Жыве, не чакаючы цішыні

У жыцці бывае, што чалавеку выпадае такі лёс, сюжэт якога не прыдумаецца нават самаму таленавітаму пісьменніку. А калі ў мірнае жыццё нечакана ўмешваецца вайна – ніякі лёс не можа быць прадказальным. Ірына Іванаўна Жук, якая 28 лютага адзначыла свой васьмідзясяты дзень нараджэння, ведае гэта дакладна. Жанчына мае статус малалетняга вязня – і што гэта значыць, дай Бог не ведаць нікому.

Яна жыве ў Вілейцы, а нарадзілася ў вёсцы Крупенікі Слуцкага раёна. Вёска стаяла каля самага лесу, таму, падчас Вялікай Айчыннай, немцы адразу палічылі яе жыхароў партызанамі. І ўжо вялі ў сорак трэцім на расстрэл, але ў той раз неяк абышлося. Ірына Жук расказала, што яе бацька, Іван Данілавіч, да вайны быў будаўніком, а ў Айчынную служыў на фронце, а маці, Ефрасіння Паўлаўна, была сувязной у партызан. Ворагі палілі мірных людзей – не сталі выключэннем і жыхары іх вёскі. Ім жа ўратавацца ад вогненнага пекла дапамагло тое, што партызаны далі маці паперу, нібыта яна з іншай вёскі – адпусцілі. А потым быў лясны лагер пад Баранавічамі, а затым – доўгі шлях на цягніку іх, дзяцей, мамы, бабулі і дзядулі, дзвюх цётак у чужую варожую краіну. На гэтым шляху пад горадам Арвайлер каля французскай мяжы вечны прытулак знайшла адна сястра Ірыны Іванаўны, а ў невядомым балоце – і другая… У Германіі яны працавалі ў «бавара» – даглядалі гаспадарку. Яна і сёння памятае, што палолі буракі, кармілі трусоў, збіралі грыбы для нямецкіх гаспадароў, а спалі на бетоннай падлозе, засцеленай саломай. Помняцца і жудасныя бамбёжкі, падчас якіх усёй дзіцячай душою хацелася праваліцца скрозь зямлю – хаваліся, дзе толькі маглі.
Насуперак усяму, яны вытрымалі, выжылі. Вяртанне на радзіму было нярадасным – вёску дашчэнту спалілі ворагі, чатыры гады жылі ў зямлянцы. Зведалі і холад, і голад. Дранікі з гнілой бульбы, што гатавала ім маці, здаваліся найлепшым ласункам. Але жылі дружна, расказала Ірына Жук, успамінаючы, як перад Вялікаднем незнаёмая жанчына, якая трымала карову, пачаставала іх маслам. Смак той помніцца і па сёння. З часам справілі хатку, у якой жылі ўсе разам.

Замуж яна выйшла па-суседству – у Любань. Там жа нарадзіўся і першы сын. Ды не зусім салодкім аказалася яе жаночае шчасце… Хоць і скончыла Слуцкае медвучылішча, працаваць давялося зваршчыкам – на крухмальным заводзе ў Любані. Зарплата была значна большая, чым у медсястры – і гэта стала рашаючым пры змене прафесіі. Старалася дапамагаць бацькам, будавала дом. Жаночым рукам давялося зведаць шмат мужчынскай работы. Так склалася, што дом прыйшлося прадаць і пераехаць у Вілейку, дзе ў той час ужо жыў старэйшы сын, Сяргей. Сёння дзве яе дачкі, Таццяна і Марына, жывуць у Мінску. У бабулі Ірыны ўжо шасцёра ўнукаў, якімі яна ганарыцца.
Набыты дом у Вілейцы патрабаваў клопату аб сабе і працавітых рук. Ды працалюбства – адметная рыса гэтай жанчыны. Будоўля, гаспадарка, дапамога сваім блізкім – гэта кола яе інтарэсаў. Не прывыкла сядзець без справы, і на пытанне, у чым сакрэт яе жыццёвай трываласці, аптымізму, Ірына Жук адказвае, што яна жыве, не чакаючы цішыні.

У газетных радках пра ўсё жыццё-быццё гэтай жанчыны, пра якую гаворым напярэдадні свята 8 Сакавіка, расказаць немагчыма. Але, здаецца, галоўны сакрэт у тым, што яна не скараецца абставінам, а заўсёды ідзе наперад. Абвяргаючы кімсьці сказанае, што сіла жанчыны – у яе слабасці.

Таццяна ШАРШНЁВА.
Фота Веранікі ШАБЕЛЬНАЙ


Написать комментарий

НОВОСТИ

Пенная вечеринка на празднике «Детства и семьи» (ВИДЕО)

Вилейчанин выиграл бензопилу на выставке-продаже техники STIHL и VIKING

Вблизи деревни Коловичи во время движения загорелся автомобиль

Пять из десяти лесничеств Вилейского опытного лесхоза попали в очаг поражения леса рыжим сосновым пилильщиком

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (4 – 10 июня) - 4 июня 2018 (2484)
  • В ДТП в Вилейском районе погиб 3-летний ребёнок - 4 июня 2018 (962)
  • Пенная вечеринка на празднике "Детства и семьи" (ВИДЕО) - 2 июня 2018 (685)
  • Вблизи деревни Коловичи во время движения загорелся автомобиль - 2 июня 2018 (672)
  • Вилейчанин выиграл бензопилу на выставке-продаже техники STIHL и VIKING - 2 июня 2018 (574)
  • За купание в запрещенных местах могут оштрафовать - 4 июня 2018 (135)
  • ФОТОРЕПОРТАЖ. Как прошёл в Вилейке праздник "Детства и семьи" - 4 июня 2018 (72)
  • «Праздник детства и семьи!» на Вилейщине… - 4 июня 2018 (17)
  • О безопасности в своём доме! - 4 июня 2018 (6)
  • Модель проведения Европейских игр в Минске должна стать образцовой - ЕОК - 4 июня 2018 (0)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Модель проведения Европейских игр в Минске должна стать образцовой — ЕОК

    За купание в запрещенных местах могут оштрафовать

    ФОТОРЕПОРТАЖ. Как прошёл в Вилейке праздник «Детства и семьи»

    О безопасности в своём доме!

    «Праздник детства и семьи!» на Вилейщине…

    В ДТП в Вилейском районе погиб 3-летний ребёнок

    Сеансы кинотеатра «Мир» (4 – 10 июня)

    Пенная вечеринка на празднике «Детства и семьи» (ВИДЕО)

    Вилейчанин выиграл бензопилу на выставке-продаже техники STIHL и VIKING

    Вблизи деревни Коловичи во время движения загорелся автомобиль

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика