёй краіны, свайго народа. Ужо ў жніўні 1941 года Пётр Машэраў арганізаваў Расонскую падпольную арганізацыю, у асноўным, са сваіх выпускнікоў і настаўнікаў, а вясной 1942 года ўжо быў створаны партызанскі атрад імя Шчорса, які паспяхова змагаўся з фашыстамі ў тыле ворага. Да ліпеня 1942 года дзейнічаў самастойна і называўся атрадам «Дубняка». У атрадзе дысцыпліна і парадак, а прыкладам з’яўляецца сам камандзір – Пётр Міронавіч Машэраў. Байцы паважаюць яго за храбрасць, прынцыповасць і сціпласць.

У сакавіку 1943 года Пётр Машэраў прызначаны камісарам партызанскай брыгады імя К.К. Ракасоўскага, якая была створана ў ліпені 1942 года ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці. Летам 1943 года, кіруючыся распараджэннямі ЦК ВКП(б), ЦК КП(б)Б, беларускага штаба партызанскага руху, падпольныя камітэты партыі і камандаванне партызан пачалі падрыхтоўку да перамяшчэння атрадаў з усходу на захад Беларусі. Адной з першых выйшла ў рэйд брыгада імя Ракасоўскага (камандзір Раманаў А.В., камісар – Машэраў П.М.). Каля двух месяцаў ішла старанная падрыхтоўка да маршу. Увесь асабовы састаў быў добра ўзброены і абмундзіраваны. Раніцай 24 чэрвеня 1943 года брыгада пакінула свой лагер у Віцебскай вобласці і накіравалася ў Вілейскую вобласць. Напачатку ліпеня 1943 года брыгада ў складзе 700 партызан размясцілася каля возера Нарач, пераадолеўшы 200-кіламетровы марш.

Да лета 1943 года ў Вілейскай вобласці не было поўнай каардынацыі партызанскай барацьбы. Становішча значна змянілася, калі на акупіраванай тэрыторыі былі створаны Вілейскі падпольны абкам КП(б)Б і Вілейскі падпольны абкам ЛКСМБ. Пад іх кіраўніцтвам усяго за два-тры месяцы ліквідуецца разрозненасць у партызанскім руху: падпольныя групы аб’ядноўваюцца ў партызанскія атрады, атрады – у брыгады. Партызаны амаль поўнасцю кантралявалі раёны Вілейскай вобласці, грамілі варожыя гарнізоны, актыўна праводзілі аперацыю «рэйкавая вайна».

У верасні 1943 года на пасаду першага сакратара Вілейскага падпольнага абкама камсамола Вілейскай вобласці быў прызначаны камісар партызанскай брыгады імя К.К. Ракасоўскага Пётр Міронавіч Машэраў, які меў багаты вопыт падпольнай і партызанскай барацьбы, валодаў высокімі арганізатарскімі здольнасцямі. Да пачатку ліпеня 1944 года абласныя камітэты партыі і камсамола Вілейскай вобласці базіраваліся каля в.Чарэмшыцы Мядзельскага раёна, дзе зараз устаноўлены памятны знак і адноўлены зямлянкі.

2 ліпеня 1944 года абласны цэнтр Вілейка быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Літаральна ў гэты дзень, пасля абеду, сюды прыбылі партыйныя і савецкія органы для наладжвання ў горадзе мірнага жыцця.

У экспазіцыі Вілейскага краязнаўчага музея сярод шматлікіх дакументаў аб дзейнасці партызанскіх брыгад на тэрыторыі былой Вілейскай вобласці экспануецца адзін унікальны дакумент – дакладная копія пісьма, напісанага Пятром Машэравым 3 ліпеня 1944 года ў г. Вілейцыа сакратару Вілейскага падпольнага абкома партыі Манахаву А.А.:

«Александр Андреевич! Привет с Вилейки!!!

Вчера, 2 июля 1944 г., после обеда, отряд «За Советскую Белоруссию» прибыл в Вилейку и немедленно занялся наведением порядка, уполномоченные лица – восстановлением Советской власти в городе. Конкретно говоря, все органы Советской власти приступили к работе.
Ввиду почти беспрерывной бомбежки немецкими самолетами города и мостов на р. Вилия я дал распоряжение подобрать место для временного расположения ОК КП(б)Б, ОК ЛКСМБ, типографии, радистов и т.д. вне черты города. Такое место подобрано: д. Порса (хутора).
Высылаем текст приказа начальника гарнизона, который необходимо отпечатать – 100-150 экземпляров – и завтра дослать в город Вилейку. Содержание данных приказа согласовывалось с нами.

Оформлять город пока воздержались, и только потому, чтобы не привлекать самолеты: бомбят от утра до вечера (с интервалами 40 минут) и притом пока безнаказанно, хочется сохранить уцелевшие здания, поэтому никак нельзя показывать жизни города, да в нем и никого живого нет, кроме наших людей (партизан).

Нахожусь в Вилейке, и все вопросы, требующие немедленного разрешения – разрешаем с Самойловичем на месте.

Обо всем, в остальной части вопросов, сообщает Михайлович.
С приветом, П. Машеров.
3.7.44 г.
P.S. Прошу Вас, захватите с собой и ОК ЛКСМБ.»

Сёння арыгінал пісьма захоўваецца ў фондах Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь (НАРБ, ф. 4, оп. 33а, д. 485, лл. 207-208).

Каштоўнасць гэтага пісьма для нас сёння не толькі ў тым, што мы можам бачыць почырк самога Машэрава, яго подпіс, але і ўяўляць, што прадстаўляла сабой Вілейка адразу пасля вызвалення.
У жніўні 1944 года ў Крамлі П.М. Машэраў атрымаў Залатую Зорку Героя Савецкага Саюза і Ордэн Леніна. З Масквы ён, натхнёны, вяртаўся ў сваю Вілейку, дзе ўжо працаваў першым сакратаром Вілейскага абкама камсамола. Тут сям’я Машэравых пасялілася ў невялікім доме па вул. Чырвонаармейскай. У доме тры невялічкія пакоі, кухня, вакол дома расце бэз, агарод, сад і невялічкі дворык (дарэчы, гэты дом захаваўся да нашых дзён).

20 верасня 1944 года Вілейская вобласць перайменавана ў Маладзечанскую. П.М. Машэраў пераведзены на пасаду першага сакратара Маладзечанскага абкама камсамола, але ён працягвае жыць у Вілейцы.

Вясна 1945 года прынесла шмат радасці і шчасця. 18 красавіка ў сям’і Машэравых нарадзілася дачка Наталля. А вось і вялізная радасць для ўсяго народа, 9 мая – Дзень Перамогі.

У г. Вілейка дзяржаўным актам №27 ад 25 мая 1945 года зарэгістрыраваны брак Машэрава Пятра Міронавіча з Галанавай Палінай Андрэеўнай, з якой пазнаёміўся яшчэ ў партызанскім атрадзе.
Восенню 1945 года сям’я Машэравых пераехала з Вілейкі ў Маладзечна, дзе пражылі ўсяго адзін год. Летам 1946 года Пётр Міронавіч прызначаны сакратаром ЦК камсамола Беларусі па кадрах, а 4 снежня 1947 года ён зацверджаны першым сакратаром ЦК ЛКСМБ. З ліпеня 1954 года – другі сакратар Мінскага, са жніўня 1955-га – першы сакратар Брэсцкага абкамаў КПБ. З красавіка 1959 года – сакратар, са снежня 1962-га – другі сакратар, з сакавіка 1965 года па кастрычнік 1980 года – першы сакратар Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай Партыі Беларусі – першая дзяржаўная асоба.

У перыяд яго дзейнасці Беларусь дасягнула значных поспехаў у развіцці прамысловасці і сельскай гаспадаркі, павелічэнні багаццяў матэрыяльнай і духоўнай культуры, стала адной з высокаразвітых рэспублік былога Савецкага Саюза.

Пётр Міронавіч Машэраў ніколі не пакідаў сувязі з Вілейшчынай. 8 верасня 1973 года ён прымаў удзел ва ўрачыстым перакрыцці ракі Вілія падчас пабудовы Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Яго часта запрашалі на ўрачыстасці вілейскія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, з многімі з якіх прайшлі праз ваенныя гады ліхалецця.

Пётр Міронавіч вельмі сябраваў і бываў у гасцях у сям’і Сакаловых у в. Сосенка Вілейскага раёна. Народны мастак СССР Андрэй Канстанцінавіч Сакалоў, менавіта па рэкамендацыі Машэрава, пабудаваў тут, на беразе Вілейскага вадасховішча лецішча, якое адначасова было і яго мастацкай майстэрняй.

Мы, віляйчане, памятаем і ганарымся, што частка жыцця гэтага легендарнага чалавека звязана і з Вілейшчынай. Сёння на будынку, дзе суседнічаюць сацыяльная і падатковая службы, рэдакцыя раённай газеты і іншыя ўстановы,а пасля вызвалення горада ў 1944 годзе размяшчаўся Вілейскі абласны камітэт камсамола, усталявана мемарыяльная дошка да 90-годдзя з дня нараджэння Пятра Міронавіча Машэрава. Пасаджана дрэўца на алеі Герояў каля плошчы Цэнтральнай. Імя Машэрава носіць адна з вуліц Вілейкі.

Рэальнымі дзеяннямі і нестандартнымі падыходамі Пётр Міронавіч Машэраў ствараў сваю Беларусь. Ён быў надзвычай яркай, творчай натурай. Ад яго зыходзіла нейкая магічная сіла. Гэта быў чалавек – і асабліва для тых, хто зведаў яго ў часы ваеннага ліхалецця, або ў мірны час – прыкладам ва ўсім.

Вольга КОЛАСАВА, старшы навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея.
Фота прадстаўлена аўтарам


Написать комментарий

НОВОСТИ

ФОТОРЕПОРТАЖ. Как прошёл в Вилейке праздник «Детства и семьи»

Пенная вечеринка на празднике «Детства и семьи» (ВИДЕО)

Вилейчанин выиграл бензопилу на выставке-продаже техники STIHL и VIKING

Вблизи деревни Коловичи во время движения загорелся автомобиль

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (4 – 10 июня) - 4 июня 2018 (2484)
  • В ДТП в Вилейском районе погиб 3-летний ребёнок - 4 июня 2018 (991)
  • Пенная вечеринка на празднике "Детства и семьи" (ВИДЕО) - 2 июня 2018 (685)
  • Вблизи деревни Коловичи во время движения загорелся автомобиль - 2 июня 2018 (672)
  • Вилейчанин выиграл бензопилу на выставке-продаже техники STIHL и VIKING - 2 июня 2018 (574)
  • За купание в запрещенных местах могут оштрафовать - 4 июня 2018 (139)
  • ФОТОРЕПОРТАЖ. Как прошёл в Вилейке праздник "Детства и семьи" - 4 июня 2018 (74)
  • «Праздник детства и семьи!» на Вилейщине… - 4 июня 2018 (17)
  • О безопасности в своём доме! - 4 июня 2018 (6)
  • «ДоггиПарк-2018» в Вилейке. На межрегиональном конкурсе собак выберут лучшую "Няшку" и "Работяжку" - 4 июня 2018 (1)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    «ДоггиПарк-2018» в Вилейке. На межрегиональном конкурсе собак выберут лучшую «Няшку» и «Работяжку»

    Модель проведения Европейских игр в Минске должна стать образцовой — ЕОК

    За купание в запрещенных местах могут оштрафовать

    ФОТОРЕПОРТАЖ. Как прошёл в Вилейке праздник «Детства и семьи»

    О безопасности в своём доме!

    «Праздник детства и семьи!» на Вилейщине…

    В ДТП в Вилейском районе погиб 3-летний ребёнок

    Сеансы кинотеатра «Мир» (4 – 10 июня)

    Пенная вечеринка на празднике «Детства и семьи» (ВИДЕО)

    Вилейчанин выиграл бензопилу на выставке-продаже техники STIHL и VIKING

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика