На Вілейшчыне ўжо пачалі сяўбу яравых збожжавых культур

Работы распачаліся і ў нашым раёне. Як расказалі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання, на 11 красавіка ішла сяўба аўса і трыцікале на палетках ААТ «Нарачанскія зоры», сеялі яравы ячмень у філіяле «Бубны» РУП «Мінгаз» і на палях Вілейскай сортавыпрабавальнай станцыі.

Вілейская сортавыпрабавальная станцыя жыве ў гэтыя дні звыклымі веснавымі клопатамі, галоўны з якіх – сортавыпрабаванне. Кажучы даступнай і зразумелай кожнаму мовай, тут выяўляюцца лепшыя сарты розных культур, каб затым вырошчваць іх у сельскай гаспадарцы. Алена Косцень – начальнік аддзела выпрабавання сартоў на гаспадарчую карысць – спецыяліст вопытны, прафесіянал сваёй справы. Хто-хто, а яна ведае, у які час і якую культуру пасеяць на тым ці іншым участку, каб атрымаць той вынік, да якога імкнемся.

Восенню мінулага года калектыў сортавыпрабавальнай станцыі ўзначаліў малады кіраўнік – Іван Пяшко. Праўда, вопыт у яго ўжо ёсць – пяць гадоў адпрацаваў галоўным аграномам у аналагічнай Маладзечанскай станцыі. Іван Якаўлевіч не з тых людзей, хто эмацыянальна і ў фарбах можа расказваць пра клопаты і дасягненні. Пра гэта, адзначыў, гаварыць яшчэ вельмі рана, і час пакажа, хто на што здольны. Працаваць, працаваць і працаваць – гэта галоўная ўстаноўка, на якую нацэльвае малады кіраўнік свой калектыў. Сам ён, нягледзячы на малады ўзрост, даўно засвоіў ісціну, што без працы нічога не будзе. Сын вяскоўцаў са Століншчыны, ён з дзяцінства многа працаваў на вялікім прысядзібным участку, ва ўсім дапамагаў бацькам. Чацвёра іх, дзяцей, вырасла ў працавітай сям’і, кожны атрымаў вышэйшую адукацыю, і ён, малодшы, звязаў свой лёс з зямлёй.

посевная

Іван Навойчык

Уносяцца мінеральныя ўгнаенні, сеецца ячмень, праведзена культывацыя для закрыцця вільгаці на ўсіх палях. Гэта ўсё – сённяшнія клопаты калектыву сортавыпрабавальнай станцыі, дзе намечана 105 гектараў заняць ячменем, па дзесяць гектараў – яравой пшаніцай і зернебабовымі, пятнаццаць гектараў – бульбай розных сартоў. Дарэчы, тут рэалізуецца насенне бульбы насельніцтву, і гэта на заметку тым, хто яшчэ не мае насеннага матэрыялу.

Разам з Аленай Косцень мы праехалі па дагледжаных палях гаспадаркі, дзе наваколле абудзілася гулам трактараў. На падрыхтоўцы глебы да пасеву пшаніцы шчыраваў механізатар Аляксей Жукавень. Прыгожая карціна радавала вока: па роўным-роўным полі плаўна плыў трактар у суправаджэнні дружнай птушынай чарады…

посевная

Механізатар Вілейскай сортавыпрабавальнай станцыі Аляксей Жукавень

Яшчэ аднаго знакамітага не толькі ў гаспадарцы, але і ў раёне, трактарыста Івана Іосіфавіча Навойчыка сустрэлі таксама на полі. З ужо далёкага 1976-га вядзецца механізатарскі стаж гэтага дбайнага працаўніка, і на працягу немалога часу ён працуе тут, у сортавыпрабавальнай станцыі.
– На такіх людзях усё і трымаецца, – заўважыла Алена Косцень. – Прафесіянал, любую справу зробіць на выдатна. І тэхніку сваімі рукамі перабярэ да апошняга вінціка, рыхтуючы да выхаду ў поле.

А яшчэ Іван Іосіфавіч надзіва цікавы суразмоўца і пазітыўны чалавек. Хоць і дасягнуў ужо пенсійнага ўзросту, але адпачываць не спяшаецца. Ды і ў гаспадарцы вопыт і сілы ветэрана вельмі запатрабаваны. Вось і шчыруе ён, штодня пацвярджаючы сваё ганаровае званне перадавіка.

Ірына БУДЗЬКО.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА

 

 


Написать комментарий

НОВОСТИ

Программа праздничных мероприятий на 9 Мая в Вилейке

Праздничный концерт 1 мая прошел в Вилейке

Пиратская, ретро, рыцарская свадьба и даже ночью при свечах – новшество Вилейского Дворца культуры

В какие дни будет проходить регистрация на ЦТ в Молодечно

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

ВСЕ НОВОСТИ

В Вилейке 19-летний хулиган разбил окно местного жителя 

На «Зените» прошла интеллектуальная игра «Брейн-ринг»

Дэлегацыя пасольства Украіны 26 красавіка наведала памятны знак у гонар Піліпа Орліка ў Касуце

Что мы знаем сегодня о Лабазе Джиоеве?

Вайна, што адняла палову сям’і…

З’яднаныя адной бядою…

Безбарьерная среда в Вилейке: что сделано и что планируется

График проведения «прямых телефонных линий» Инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Вилейскому району в мае 2018 года

Одно из отделений «Беларусбанка» в Вилейке прекращает работу

Молодой педагог-2018. «Поддержка для специалиста очень важна»

РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
Яндекс.Метрика