С песнями и блинами прошла масленица в Вилейке (Фото)

І хоць на дварэ яшчэ зіма, якая здаецца, толькі надышла нядаўна, парадаваўшы нас белым снегам, але па календары народных святаў беларусаў ужо прыйшоў час масленічнага тыдня. Вось і віляйчане ў мінулую суботу развітваліся з зімою. Провады зімы з вясёлым, багатым і сытным на бліны гарадскім святам прайшлі ў ніжнім парку горада.

Па традыцыі, якая цягнецца ўжо некалькі дзесяцігоддзяў, віляйчане сустракаюць Масленіцу заўжды масавымі карагодамі і вясеннімі песнямі на беразе нашай ракі Віліі, у ніжнім парку. Як і штогод, і ў гэту суботу спалілі чучала зімы, што сімвалізуе ўсё старое і былое, каб запрасіць хутчэй надысці вясну, што будзе ўсё больш цяплейшымі промнямі саграваць зямлю. Кожны наведвальнік свята, якое было па-зімоваму прыгожым, але ўжо з адчуваннем подыху вясны, змог пакаштаваць шырокі асартымент бліноў, а таксама каўбаскі, шашлыкі і многае іншае, адным словам, усё тое, што адпавядае святочнаму сталу кожнага свята сучаснага беларуса. А заўжды крэатыўныя вілейскія артысты зладзілі вясёлае свята для ўсіх прысутных з розыгрышамі і ўручэннямі падарункаў і іншымі прыемнымі сюрпрызамі. Але трэба адзначыць, што традыцыйны слуп з падарункамі ў гэтым годзе ніяк не мог паддацца ўсім ахвотным, хаця і быў укарочаны на два метры, у параўнанні з мінулым годам.

Адметнай асаблівасцю свята, як заўжды, стаў вялікі выбар традыцыйных масленічных бліноў як сімвала сонца, якому здаўна пакланяліся нашыя продкі. Святочны настрой падтрымлівалі музычныя калектывы і выканаўцы з горада і раёна, што з’яўляліся яскравым суправаджэннем фальклорнага мерапрыемства. І хоць у гэтым годзе мы крыху ранней адсвяткавалі свята Масленіцы, зладзіўшы яе ў пачатку масленічнага тыдня, але гэтаму ёсць важкая прычына і падзея надыходзячай нядзелі – выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, на час якіх будзе задзейнічана і значная колькасць творчых калектываў, не кажучы пра насельніцтва. Але традыцыя не забараняе гэтага, бо святочныя мерапрыемствы нашымі продкамі ладзіліся на працягу ўсяго масленічнага тыдня.

Наогул, Масленіца – гэта рухомы святочны перыяд у хрысціянскім і народным календары беларусаў, які мае назву сырны (масленічны) тыдзень, што заканчваецца Загавінамі на Вялікі пост. У народнай традыцыі гэта і святочны час, для якога характэрна традыцыйнае своеасаблівае разгулле сытнасці і весялосці. Па сведчаннях старажылаў, на Вілейшчыне ў гэты тыдзень заўжды пяклі ячныя і грэчневыя аладкі, елі сыр і масла. Кожны дзень масленічнага тыдня меў свае адметныя асаблівасці, а ў многіх вёсках нашага раёна “…была і такая ўстава – мужчыны качалі калодку або вясёлыя дзяўчаты прывязвалі тую калодку нежанатым хлопцам, што павінны былі адкупіцца ад яе прысмакамі і пачастункамі”. Расказвалі бабулі і тое, што ў гэтыя дні трэба было падскокваць як мага вышэй і гушкацца на арэлях, каб лён і каноплі раслі высокімі. У вёсцы Фалькі на Запусты хлопцы і дзяўчаты збіраліся і рабілі качэлі: з дубцоў вілі тоўстыя вяроўкі, што называліся кардэлі. І потым хлопцы калыхалі на іх дзяўчат, якія пелі вяснянкі – веснавыя песні, зазываючы вясну. Паўсюдна каталіся і на конях, а ўвечары хлопцы з дзяўчатамі ладзілі танцы.

Нездарма традыцыі беларусаў жывуць і працягваюцца, а значыць,спрадвечны рытм свету яшчэ застаецца. Хаця ўжо тых веснавых, характэрных для нас, песень і абрадаў мы выконваем мала. Але весела і з запалам свята Масленіцы адзначаем заўжды.

Сяргей ГАНЧАР.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА


Написать комментарий

НОВОСТИ

Активно, ответственно, празднично

В Вилейском районе голосуют долгожители: «За свои 100 лет я не пропустил ни одних выборов»

Голосует почётный гражданин Вилейского района Арнольд Портнов

На участок для голосования всей большой семьёй

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Молодожёны из Вилейки проголосовали в день своей свадьбы - 17 февраля 2018 (1183)
  • Председатель Вилейского райисполкома встретился с коллективом Вилейского ЖКХ - 16 февраля 2018 (227)
  • О доброте, поисках финансирования и поддержке семьи - кандидаты в депутаты Вилейского района откровенно ответили на вопросы представителей молодёжного парламента - 16 февраля 2018 (171)
  • Да юбілею Уладзіміра Міхайлавіча Бадзеева - 16 февраля 2018 (129)
  • В Вилейке прошла церемония возложения цветов в День памяти воинов-интернационалистов - 16 февраля 2018 (108)
  • 23 февраля состоится праздничный концерт «Призвание Родине служить!» - 16 февраля 2018 (107)
  • Вилейку посетил генеральный директор КУП "Миноблкиновидеопрокат" - 16 февраля 2018 (105)
  • Отделение по гражданству и миграции Вилейского РОВД уведомляет - 17 февраля 2018 (89)
  • В Вилейском районе голосуют долгожители: "За свои 100 лет я не пропустил ни одних выборов" - 18 февраля 2018 (74)
  • Молодежь и выборы: формула ответственности - 16 февраля 2018 (72)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Выборы в Вилейском районе: дайджест основного дня голосования

    На помощь пришли волонтеры

    Активно, ответственно, празднично

    В Вилейском районе голосуют долгожители: «За свои 100 лет я не пропустил ни одних выборов»

    Голосует почётный гражданин Вилейского района Арнольд Портнов

    На участок для голосования всей большой семьёй

    Инфоцентр Минской области позволит узнавать подробности хода выборов в местные Советы в центральном регионе

    Молодожёны из Вилейки проголосовали в день своей свадьбы

    Избирая – определяем будущее!

    Отделение по гражданству и миграции Вилейского РОВД уведомляет

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.