Сюжэты з жыцця Марыі Белай

Кожны дзень Марыі Белай пачынаецца аднолькава: падымаюцца з мужам у пяць раніцы, разам хуценька ўпраўляюцца па гаспадарцы. Паралельна гатуецца снеданне, яшчэ раз пераглядаецца падрыхтаванае ўвечары дочкамі-школьніцамі… А неўзабаве Марыя і Мікалай добра знаёмай дарогай ужо спяшаюцца да сваёй фермы, дзе яна працуе аператарам машыннага даення, а ён – слесарам. Недзе ў поўдзень вяртаюцца дадому, займаюцца сваімі справамі на прысядзібным участку і па гаспадарцы, а ўвечары – зноў на працу.

 

Маладой дзяўчынай прыйшла Марыя на ферму «Бараўцы» і вось ужо трынаццаць гадоў тут працуе. У свой час пасля школы скончыла тагачаснае вілейскае СПТВ-200, набыла прафесію гаспадыні сядзібы, а затым, доўга не вагаючыся, прыйшла ў родную гаспадарку «Нарачанскія зоры», дзе тады працавала даяркай яе маці, Ганна Мар’янаўна. Дзяўчына з дзяцінства бегала на ферму і дапамагала маме, таму праца была ёй знаёмай, як кажуць, не з чужых слоў.

– Маёй настаўніцай у прафесіі была мама, і гэта вельмі мне дапамагло, – расказвае зараз Марыя. – На кожнае сваё пытанне я знайшла адказ у роднага чалавека. Канешне ж, на першым часе мама вельмі дапамагала і добрай парадай, і справай. Памятаю, як сваю першую групу першацёлак раздойвала. Нялёгка было, але і тады не пашкадавала, што стала даяркай. А цяпер у мяне група з пяцідзясяці галоў. Люблю сваіх рагулек, і яны нібыта дзякуюць у адказ на гэта важкімі надоямі. Так, мая любіміца Барыня (прыгажуня, не дарэмна так назвалі!) дае ў суткі да трыццаці васьмі літраў малака. Ненамнога адстае ад яе і Ракель, таксама рахманая і разумная кароўка.

Многа гадоў назад, у далёкім 1990-ым, бацькі Марыі пераехалі ў Бараўцы з далёкага Казахстана. Дзіцячая памяць захавала нейкія найбольш яркія моманты з таго, казахстанскага, жыцця. Ды хіба параўнаеш іх з пачуццямі, якія Марыя адчувае да Вілейшчыны, родных ёй Бараўцаў…

– Шкада, што зрэзалі вялізныя дубы, бярозы ды таполі, якія ўтваралі прыгожую алею ўздоўж вуліцы, – з жалем гаворыць Марыя. – Увосень была такая прыгажосць! Не адарваць вачэй было ад гэтага рознакаляровага хараства… Разумею, што дрэвы былі старыя, аварыйныя, але ж такая была прыгажосць!

У цэнтры вёскі, непадалёк ад магазіна, у свой час Марыя з мужам купілі сабе дом, паціху добраўпарадкоўваюць яго на свой густ: старыя вокны памянялі на сучасныя, паставілі новы плот. Гаспадыня вельмі любіць кветкі, таму з вясны да глыбокай восені падворак цешыць вока мноствам рознакаляровых цюльпанаў, руж, гладыёлусаў. Марыя штодня знаходзіць хвілінку, каб агледзець свае кветнікі, адпачыць душой і адчуць, як светла і хораша становіцца на сэрцы ад гэтай прыгажосці.

– Люблю вёску і ніколі не памяняла б яе на горад, – прызнаецца Марыя. – Шчыра вам кажу. Выйдзеш на вуліцу – прастор, чыстае паветра, птушачкі спяваюць. Тут і дзеткам добра і прывольна, усё роднае, блізкае.

Дачушкі – шасцікласніца Ангеліна і вучаніца трэцяга класа Сабрына – з мамай, канешне ж, згаджаюцца. Бараўцы – іх родная вёсачка, а таму самая прыгожая і любімая. Дзяўчаткі не толькі добра вучацца, але і з задавальненнем дапамагаюць маме па гаспадарцы. Вось і кухарыць ім падабаецца. Мараць дочкі навучыцца пячы гэткія ж смачныя пірагі, хрушчы і рулеты, якімі часта радуе іх мама.

– Дзеці – галоўнае ў жыцці, – у голасе Марыі – шчаслівыя ноткі. – Здаецца, нядаўна толькі нарадзіліся, імёны яшчэ кожнай выбірала. Старэйшую Ангелінкай назвала ад слова «анёл» – такая спакойненькая, харошая была. Яна і цяпер такая ж у нас – добрая, дамаседка, прыгожа малюе, многа чытае. Малодшую ж назвала пад уплывам фільма «Сабрына», там такая прыгожая была галоўная гераіня. Наша Сабрынка, у адрозненне ад старэйшай сястрычкі, неўгамонная, хуткая, вясёлая.

Гаварылі з Марыяй, і здавалася, што ведаем адна адну даўно. Між тым, упершыню ўбачыла гэту маладую жанчыну зусім нядаўна – на прайшоўшым у пачатку сакавіка злёце перадавікоў Вілейшчыны. На ім сярод іншых у намінацыі «Лепшы працаўнік сельскай гаспадаркі» ўшаноўвалася і аператар машыннага даення ААТ «Нарачанскія зоры» Марыя Белая.

Як прызналася яна сама, была здзіўлена, калі даведалася, што названа ў ліку перадавікоў раёна. З другога боку, вельмі прыемна, што заўважана і ацэнена яе нялёгкая праца. Нялёгкая, але такая любімая. І гэта, напэўна, самае галоўнае.

Ірына БУДЗЬКО.
На здымку: на злёце перадавікоў Марыю Белую віншуе намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Генадзь Касцевіч.
Фота Сяргея ГАНЧАРА


Написать комментарий

НОВОСТИ

Собачья дилемма города: ОТЛОВИТЬ НЕЛЬЗЯ УСЫПИТЬ. Где же все-таки поставить запятую? В этом вопросе разбирался наш корреспондент.

Новые тренажёры установили на спортплощадке в м-не «Северный»

ГАИ на неделе уделит повышенное внимание безопасности пешеходов

VI Международный фестиваль ретро-мотоциклов «Кола Часу 2018» планируют провести на Вилейском водохранилище

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (25 апреля – 1 мая) - 23 апреля 2018 (2370)
  • ФОТОРЕПОРТАЖ: Республиканский субботник на Вилейщине - 23 апреля 2018 (419)
  • Вилейчанин купил автомобиль с поддельными документами - 23 апреля 2018 (395)
  • Новые тренажёры установили на спортплощадке в м-не "Северный" - 24 апреля 2018 (199)
  • Из-за сильного ветра на Вилейщине без электричества оставались 9 населённых пунктов - 23 апреля 2018 (169)
  • VI Международный фестиваль ретро-мотоциклов «Кола Часу 2018» планируют провести на Вилейском водохранилище - 23 апреля 2018 (133)
  • Про коррупцию, Чернобыль и вернут ли улице Молокова одностороннее движение - 24 апреля 2018 (91)
  • 15 компьютеров "Беларусбанк" подарил гимназии №1 "Логос" - 24 апреля 2018 (63)
  • Двое мужчин обокрали гараж вилейчанина - 23 апреля 2018 (58)
  • ГАИ на неделе уделит повышенное внимание безопасности пешеходов - 24 апреля 2018 (47)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Вспомним: 26 апреля – день Чернобыльской трагедии

    15 компьютеров «Беларусбанк» подарил гимназии №1 «Логос»

    Гендиректор Государственного объединения «ЖКХ Минской области» Василий Шашок посетил Вилейку

    Каля сямідзесяці маладых клёнаў высадзілі на вуліцы Валынца

    Улицы города украсят туи и барбарисы

    27 апреля состоится очередная сессия депутатов районного Совета депутатов 28 созыва

    26 апреля будет проведена «прямая линия» с заместителем главного врача по медицинской части Кисель Ядвигой Норбертовной по вопросам организации и оказания медицинской помощи жителям Вилейки и района в отделениях Вилейской ЦРБ

    26 апреля состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела жилищно-коммунального хозяйства Вилейского райисполкома МАЛОФЕЙ Ольгой Константиновной

    Товарищеский матч «Вилия»–»Куренец» состоится в конце апреля в Вилейке

    Собачья дилемма города: ОТЛОВИТЬ НЕЛЬЗЯ УСЫПИТЬ. Где же все-таки поставить запятую? В этом вопросе разбирался наш корреспондент.

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика