Внимание! Сайт работает в тестовом режиме!
РАДИО – 107,4 FM –

Каля сямідзесяці маладых клёнаў высадзілі на вуліцы Валынца

Рэспубліканскі суботнік, які адбыўся ў мінулую суботу, прайшоў пад знакам малой радзімы. Кожны, незалежна ад сваёй пасады і роду заняткаў, змог зрабіць нешта на карысць таго куточка, адкуль яго карані. Навесці парадак, пасадзіць дрэва, пафарбаваць лавачкі – гэта задача пад сілу кожнаму неабыякаваму чалавеку.

Не засталіся ў баку ад навядзення парадку і калектывы Упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва, будаўніча-мантажнага ўпраўлення №5. Кіраваў працэсам азелянення вуліцы Дзмітрый Гарланаў – галоўны архітэктар нашага раёна.

Высадзіць каля сямідзесяці маладых клёнаў на вуліцы Валынца – такой была іх задача. Трох-чатырохгадовыя саджанцы «прыехалі» з Гарадка Маладзечанскага раёна, каб укараніцца тут і зрабіць нашу Вілейку больш зялёнай, прывабнай. Большасць з гэтым пагодзіцца. Але ў кожнай з’явы ў нашым жыцці ёсць свае апаненты. І ў гэты раз ад мясцовых жыхароў, чые прыватныя сядзібы знаходзяцца недалёка, прагучала нараканне: маўляў, дрэвы вырастуць, а лісце ад іх хто прыбіраць будзе? Пытанне практычнае, але падчас суботніка не заўважыла, што ў тэрыторыі няма гаспадара – абодва бакі вуліцы сустракалі парадкам, за які адказвае Вілейская мэблевая фабрыка.

Лічыцца, што клён – тое дрэва, якое валодае асаблівай энергетыкай. Дрэва прымае на сябе чалавечыя эмоцыі, дорачы ўзамен спакой і ўпэўненасць, а сам кляновы ліст сімвалізуе адзінства народа. Маладым клёнікам хочацца пажадаць доўгага жыцця – шмат гадоў шумець на радасць жыхарам і гасцям горада.

Таццяна ШАРШНЁВА.

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.


Яндекс.Метрика