Як у Вілейцы прайшоў тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі і музыкі

27 сакавіка ў аддзеле па рабоце з дзецьмі адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі і музыкі “Разам з кнігай весялей”, прысвечанай Году малой радзімы. Першы дзень прайшоў пад назвай “Гаворыць сэрца роднай мовай”. Чаму я люблю сваю краіну? Кожны чалавек шукае адказ на гэтае пытанне. Аднак адказаць на яго не так проста. “А чаму мне падабаецца Беларусь? Чаму люблю і ганаруся сваёй роднай мовай, славутымі пісьменнікамі?” Наведваючы бібліятэку, дзеці натхняюцца хараством беларускага слова. Дзякуючы дзівосным вершам і апавяданням чараўнікоў-пісьменнікаў, яшчэ больш разумеюць, якое шчасце жыць і нарадзіцца на гэтай зямлі.

У гэты дзень гасцямі бібліятэкі былі вучні Мацькаўскай школы. З задавальненнем паглядзелі прэзентацыю кнігі У. Ягоўдзіка “Ці вернецца князь Кук?” Прынялі ўдзел у інтэлектуальна-пазнавальнай гульні “Падарожжа па зорках”, літаратурным покеры. Самыя актыўныя атрымалі прызы і сувеніры.

Другі дзень – дзень краязнаўства “Край мой родны – лёс мой вечны”. Бібліятэку наведалі навучэнцы 8-х класаў СШ №3. Яны працягнулі знаёмства з беларускай народнай творчасцю, абрадамі і традыцыямі.

Прайшло таксама мерапрыемства “Компас у свеце прафесій”. Наведвальнікам расказалі аб бібліятэчнай прафесіі “Бібліятэкары – лекары душ чалавечых”, паказалі два ролікі “Библиотечная профессия: мифы и реальность”, “Кто владеет информацией, тот владеет миром…”. На памяць аб сустрэчы было зроблена многа здымкаў каля новага імправізаванага “Кутка казачніка”.

29 сакавіка бібліятэкары са старэйшай групай дзіцячага сада №8 адправіліся ў чароўнае падарожжа па старонках кніг казак Ш. Перо, М. Носава, С. Міхалкова, Б. Захадэра, У. Суцеева. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел ў конкурсах: “Казачныя перавёртышы”, “Казачнае імя”, “Казачная вясёлка” і “Казачная арыфметыка”. У гэтым падарожжы маленькія чытачы праявілі кемлівасць і ўважлівасць. Весела прайшла міні-віктарына па казках У. Суцеева, гульня-віктарына “Наш любимый Дядя Стёпа”. На свяце кнігі не было месца нудзе і маркоце, а вітала весялосць, гарэзлівасць і выдумка.

Напрыканцы тыдня адбылася сустрэча з пісьменнікам, нашым земляком, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміра Цануніным. Паэт пазнаёміў дзяцей са сваёй творчасцю, чытаў вершы, спяваў песні пад гітару. У гэтым годзе павінна выйсці яго новая кніга “Страчанае рэха”, прысвечаная Году малой радзімы, нашай Вілейшчыне. Уладзімір Цанунін прачытаў верш пра нашу раку Вілію, праспяваў песню, напісаную да фільма “Вобраз”, які здымаў М.Галубовіч, наш беларускі класік. Дзецям вельмі спадабаўся цыкл вершаў пра звяроў: “Будаўнік”, “Лось”, “Новая скура”, “Зграя”, “Аблава” і інш. З зацікаўленнасцю слухалі вершы з гумарыстычнага зборніка “Люстэрка”. Сустрэча атрымалася цёплай.

Вельмі хутка праляцелі канікулы, і нашы юныя чытачы з надзеяй будуць чакаць новых сустрэч у бібліятэцы.

Святлана ТАМІЛІНА, загадчыца аддзела па рабоце з дзецьмі раённай бібліятэкі.
Фота прадстаўлена аўатарам


Написать комментарий

НОВОСТИ

Собачья дилемма города: ОТЛОВИТЬ НЕЛЬЗЯ УСЫПИТЬ. Где же все-таки поставить запятую? В этом вопросе разбирался наш корреспондент.

Новые тренажёры установили на спортплощадке в м-не «Северный»

ГАИ на неделе уделит повышенное внимание безопасности пешеходов

VI Международный фестиваль ретро-мотоциклов «Кола Часу 2018» планируют провести на Вилейском водохранилище

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (25 апреля – 1 мая) - 23 апреля 2018 (2370)
  • ФОТОРЕПОРТАЖ: Республиканский субботник на Вилейщине - 23 апреля 2018 (419)
  • Вилейчанин купил автомобиль с поддельными документами - 23 апреля 2018 (395)
  • Новые тренажёры установили на спортплощадке в м-не "Северный" - 24 апреля 2018 (199)
  • Из-за сильного ветра на Вилейщине без электричества оставались 9 населённых пунктов - 23 апреля 2018 (169)
  • VI Международный фестиваль ретро-мотоциклов «Кола Часу 2018» планируют провести на Вилейском водохранилище - 23 апреля 2018 (133)
  • Про коррупцию, Чернобыль и вернут ли улице Молокова одностороннее движение - 24 апреля 2018 (91)
  • 15 компьютеров "Беларусбанк" подарил гимназии №1 "Логос" - 24 апреля 2018 (63)
  • Двое мужчин обокрали гараж вилейчанина - 23 апреля 2018 (58)
  • ГАИ на неделе уделит повышенное внимание безопасности пешеходов - 24 апреля 2018 (48)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Вспомним: 26 апреля – день Чернобыльской трагедии

    15 компьютеров «Беларусбанк» подарил гимназии №1 «Логос»

    Гендиректор Государственного объединения «ЖКХ Минской области» Василий Шашок посетил Вилейку

    Каля сямідзесяці маладых клёнаў высадзілі на вуліцы Валынца

    Улицы города украсят туи и барбарисы

    27 апреля состоится очередная сессия депутатов районного Совета депутатов 28 созыва

    26 апреля будет проведена «прямая линия» с заместителем главного врача по медицинской части Кисель Ядвигой Норбертовной по вопросам организации и оказания медицинской помощи жителям Вилейки и района в отделениях Вилейской ЦРБ

    26 апреля состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела жилищно-коммунального хозяйства Вилейского райисполкома МАЛОФЕЙ Ольгой Константиновной

    Товарищеский матч «Вилия»–»Куренец» состоится в конце апреля в Вилейке

    Собачья дилемма города: ОТЛОВИТЬ НЕЛЬЗЯ УСЫПИТЬ. Где же все-таки поставить запятую? В этом вопросе разбирался наш корреспондент.

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика