Куранец, Іжа: у госці да пажылых

А ў гэтыя велікодныя дні свята ўсюды, у кожнай хаце. Здаўна нашы продкі прысвячалі дні пасля найпрыгажэйшага веснавога свята паходам у госці, наведванню хворых, дапамозе тым, каму гэта трэба, іншым дабрачынным справам. Вось і супрацоўнікі і валанцёры раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа на чале са сваім кіраўніком Святланай Лях па ўжо добрай шматгадовай традыцыі наведваюцца ў гэтыя святочныя дні ў госці да насельнікаў Куранецкага дома-інтэрната для інвалідаў і Іжскай бальніцы сястрынскага догляду.

У гэтых установах жывуць тыя, хто па волі лёсу застаўся ў цяжкі час сам-насам з хваробамі, сталым узростам і адзінотай. Ды хіба можна пакінуць людзей у такі час? Вось і замянілі ім родных і блізкіх людзі ў белых халатах ды такія ж адзінокія суседзі па палатах.

Сёлета разам з Чырвоным Крыжам у дабрачынным мерапрыемстве прыняла ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталія Жыбуль, якая прыехала ва ўстановы таксама не з пустымі рукамі, а са свежымі кулічамі, выпечанымі калектывам вілейскага хлебазавода.

– Вялікдзень – адно з самых светлых і любімых людзьмі святаў, – цёпла звярнулася да насельнікаў устаноў Наталія Пятроўна. – Жадаю, каб усе вы радаваліся кожнаму дню, былі здаровыя, жылі пад Богам.

«Хрыстос Уваскрос!», «Сапраўды уваскрос!» – гучала ў гэты дзень усюды. А гэта азначае, што нашы сэрцы напоўніліся асаблівым святлом і дабрынёй, жыццё наша стала іншым. Пра самыя прыгожыя чалавечыя пачуцці хораша спявалі валанцёры Чырвонага Крыжа Зінаіда Крупская і Аляксей Камінскі, якім акампанаваў знакаміты вілейскі цымбаліст Іван Валынец… А якім высокім сэнсам, непаўторнай прыгажосцю былі напоўнены выступленні юных: танцавальнага калектыву «Вільяна» вілейскай гімназіі № 2, якім кіруе Зінаіда Крупская, і валанцёрскага атрада «Усмешка» з першай гарадской школы (іх кіраўнік – Тамара Тонкавіч).

«Христос воскрес!
Христос воскрес! –
Сияет солнышко с небес,
Зазеленел уж тёмный лес,
Христос воистину воскрес!

Такімі вершаванымі радкамі закончыла сваё выступленне Святлана Лях. І было, як і належыць у свята, многа цёплых слоў, песень, танцаў і гульняў, падарункаў (за дапамогу трэба падзякаваць вілейскім хлебазаводу, малаказаводу, дзяржаўнаму каледжу) і нават слёз удзячнасці. Па добрай традыцыі, гучалі песні, якія людзям даўно палюбіліся, а заканчваліся сустрэчы «полечкай», у якой закружыліся і вілейскія артысты, і тыя з жыхароў сацыяльных устаноў, хто яшчэ можа танцаваць. Развітваліся, як і заўсёды, вельмі цёпла і з галоўнай умовай ад насельнікаў інтэрната і бальніцы: каб часцей прыязджалі да іх гэтыя госці, што ўжо сталі блізкімі і жаданымі, і дарылі радасць, дабрыню, надзею і сілы жыць.

Напярэдадні светлага Вялікадня па ініцыятыве раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа адбылася сустрэча з членамі і прэзідэнтам італьянскай дабрачыннай грамадскай арганізацыі «АРКА». Была канструктыўная размова гасцей з галоўным урачом Вілейскай цэнтральнай бальніцы Ігарам Спільнічэнкам, у час якой абмяркоўвалася пытанне аздараўлення анкалагічна хворых дзетак. Нагадаем, што са снежня 2015 года па ініцыятыве раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа на Вілейшчыне праходзіць дабрачынны марафон «Дзеці супраць рака», сродкі ад якога ідуць на дапамогу хворым хлопчыкам і дзяўчынкам. Мэтай гэтай сустрэчы якраз і было пытанне аздараўлення гэтай катэгорыі дзяцей. Як адзначыў прэзідэнт асацыяцыі «АРКА», з лета 2019 года плануецца пачаць работу па аздараўленні ў Італіі дзетак з нашага раёна, хворых на анкалогію.

Ірына БУДЗЬКО.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА


Написать комментарий

НОВОСТИ

Программа праздничных мероприятий на 9 Мая в Вилейке

Праздничный концерт 1 мая прошел в Вилейке

Пиратская, ретро, рыцарская свадьба и даже ночью при свечах – новшество Вилейского Дворца культуры

В какие дни будет проходить регистрация на ЦТ в Молодечно

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

ВСЕ НОВОСТИ

В Вилейке 19-летний хулиган разбил окно местного жителя 

На «Зените» прошла интеллектуальная игра «Брейн-ринг»

Дэлегацыя пасольства Украіны 26 красавіка наведала памятны знак у гонар Піліпа Орліка ў Касуце

Что мы знаем сегодня о Лабазе Джиоеве?

Вайна, што адняла палову сям’і…

З’яднаныя адной бядою…

Безбарьерная среда в Вилейке: что сделано и что планируется

График проведения «прямых телефонных линий» Инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Вилейскому району в мае 2018 года

Одно из отделений «Беларусбанка» в Вилейке прекращает работу

Молодой педагог-2018. «Поддержка для специалиста очень важна»

РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
Яндекс.Метрика