Трактарыст-машыніст ААТ «Чурлёны» Пётр Крывіцкі ўдастоен ордэна Пашаны

У мінулую пятніцу Прэзідэнт нашай краіны ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды, Падзякі лепшым гаспадаркам і работнікам аграрнай галіны рэспублікі. Сярод узнагароджаных і наш зямляк – трактарыст-машыніст ААТ «Чурлёны» Пётр Крывіцкі, які ўдастоены ордэна Пашаны. Так адзначаны  шматгадовая плённая праца, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу людзей, чыё жыццё звязана з  нялёгкімі клопатамі ў сельскай гаспадарцы. Адзін з іх – і Пётр Крывіцкі, сумленны працаўнік і сціплы чалавек.

Прэзідэнт краіны ўручае ўзнагароду Пятру Крывіцкаму

Прэзідэнт краіны ўручае ўзнагароду Пятру Крывіцкаму

Бываючы на палетках ААТ «Чурлёны», мы, журналісты, з Пятром Іосіфавічам сустракаліся ў розныя поры года: то ён на «Расе», то на кормаўборачнай тэхніцы, а то – на ўборцы ўраджаю. Уся гэта тэхніка замацавана за дбайным працаўніком, і на ёй ён працуе з ранняй вясны, як кажуць, да белых мух.  Мінулая восень была  спрыяльнай, таму тыдні за два да новага года Крывіцкі яшчэ быў заняты на дзіскаванні глебы. Невялічкая перадышка зімой – і, глядзіш, зноў брацца за прывычнае, адвечнае.

У гаспадарцы Пётр Іосіфавіч з 1984-га. Так атрымалася,  што лёс прывёў іх з жонкай, ураджэнцаў Мядзельшчыны, у наш раён. Тут асталяваліся, пусцілі карані і засталіся назаўсёды.  «Не з маім характарам насіцца туды-сюды, дзе ўладкаваўся, там і працую», – зазначыў Крывіцкі. Разам з жонкай Ліліяй Лявонаўнай яны выгадавалі дзвюх цудоўных дачок. Тут трэба ўдакладніць: не толькі сваіх,  але яшчэ і траіх прыёмных дзетак выправілі ў самастойнае жыццё. А яшчэ адна прыёмная дачушка жыве ў сям’і, вучыцца ў адзінаццатым класе. Усе яны для Крывіцкіх вельмі блізкія, родныя… Напэўна,  можна было б пісаць матэрыял і пра гэта, аднак тэма сёння ў нас іншая –  вытворча-урачыстая.

У час гутаркі Пётр Крывіцкі шчыра прызнаўся, што ніколі не думаў аб высокіх узнагародах – проста сумленна рабіў і робіць давераную яму справу. І ніколі, адзначыў, не аддзяляе сябе ад калектыву гаспадаркі, у якім працуе. Таму і ўзнагароду сваю лічыць заслужанай не ім, а ўсімі сумленнымі працаўнікамі «Чурлёнаў». Гэта не высокія словы, падкрэсліў Пётр Іосіфавіч, а так яно і ёсць.

З хваляваннем ён адпраўляўся на ўрачыстасць у сталіцу. Нават не мог уявіць, што будзе прымаць узнагароду  з рук самога Прэзідэнта!

– Хваляваўся я, а яшчэ болей, мусіць, жонка, – з усмешкай расказвае зараз Крывіцкі. – Яно і зразумела, падзея надзвычайна важная…

Асабліва запомнілася яму выступленне Прэзідэнта, які не проста павіншаваў дастойных аграрыяў краіны,  але і закрануў у выступленні важныя тэмы. Так, Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што бягучы год у Беларусі аб’яўлены Годам малой радзімы. Гэта значыць,  што прыйшоў час кожнаму ўзгадаць пра свае карані і аддаць доўг таму кавалачку зямлі, дзе нарадзіўся і рос. Гэта зямелька шчодра паліта потам нашых працавітых продкаў, аблашчана іх нястомнымі рукамі. Дык як жа не цаніць гэта!

Яшчэ адну важную задачу акрэсліў на сустрэчы кіраўнік дзяржавы – зрабіць прывабным для моладзі  жыццё ў сельскай мясцовасці. Ён адзначыў, што ў аграпрамысловым комплексе ўкараняюцца новыя тэхналогіі, на фермы і палі прыходзяць робаты. Каму, калі не маладым і энергічным, уключацца ў гэты сучасны рабочы рытм і працаваць з новым, прагрэсіўным? Безумоўна, патрэбна яшчэ вельмі многае зрабіць у сельскай мясцовасці, каб моладзь ехала не адсюль, а сюды, і гэтыя задачы трэба вырашаць разам  і нераўнадушна.

Ужо пасля, калі мерапрыемства закончылася і ўзнагарода з рук Прэзідэнта зіхацела на грудзях, Пётр Іосіфавіч усё яшчэ быў пад уплывам выступлення кіраўніка дзяржавы. Пра самае важнае, жыццёвае гаварыў ён, і кожнае слова даходзіла да сэрца.

– Было вельмі прыемна, што на гэтай урачыстасці былі побач і віляйчане, – падзяліўся Пётр Крывіцкі. – Гэта і кіраўнік ААТ «Нарачанскія зоры» Генадзь Кучко, і ўраджэнец нашага раёна Віктар Каляда, які зараз з’яўляецца старшынёй Лагойскага райвыканкама. З Віктарам Міхайлавічам мы знаёмы даўно, ён пачынаў працаваць у нашай гаспадарцы.

Пазней узнагароджаныя аграрыі пабывалі ў тэатры оперы і балета, паглядзелі выступленне беларускіх зорак. Затым была сустрэча з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Леанідам Зайцам, кіраўніцтвам міністэрства, прадстаўнікамі  аблвыканкамаў.

– Калі ехалі дамоў, пачаліся званкі, – падзяліўся Пётр Іосіфавіч. – Павіншавалі кіраўнік нашай гаспадаркі, дзеці. родныя… А я ўсё яшчэ быў пад уражаннем цудоўнага мерапрыемства, якое не забудзецца ніколі.

Ірына БУДЗЬКО.

Фота БелТА


Написать комментарий

НОВОСТИ

Активно, ответственно, празднично

В Вилейском районе голосуют долгожители: «За свои 100 лет я не пропустил ни одних выборов»

Голосует почётный гражданин Вилейского района Арнольд Портнов

На участок для голосования всей большой семьёй

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Молодожёны из Вилейки проголосовали в день своей свадьбы - 17 февраля 2018 (1186)
  • Председатель Вилейского райисполкома встретился с коллективом Вилейского ЖКХ - 16 февраля 2018 (227)
  • О доброте, поисках финансирования и поддержке семьи - кандидаты в депутаты Вилейского района откровенно ответили на вопросы представителей молодёжного парламента - 16 февраля 2018 (171)
  • Да юбілею Уладзіміра Міхайлавіча Бадзеева - 16 февраля 2018 (129)
  • В Вилейке прошла церемония возложения цветов в День памяти воинов-интернационалистов - 16 февраля 2018 (108)
  • 23 февраля состоится праздничный концерт «Призвание Родине служить!» - 16 февраля 2018 (107)
  • Вилейку посетил генеральный директор КУП "Миноблкиновидеопрокат" - 16 февраля 2018 (105)
  • Отделение по гражданству и миграции Вилейского РОВД уведомляет - 17 февраля 2018 (89)
  • В Вилейском районе голосуют долгожители: "За свои 100 лет я не пропустил ни одних выборов" - 18 февраля 2018 (75)
  • Молодежь и выборы: формула ответственности - 16 февраля 2018 (72)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Выборы в Вилейском районе: дайджест основного дня голосования

    На помощь пришли волонтеры

    Активно, ответственно, празднично

    В Вилейском районе голосуют долгожители: «За свои 100 лет я не пропустил ни одних выборов»

    Голосует почётный гражданин Вилейского района Арнольд Портнов

    На участок для голосования всей большой семьёй

    Инфоцентр Минской области позволит узнавать подробности хода выборов в местные Советы в центральном регионе

    Молодожёны из Вилейки проголосовали в день своей свадьбы

    Избирая – определяем будущее!

    Отделение по гражданству и миграции Вилейского РОВД уведомляет

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика


    Разработка ИП Харитончик А.Н.